• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ДУЧЫЦ (ДУЧНЦ) Вікенцій Фёдаравіч [1907, мяст. Лахва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, НКВД], навуковец. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.9.1937. Асуджаны тройкай НКВД 22.10.1937 як «польскі агент» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны
    трыбуналам БВА 8.9.1958. Асабовая справа Д. № 7751-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ДУЧЫЦ (ДУЧНЦ) [? — ?], ветэрынарны работнік. 3 1924 працаваў у Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. Арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай НКВД 8.10.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» і «шкодніцтва ў галіне жывёлагадоўлі» да ВМП. Расстраляны.
    Кр.: НАРБ, ф. 4п, в. 1, с. 12113, л. 1.
    ДУШЭЎСКАЯ (ДУШЕВСКАЯ) Людміла Якаўлеўна [1915, Магілёў — ?], стаматолаг. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Цэнтральнай магілёўскай паліклініцы. Была замужам. Арыштавана 22.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана пастановай пракурора Галоўнай ваеннай пракуратуры ў перыяд 21.7 —24.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 527-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ДЫБІЦКІ (ДЫБНЦКІ/1Й) Часлаў Аляксандравіч [1885, в. Налэнчаў (Nal^czow) Люблінскай губ., Польшча — ?], службовец. 3 сям’і польскага рабочага. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Загадваў гаспадаркай шпіталя ў Навагрудку Гродзенскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 20.10.1939. Асуджаны 13.7.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Д. № п-12631 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ДЫДЗІНСКАЯ (ДЫДНЫСКАЯ) Алена Іванаўна [1895, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала ў Докшыцкай раённай бальніцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 9.7.1940. Асуджана 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Д. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЕЗАВІТАЎ (ЕЗОВНТОВ) Барыс Барысавіч [1903, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Літва — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у Аршанскай ветэрынарнай лячэбніцы Віцебскай вобл. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 21.5.1933у Оршы па адрасе: вул. Энгельса, д. 49. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа А. і інш. № 10333-с (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЕСІПОВІЧ (ЕСНПОВНЧ) Іван Тарасавіч [15.7.1902, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.9.1937, Хабараўск, турма НКВД], ваенны ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у артылерыйскім палку Далёкаўсходняй ВА. Меў жонку Зінаіду, сына Фрыдрыха (5 гадоў). Арыштаваны 29.7.1937 у пас. Нова-Георгіеўка тагачаснага Молатаўскага р-на Усурыйскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1937 як «удзельнік ваенна-фашысцкай, тэрарыстычнай, шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.8.1957. Асабовая справа Е. № 18321-сзахоўваецца ўархіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ЕЎДАКІМАЎ (ЕВДОКНМОВ) Васіль Георгіевіч [1905, в. Слюкава (?) Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], навуковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Загадваў акруговай ветэрынарнай бактэрыялагічнай
    лабараторыяй у Лепелі Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 10.7.1937. Асуджаны 3.9.1939 за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны 17.9.1939 Вярхоўным судом БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Е. № 6067-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЕХІЛЕЎСКІ(ЕХНЛЕВСКНЙ)СаламонАйзікавіч [20.3.1902, Віцебск — ?], урач. 3 яўрэйскай сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у 127-й стралковай роце на ст. Котава Кастрычніцкай чыгункі Ленінградскай вобл. Арыштаваны 8.3.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам 19-га стралковага корпуса 7.6.1937 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Далёкаўсходняга і Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.1.1967. Асабовая справа Е. № 13407-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЖАБІН (ЖАБНН) Радзівон Тарасавіч [1891, в. Уцінавічы (?) Магілёўскай губ. — ?], фельчар. Працаваў у раённай бальніцы ў Прапойску, з 23.5.1945 — Слаўгарад Магілёўскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 26.2.1932. Асуджаны 5.6.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Хутчэй за ўсё, этапаваны ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ж. па адной справе (№ 9846; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (16.1.1989 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР) сяляне-аднаасобнікі Саўчанка Філімон Сафонавіч (н. ў 1867) і яго сын, Саўчанка Савелій Філімонавіч (1887). Далейшы іх лёс невядомы.
    ЖАБКА (ЖАБКО) (ЖАБКО) Вацлаў Іосіфавіч [1915, в. Лукашы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], навучэнец. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 4.10.1938 у Мінску ў інтэрнаце па адрасе: вул. Студэнцкая, д. 50, пакой 17. Асуджаны 11.9.1939 асобай нарадай НКВД як «агент былых польскіх разведвальных органаў» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі лагер Кіраўскай вобл. Вызвалены ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.8.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ж. № 12271-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: База данных «Польскйе заключенные воркутйнскйх лагерей».
    ЖАМОЙДЗІК (ЖАМОЙДНК) Ангеліна Інакенцьеўна [1924, в. Вензавец Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 сям’і бел. святара. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў мяст. Моўчадзь Баранавіцкага р-на
    Брэсцкай вобл. Арыштавана 28.6.1949. Асуджана 2.9.1949 як «член антысавецкай арганізацыі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці (заменена на 10 гадоў ППК). Этапавана ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 23.12.1992 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Ж. № 11355-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЖАНЧЫНСКАЯ (ЖОНЧННСКАЯ) Яніна Іосіфаўна [1910, в. Уроткаў (?), Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала старшай медсястрой у бальніцы ў мяст. Гайнаўка (Hajnowka) тагачаснай Брэсцкай вобл., цяпер Польшча. Была замужам. Арыштавана 27.6.1940 у Гайнаўцы па адрасе: вул. Лясныя Калейкі, д. 2, кв. 4. Асуджана 22.3.1941 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі ППК. Вызвалена 12.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ж. па адной справе (№ 8547-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (27.5.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл.) брыгадзір чыгуначнай ст. Гайнаўка, верагодна, яе муж ці сваяк, Жанчынскі Генрых Яўгенавіч (н. ў 1901), шэраг супрацоўнікаў Гайнаўскіх лесазавода і чып/начнай станцыі (усяго каля 20 чалавек).
    ЖАРЫН (ЖАРНН)Сямён Паўлавіч [27.4.1912, в. Дарлівая Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў санітарным інспектарам у гаспадарчым аддзеле НКВД БССР. Арыштаваны 10.1.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 17 (інтэрнат). Абвінавачваўся ў «сувязі з польскімі
    шпіёнамі». 23.7.1938 асобай нарадай НКВД вызвалены з залікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ж. № 22942-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    10.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Карла Маркса, д. 33/31, кв. 79 арыштаваны інспектар Наркамата фінансаў БССР Жарын Лявонцій Паўлавіч (н. ў 1900 у в. Дарлівая), брат Ж. 29.6.1938 прыгавораны як «член з 1930 года антысавецкай, тэрарыстычнай, нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 30.8.1966. Асабовая справа Ж. № 19547-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЖАХОЎСКАЯ (ЖОХОВСКАЯ) Ірына Іванаўна [1915, Мадрыд, Іспанія — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Гайнаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобл. Арыштавана 1.8.1940 у Гайнаўцы па адрасе: пас. Ленінскі, д. 16. Асуджана 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ж. па адной справе (№ 7715-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (16.4.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл.) больш за 15 чалавек, сярод якіх медсёстры той жа бальніцы Гіцаль (Гіцэль) Ганна Аляксандраўна і ЯжэмбекЯніна Ігнатаўна.
    ЖБАНАЎ (ЖБАНОВ) Мікіфар Дзмітрыевіч [1891, мяст. Корсаўка Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Карсава, Латвія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў ся-
    рэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у 192-м зенітным артылерыйскім палку ў Ленінградзе. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.7.1943. Асуджаны 18.8.1943 ваенным трыбуналам Ленінградскай арміі супрацьпаветранай абароны за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай Ленінградскай ВА 30.5.1992. Асабовая справа Ж. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.