Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Кр.: Нсточнйк: Кнйга памятй Ставропольского края.
ЗЕМЛА (ЗЯМЛО) (ЗЕМЛО) Віталь Уладзіслававіч [1896, Варшава — ?], урач. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы. У1918—1921 у Чырвонай Арміі. Быў жанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 2.1.1934 у Магілёве па адрасе: вул. Піянерская, д. 16. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 3. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай
медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
ЗЕНЮК (ЗЕНЮК) Георгій Сцяпанавіч [6.1.1894, в. Бадзяжы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 5.1.1938, Гомель, турма НКВД], ваенны ўрач 2-га рангу. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1930-я гг. начальнік Гомельскага ваеннага шпіталя. 3 жонкай Вольгай (н. ў 1898) гадаваў дачок Ларысу (9 гадоў), Тамару (14). У 1935 выключаны з ВКП(б) парткамісіяй 6-й кавалерыйскай дывізіі. Арыштаваны 4.10.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД і пракуратурай СССР 17.12.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.12.1959. Асабовая справа 3. № 15113-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ЗЕПСЭН (ЗЯПСЕН) (ЗЕПСЕН) Віктар Якаўлевіч [1888, мяст. Вараноўка Магілёўскай губ. — 21.5.1938, Томск, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 14.2.1938 у пас. Капанае Возера Чаінскага (?) р-на Томскай вобл. Абвінавачваўся як «удзельнікконтррэвалюцыйнай нацыяналістычнай польскай арганізацыі». Асуджаны 22.4.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.12.1958.
Кр.: Боль людская: Кнйга памятй томйчей, репрессйрованных в 30—40-е й нач. 50-х гг.— Томск. Т.1-5, 1991-1999; база данных, предоставленная Томскші обіцеством «Меморйал».
ЗІЗНОЎСКІ (ЗНЗНОВСКНЙ) Раман Уладзіміравіч (Уладзіслававіч) [1890 — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў дома. Быў жанаты. Арыштаваны 24.10.1939 у мяст. Ставіскі (Stawiski) Ломжынскага пав., Польшча. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.12.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Вызвалены 17.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.10.1989. Асабовая справа 3. № п-10556 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЗІНЕВІЧ (ЗННЕВНЧ) Яўгенія Іванаўна [1898, Берлін — ?], санітарка. 3 нямецкай мяшчанскай сям’і. Працавала ў паліклініцы № 8 у Мінску. Арыштавана 3.10.1921. Асуджана 30.10.1921 ЧКза «спробу нелегальнага пераходудзяржаўнай мяжы і шпіянаж» да 2 гадоў ППК. Этапавана ў Смаленскі лагер ЧК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.3.1992 пракуратурай і КДБ Беларусі. Асабовая справа 3. № 32134-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЗЛОТНІКАВА (ЗЛОТННКОВА) Анастасія Анісімаўна [1894, в. Верхні Брылёў Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў Вілейскай раённай бальніцы, цяпер Мінская вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 11.3.1946 у Вілейцы па адрасе: вул. Піянерская, д. 37. Асуджана ў 1947 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 15.12.1993 прэзідыумам Мінскагаабл. суда. Асабовая справа 3. № 25516-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЗУБРЫЦКІ (ЗУБРНЦКНЙ) Станіслаў Восіпавіч [1901, в. Гаеўшчыца (?) Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер тэрыторыя Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. (вёска не існуе) — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым выканаўчым камітэце ў пас. Юрацішкі, цяпер Іўеўскі р-н. Жыў з братам і дзвюма сёстрамі. Арыштаваны 9.9.1944. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў нацыяналістычнай бандзе». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 30.11—3.12.1944 НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № п-22 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЗУЗЯНКОЎ (ЗУЗЕНКОВ) Аляксей Пятровіч [1914, Вільня — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў медыцынскім пунктам у в. Граўжышкі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 18.1.1945. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 9.7—9.9.1946 Ашмянскім раённым аддзелам МГБ. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № п-6343 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЗУСІН (ЗУСНН) Леў Якаўлевіч [1904, Магілёў — ?], фельчар. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Да арышту старшы ваенны фельчар 37-га кавалерыйскага палка 7-й кавалерыйскай дывізіі 3-га кавалерыйскага корпуса ў Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 26.8.1937. Асуджаны 15.1.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены ў жн. 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.1.1957 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа 3. № 8476-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЗЮЛКОЎСКІ (ЗЮЛКОВСКНЙ) Генрых Львовіч [1889, Варшава — ?], фельчар. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў фельчарскім пунктам у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 14.7.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 8.3.1952. Далейшы лёс невядомы.
3 3. па адной справе (№ 9775-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (21.8.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл.) сяляне-аднаасобнікі в. Перадзелы Ганцавіцкага р-на Кунцэвіч Канстанцін Іосіфавіч (н. ў 1900), Навіцкі Іван Феліксавіч (1919), Сяўрук Пётр Іосіфавіч (1900), Татарыновіч Пётр Канстанцінавіч (1915), Муравіцкі Канстанцін Ануфрыевіч (1874). Далейшы іх лёс невядомы.
ЗЯЗЮЛІНА (ЗЕЗЮЛННА) Еўдакія Аляксееўна [1902, в. Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў калгасе «Чырвоны Маяк». Арыштавана 2.6.1933 у Мінску. Асуджана 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Беламорска-Балтыйскі лагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР. Вызвалена ў 1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.9.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа 3., шэрагу ветэрынарныхурачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЗЯЛІКІН (ЗЕЛНКНН) Рыгор Львовіч [1872, мяст. Раслаўе Смаленскай губ., Расія — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага
службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у туберкулёзным дыспансеры ў Полацку Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай сіянісцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа 3. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЗЯЛЬМАНАЎ (ЗЕЛЬМАНОВ) Абрам Львовіч [1899, мяст. Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у кааператыўнай гаспадарцы «Цітаўка». Арыштаваны 20.6.1933. Асуджаны 29.11.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяземскі лагер АДПУ Смаленскай вобл. Вызвалены 14.8.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа 3., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЗЯНЬКОВІЧ (ЗЕНЬКОВНЧ) Аляксандр Сазонавіч [1907, в. Пушкіна, былое Астанкіна Маскоўскай губ., цяпер у межах Масквы — 12.1.1939, ГУЛАГ], навуковец, педагог. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я гг. дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута, кіраўнік адной з кафедраў. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.4.1937 у Віцебску ў адным з дамоў па вуліцы 1-я Эсперанта. Асуджаны 30.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер
НКВД Хабараўскага і Далёкаўсходняга краю (Магадан; бухта Нагаева). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа 3. № 8512-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл. (гл. таксама: Рэпрэсаваныя...).
ІВАНОВА (НВАНОВА) Фёкла Віктараўна [1914, в. Хоцінічы, цяпер Віцебскі р-н — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы пры чыгуначнай ст. Віцебск. Арыштавана 1.8.1937. Асуджана 17.8.1937 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.6.1960 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа I. № 9143-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІВАНОЎ (НВАНОВ) Георгій Іванавіч [1896, в. Бяляева Себежскага пав. Віцебскай губ. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918—25 у Чырвонай Арміі. Пасля працаваў у раённай ветэрынарнай бальніцы пас. Сураж, цяпер Віцебскі р-н. Меўжонку Серафіму, сыноў Валерыя і Ігара. Арыштаваны 15.11.1937. Пад следствам знаходзіўся ў Віцебскай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «шкодніцкай дзейнасці і шпіёнска-дыверсійнай рабоце на карысць германскіх разведвальных органаў». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай УНВД Віцебскай вобл. у перыяд 23—30.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа I. № 6507-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІВАНОЎ (НВАНОВ) Кандрат Сяргеевіч [1890, в. Мікіціна, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў урачэбным участкам у в. Ляды Дубровенскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 24.12.1944. Асуджаны 10.7.1946 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 9.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.12.1961 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа I. № 11093-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.