Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
КАЗУШЧЫК (КАЗУІДПК) Антон Максімавіч [1900, в. Дзямідавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. —14.11.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 7.8.1937. Асуджаны 8.1.1938 асобай нарадай пры НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.5.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 8352-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
22.11.1938 у в. Дзямідавічы арыштаваны селянінаднаасобнік Казушчык Мікалай Максімавіч (н. 16.9.1911 у в. Дзямідавічы), брат К., які 11.8.1939 прыгавораны як «агент польскай разведкі» да 20 гадоў ППК (кара заменена на 10 гадоў). Этапаваны ў адзін з лагераў Магаданскай вобл. Загінуў 30.10.1943. Рэабілітаваны 16.5.1989 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 23845-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАКАШЫНСКАЯ (КОКОШННСКАЯ) Марыя Савельеўна [1890, в. Журавічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 сям’і бел. службоўца. Працавала ў Магілёўскай гарадской санітарнай эпідэмстанцыі. Мела дачку. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана пастановай УНКДБ Магілёўскай вобл. ў перыяд 31.5—1.6.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 538-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАЛАКУЦКІ (КАЛАКУТСКНЙ) Сяргей Міхайлавіч [1913, в. Сяргеева Акцябрскага (Кастрычніцкага) р-на Калінінскай губ. — ?], навучэнец. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ў Віцебскім ветэрынарным
тэхнікуме. Арыштаваны 15.4.1937 у Віцебску па адрасе: Малая Камуністычная, д. 25. Асуджаны 26.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Петразаводск (п/с 251/17). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1959 Віцебскім абл. судом.
3 Б. па адной справе (№ 9458-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў студэнт Віцебскага ветэрынарнага тэхнікума Барадулін Фёдар Аляксандравіч.
КАЛАСЁНАК (КАЛАСЯНОК) (КОЛОСЕНОК) Часлаў Стэфанавіч [1911, в. Кукшын Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. ], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Арыштаваны ў Брэсцкай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай контррэвалюцыйнай агітацыі». Асуджаны ў Мінску 22.1.1941 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: База данных «Польскйе заключенные воркутйнскйх лагерей».
КАЛАТОЎКІН (КОЛОТОВКНН) Міхаіл Філімонавіч [1897, в. Бутрымава, цяпер Віцебскі р-н — 28.11.1938, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач, брат Я. Калатоўкіна. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў Багушэўску Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.7.1938. Асуджаны 13.11.1938 тройкай НКВДза «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 7490-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЛАТОЎКІН (КОЛОТОВКНН) Яўстафій Філімонавіч [1896, в. Магільнае Віцебскай губ. — ?], ветэрынарны ўрач, брат М. Калатоўкіна. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у мяст. Лёзна Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 30.7.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.2.1958 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЛІБЕРАЎ (КАЛНБЕРОВ) Ігнат Абрамавіч [1887, в. Перакладавічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе ў Клічаўскім р-не. Быў жанаты. Арыштаваны 22.12.1933. Асуджаны 10.1.1934 калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 К. па адной справе (№ 4696-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (17.6.1957 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР): ветэрынарныя ўрачы Камкоў Міхаіл Радзівонавіч, Нікалайчук Аляксей Фядосавіч, ветэрынарныя фельчары Самусеў Майсей Сцяпанавіч, Шынкевіч Іван Васілевіч, ветэрынарны санітар Малянтовіч Канстанцін Баляслававіч, дырэктар саўгаса «Канічы» Касцюковіцкага р-на Манеўскі Рыгор Самойлавіч (1892), заатэхнікі Бакуновіч Максім Данілавіч (1913), Іўкін Міхаіл Сцяпанавіч (1913), Кандраценка Пётр Рыгоравіч (1896), Панамароў Васіль Міхайлавіч (1896), Сэсін Васіль Іванавіч (1903), свінавод Саковіч Любоў Яўгенаўна (1912). Далейшы іх лёс невядомы.
КАЛІНОЎСКІ (КАЛННОВСКНЙ) Дзмітрый Адольфавіч [1910, Вільня — ?], урач. 3 рускай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў Ашмянах, цяпер Гродзенская вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 20.12.1944. Абвінавачваўся як «нямецкі памагаты». Вызвалены і рэабілітаваны НКВД Комі АССР у перыяд 13—17.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-6549 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
КАЛІС (КАЛНС) Леанціна Карлаўна [1899, Тукумскі пав. Курляндскай губ., цяпер Латвія — 30.1.1938, Віцебск, турма НКВД], санітарка. 3 латышскай сялянскай сям’і. Працавала ў Лёзненскай раённай бальніцы Віцебскай вобл. Арыштавана 4.12.1937 у мяст. Лёзна па адрасе: вул. Чырвонай міліцыі, д. 36. Асуджана 10.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент латвійскай разведкі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 24.8.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЛЬНІН (КАЛЬННН) Карл Марцінавіч [1884, мяст. Навінкі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. — 9.4.1938, Кіеў, турма НКВД], урач. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў памочнікам начальніка ваеннага шпіталя ў Адэсе. Быў жанаты, меў трое дачок. Арыштаваны 13.1.1938. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1938 як «удзельнік антысавецкай ваенна-латышскай фашысцка-шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.12.1957. Асабовая-справа К. № 12666-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, былі рэпрэсаваны і некаторыя сваякі К.
КАЛЯГА (КОЛЯГО) Мікіта Андрэевіч [1902, в. Верацейка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. —18.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў Хоцімску Магілёўскай вобл. Арыштаваны 28.7.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.9.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 7202-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАМІНСКАЯ (КАМННСКАЯ) Людвіга Іванаўна [1887, Беласток, Польшча — 14.3.1938, Магілёў (?), турма НКВД], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ў Глуску Магілёўскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 25.12.1937. Асуджана 15.2.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі “ПАВ”» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана 7.9.1965 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 9099 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАМКОЎ (КОМКОВ) Міхаіл Радзівонавіч [1907, Магілёў — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Вейна» Магілёўскага р-на. Быў жанаты, меў на ўтрыманні двое чалавек. Арыштаваны 29.11.1933 у Магілёве. Асуджаны 10.1.1934 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.6.1957 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
3 К. па адной справе (№ 4696-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (17.6.1957 пастановай судовай
калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) больш за 10 ветэрынарных работнікаў, заатэхнікаў і інш. (падрабязней гл. артыкул: Калібераў Ігнат Аўрамавіч).
2.3.1938 у Магілёве арыштаваны Камкоў Радзівон Лаўрэнавіч (н. ў 1877), верагодна, бацька К. Ён 9.3.1938 прыгавораны за «антысавецкуюагітацыю» да ВМП і 1.4.1938 расстраляны.
3 Р. Камковым арыштаваны, па адной справе (№ 7027сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, асуджаны за тое ж «злачынства» да ВМП, расстраляны і рэабілітаваны (7.5.1960 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда) Супіталёў Кузьма Якаўлевіч (н. ў 1879).
Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
КАМЫШОВА (КАМЫШАВА) (КАМЫШЕВА) Ізабела Сяргееўна [?, мяст. Глобін Палтаўскай губ., цяпер Украіна — ?], медсястра. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў мінскай клініцы № 1. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 10.4.1950 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 15, кв. 5. Асуджана 25.11.1950 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Вызвалена 28.5.1955. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана Цэнтральнай камісіяй па пераглядзе спраў рэпрэсаваных. Асабовая справа К. № 7365-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАНАБЕЕЎ (КОНОБЕЕВ) Сцяпан Сяргеевіч [1880 в. Дзмітрыеўка Тамбоўскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў медыцынскім пунктам у в. Крапівіна Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны
13.3.1945. Пад следствам знаходзіўся ў турме ў Навасадах Мінскай вобл. Асуджаны 30.7.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 14.3.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1948 ваенным трыбуналам войскаў МУС Віцебскай вобл. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАНАВАЛАЎ (КОНОВАЛОВ) Апанас Мікітавіч [1894, в. Післяцін Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у роднай вёсцы. Быў жанаты. Арыштаваны 18.7.1937. Асуджаны 7.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.5.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Асабовая справа К. № 10203-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.