• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ЗАМАЛІНА (ЗАМАЛННА) Марыя Эмануілаўна [1908, мяст. Янаў (?), цяпер Вінніцкай вобл., Украіна — 25.12.1937, Віцебск, турма НКВД], служачая. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала лабаранткай на Віцебскай санстанцыі. Была замужам. Арыштавана 11.11.1937. Асуджана калегіяй НКВД і пракуратурай СССР 14.12.1937 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 20.1.1967. Асабовая справа 3. № 13408-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗАНДОЎСКАЯ (ЗАНДОВСКАЯ) Эмілія Карлаўна [1885, Панявежыс, Літва — 10.12.1937, Віцебск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і польскага шляхціца. Працавала ў віцебскай дзіцячай клініцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 15.11.1937. Асуджана 22.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляна.
    3 3. у адзін дзень арыштаваны, па адной справе (№ 7943-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, прыгавораны да ВМП, расстраляны, рэабілітаваны (19.3.1959 трыбуналам БВА) дэзінфектар Шупейка Канстанцін Васілевіч, настаўнік віцебскай СШ № 9 Лойка-Рафаловіч Вольга
    Фёдараўна (гл.: Рэпрэсаваныя...), загадчык пякарні віцебскага райспажыўсаюза Шаўліс Станіслаў Казіміравіч (1908), шэраг віцебскіх рабочых (усяго больш за 15 чалавек).
    ЗАНЕЎСКІ (ЗАНЕВСКНЙ) Вітольд-Юльян Юльянавіч [1911, Аўгустаў Сувалкаўскай губ., цяпер Польшча — ?], урач. 3 сям’і польскага чыноўніка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў памочнікам санітарнага ўрача на Гродзенскай дзяржаўнай санітарнай станцыі. Жыў з бацькамі і дзвюма сёстрамі. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як «удзельнік антысавецкай паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа 3. № п-9945 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЗАНЕЎСКІ (ЗАНЕВСКНЙ) Фелікс (імя па бацьку невядома) [1887, Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 9.8.1920, Сухаволя, ЧК), фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Сухаволі. Арыштаваны 9.8.1920. Асуджаны асобым аддзелам 15-й кавалерыйскай дывізіі 9.8.1920 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 3.10.1994. Асабовая справа 3. № п-21353 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЗАНЬКА (ЗАНЬКО) Рыгор Сцяпанавіч [1886, в. Гняздзілава Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Гняздзілаўскім медыцынскім пункце. Быў жанаты, меў двое дзяцей.
    Арыштаваны 14.1.1945 у в. Мацееўцы Докшыцкага р-на. Абвінавачваўся ў «правядзенні саўдзельніцкай дзейнасці і антысавецкай агітацыі». Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалены і рэабілітаваны МУС Комі АССР і пракурорам Паўночна-Усходняга лагера ў перыяд 30.9—21.10.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № 9647-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗАРУЦКІ (ЗАРУЦКЙЙ) Канстанцін Міхайлавіч [1902, в. Горлаўка Смаленскай губ., цяпер Расія — ?], навуковец. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х гг. навуковы супрацоўнік Магілёўскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 9.4.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Язерская (?), д. 22. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа 3. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЗАРЭЦКІ (ЗАРЕЦКНЙ) Барыс Ашэравіч [1908, в. Брынёў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навучэнец. Да арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 13.2.1935 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пасёлак, д. 16, кв. 14. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.6.1935 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі лагер НКВД Далёкаўсходняга краю (у 1938 больш за 200 тысяч зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 12.6.1989. Групавая справа 3. №25743-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    3 3. па адной справе (№ 25743-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджа-
    ны і рэабілітаваны (12.6.1989 пракуратурай БССР) студэнт Мінскага медыцынскага інстытута Лабанок Мікалай Паўлавіч, бухгалтар Дзяржаўнага банка БССР Батвінік Якаў Саламонавіч (н. 15.5.1898).
    ЗАСІМОВІЧ (ЗАСНМОВНЧ) Уладзімір Паўлавіч [1903, в. Парэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Завалочыцы» Глускага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 15.1.1938. Асуджаны за «прыналежнасць да шпіёнскадыверсійнай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 6.4.1939 Глускім раённым аддзелам НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № 8243-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЗАХАРАЎ (ЗАХАРОВ) Варфаламей Паўлавіч [1892, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі пры чыгуначнай ст. Громы (?). Быўжанаты. Арыштаваны 26.1.1935 у Полацку. Асуджаны 7.4.1935 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа 3. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗАХАРЧАНКА (ЗАХАРЧЕНКО) Міхаіл Кандратавіч [1901, в. Пушкары Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н; паводле іншых звестак, Пушкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — ?], навуковец, верагодна, брат Паўла Захарчанкі. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела па вывучэнні хвароб буйной рагатай жывёлы Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па
    адрасе: Юр’ева Горка, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа 3. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЗАХАРЭВІЧ (ЗАХАРЕВНЧ) Арсен Рыгоравіч [1891, в. Бучаціна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям?і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў пас. Коханава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупантам у гады вайны». Вызвалены і рэабілітаваны 20.4.1945 пастановай УНКДБ Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗБАВІЦЕЛЕЎ (ЗБАВНТЕЛЕВ) Уладзімір Сяргеевіч [1917, в. Аўтушкава Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у 50-м рамонтна-конным дэпо (Волхаўскі фронт). Быў жанаты. Арыштаваны 19.7.1942. Абвінавачваўся ў «распаўсюджванні нямецкіх улётак». Вызвалены і рэабілітаваны НКВД 1.8.1942. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № 3992-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗБУРЖЫНСКІ (ЗБУРЖННСКНЙ) Казімір Іосіфавіч [4.3.1892, хут. Бабравінне Вялікае ці Малое Магілёўскага пав. — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Ленінградскім
    ваенным шпіталі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.10.1937. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі і захоўванні зброі». Вызвалены і рэабілітаваны 10.4.1939 пастановай Ваеннай пракуратуры БВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № 9347 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЗБУРЦІНСКІ (ЗБУРЖЫНСКІ) (ЗБУРТННСКНЙ, ЗБУРЖЙНСКЙЙ) Лявонцій Іванавіч [1903, в. Аляксандраўка Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 6.10.1937, Ленінград, турма НКВД], ваенны ўрач 3-га рангу. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1932). Да арышту начальнік санітарнай службы 72-га асобнага танкавага батальёна ў Ленінградзе. Жыў з бацькамі. Арыштаваны 27.8.1937. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны 28.9.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.5.1955 пастановай Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа 3. № 9128 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Кр.: Ленйнградскйй мартйролог: 1937—1938.
    ЗГУРСКІ (ЗГУРСКНЙ)Уладзіслаў Войцэхавіч [1890, мяст. Быскупіцы (?) Люблінскай губ., цяпер Польшча — 31.10.1937, Магілёў (?), турма НКВД], фельчар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў Быхаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 11.8.1937. Асуджаны 22.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Полылчы» да ВМП. Расстраляны.
    3 3. праходзілі па адной справе (№ 11552; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), прыгавораны за тое ж «злачынства», расстраляны, рэабілітаваны (27.11.1989 пракурорам Мінскай вобл.): тэлеграфіст чыгу-
    начнай ст. Быхаў Германюк Якаў Мікалаевіч (н. ў 1873), настаўнік Быхаўскай вячэрняй школы Дзенісюк Уладзіслаў Войцэхавіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...).
    ЗЕЙГЕР (ЗЕЙГЕР) Гілель Ісакавіч [1903, мяст. Гадуцішкі Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў бальніцай у Паставах Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.12.1940 у Паставах па адрасе: вул. Савецкая, д. 5. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа 3. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗЕЛІКАЎ (ЗЕЛНКОВ)Захар Львовіч [1886, Горкі Магілёўскай вобл., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 30.3.1951 у Кіславодску. Асуджаны да 25 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.