Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.5.1957 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАРПЕНКА (КАРПЕНКО) Іван Іванавіч [1905, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец, муж А. Карпенка. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я гг. загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Жыў у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19. Арыштаваны 26.6.1937. Перавезены ў Мінск. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай групы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КАРПЕНКА (КАРПЕНКО) Міхаіл Паўлавіч [1889, в. Стэцкаўка (Сцецкаўка), цяпер Украіна — ?], ветэрынарны ўрач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Гомельскай раённай ветэрынарнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.4.1933 у Гомелі па адрасе: вул. Гуменная, д. 40. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАРСЕКА-ШПІЛЕЎСКАЯ (К0РСЕК0-ШП14ЛЕВСКАЯ) Галіна Іосіфаўна [1915, Мінск — ?], урач-тэрапеўт. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы № 2 у Арзамасе Горкаўскай вобл. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 24.10.1944 у Арзамасе па адрасе: Ваенны гарадок, д. 8, кв. 8. Асуджана 4.9.1945 як «член антысавецкага “Саюза барацьбы супраць бальшавізму”» і «загадчык (у час нямецкай акупацыі) бальніцы ў Любані Мінскай вобл.» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Нарыльскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа К.-Ш. Я. № 6716-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ БССР.
КАРЦАВА (КАРЦЕВА) Вера Георгіеўна [1894, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Любані Мінскай вобл. Арыштавана 10.1.1945. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 1.8.1990 Мінскім абл. судом. Асабовая справа К. № 31526-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАСАРЖЭЎСКІ (КОСАРЖЕВСКНЙ) Станіслаў Аўгуставіч (Аўгусцінавіч) [6.11.1905, хут. Ціна Барысаўскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 18.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у ветэрынарным тэхнікуме ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.7.1938. Асуджаны 3.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 6787 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
10.2.1938 у Барысаве (Мінскай вобл.) па адрасе: Планерны зав., д. 5 арыштаваны нам. дырэктара Зяленгаса, ляснічы барысаўскага лясніцтва Касаржэўскі Іван Аўгуставіч (Аўгусцінавіч) (н. ў 1895 на хут. Ціна), брат К. 29.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР асуджаны як «член ПАВ» і за «шпіянаж» да ВМП і 20.4.1938 расстраляны ў мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 20.8.1957 ваенным трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 10704-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАСМАКОЎ (КОСМАКОВ) Іосіф Аксёнавіч [1889, в. Вусце Гарадоцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Новы шлях» Дубровенскага р-на. Быў жанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 21.7.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.1.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 4018-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАСМАЧ (КОСМАЧ) Павел Вусцінавіч [1915, в. Готкавічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у саўгасе № 302 каля Новасібірска. Арыштаваны 30.12.1933. Асуджаны тройкай АДПУ БССР 13.3.1933 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Зноў арыштаваны УНКВД Зах. вобл. 5.9.1936. Прыгавораны 23.12.1936 асобай нарадай НКВД за «шліянаж» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 32444-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 2.4.1993, па другой (№ 24516-с) — пракуратурай Смаленскай вобл. 22.8.1989.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі К.
КАСПЯРОВІЧ (КАСПЕРОВНЧ) Вікенцій Мацвеевіч [1887, в. Селішча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Андрушы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 4.1.1933. Асуджаны 25.1.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.8.1965 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
3 К. па адной справе (№ 19301-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі: фельчар Ліпніцкі Ігнат Казіміравіч (1896), калгаснікі Гарэл ьскі Аляксандр Іосіфавіч (н. ў 1882), Дашкевіч Мікалай Казіміравіч (1888), ягобратДашкевіч DaBen Казіміравіч (1897), Івашкевіч Іпаліт Людвігавіч (1889), яго брат Івашкевіч Казімір Людвігавіч (1883).
КАСТРЫЦА (КОСТРНЦА) Уладзімір Андрэевіч [1877, в. Машкоўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 14.1.1938, НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на 9-м дарожна-будаўнічым участку. Быў жанаты, меўтроедзяцей. Арыштаваны 19.4.1933ув. Кухцічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 2.6.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны 15.11.1937. Абвінавачваўся ў тым жа «злачынстве». Асуджаны да ВМП і расстраляны. Па першай справе (№ 31129-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай БССР 19.7.1989, па другой — 27.5.1958.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
КАСЦЕВІЧ (КОСТЕВНЧ) Ісак Сцяпанавіч [1882, в. Горкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 6.4.1933, Мінск, турма АДПУ], фельчар. 3 бел. ся-
лянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Заазер’е, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.12.1932. Асуджаны 2.4.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі “Партыя вызвалення сялян”» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я выслана ў Паўночны край.
3 К. па адной справе (№ 7458-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) як члены той жа «контррэвалюцыйнай арганізацыі» праходзілі, прыгавораны і рэабілітаваны (5.11.1956 Вярхоўным судом БССР) больш за 120 чалавек, сярод якіх: загадчык Пухавіцкай бальніцы Шышэй Канстанцін Цімафеевіч, фельчарЯнчэўск/Міхаіл Браніслававіч, студэнт ветэрынарнага тэхнікума Яськевіч Мікалай Іванавіч, сялянеаднаасобнікі: Ахрамовіч Рыгор Арцёмавіч (н. ў 1873), яго сын Ахрамовіч Міхаіл Рыгоравіч (1904), Ахрэмчык Еўдакім Архіпавіч (1888), Вальковіч Лявон Рыгоравіч (1888), Вярцінскі Пётр Васілевіч (1870), Дрозд Апанас Васілевіч (1891), Дрозд Міхаіл Гаўрылавіч (1889), Дрозд Фёдар Ільіч (1900), Драздоўскі Людвіг Антонавіч (1894), Забаўскі Іван Еўдакімавіч (1879), Казакевіч Андрэй Сцяпанавіч (1896), Каленік Ілья Гаўрылавіч (1885), Какура Канстанцін Сцяпанавіч (1899), Каўнацкі Іван Яфімавіч (1886), Коршак Андрэй Максімавіч (1890), Лазоўскі Аляксандр Юльянавіч (1876), яго браты: Л азоўскі Іван Юльянавіч (1878) і Лазоўскі Фёдар Юльянавіч (1874), Латушка Міхаіл Савіч (1883), Лунец Пётр Малахавіч (1883), Лунец Апяксей Лукіч (1900), Молчан Іван Сцяпанавіч (1895), Паўлюс Каспер Францавіч (1873), Простак Васіль Іванавіч (1886), Прохарчык Мікалай Мікіфаравіч (1887), Прохарчык Міхаіл Рыгоравіч (1877), Рабчонак Цімафей Самсонавіч (1892), Расолька Пракоп Раманавіч (1886), Расолька Дзмітрый Антонавіч (1892), Рудовіч Васіль Аляксеевіч (1894), яго брат, Рудовіч Іван Аляксеевіч (1890), Савіч Сяргей Барысавіч (1885), Савіч Акім Сцяпанавіч (1897), Савіч Мікалай Міхайлавіч
(1885), Савіч Ісак Цітавіч (1873), яго брат, Савіч Сямён Цітавіч (1875), Сачак Якаў Іванавіч (1881), Смірноў Пётр Сяргеевіч (1902), Смольскі Уладзімір Ермалаевіч (1909), Трапашка Васіль Назаравіч (1886), Трапашка Міхаіл Рыгоравіч (1912), Трапашка Павел Восіпавіч (1898), Трапашка Рыгор Восіпавіч (1889), Хурсік Сямён Ісакавіч (1885), Чорны Мікалай Васілевіч (1902), Чэхоўскі Аляксандр Барысавіч (1909), Чэхоўскі Барыс Іванавіч (1883), Чэхоўскі Іван Фёдаравіч (1890), Шавель Іван Кандратавіч (1889), Шыняўскі Антон Канстанцінавіч (1888), міліцыянеры Бадытчык Уладзімір Герасімавіч (1905), Дзмітрачэнка Аляксей Іванавіч (1908), Калінін Мікалай Мікалаевіч (1903), калгаснікі Аскірка Мікалай Сцяпанавіч (1907), Бакіноўскі Адольф Іванавіч (1887), Дубовік Антон Іпалітавіч (1896), Ждановіч Пётр Адамавіч (1907), Іванавіч Васіль Герасімавіч (1891), Крук Сцяпан Пятровіч (1897), Крук Уладзімір Андрэевіч (1900), яго брат, Крук Іван Андрзевіч (1905), Молчан Андрэй Венядзіктавіч (1888), Няпомнік Іосіф Ільіч (1891), яго браты, Няпомнік Канстанцін Ільіч (1881) і Няпомнік Уладзімір Ільіч (1895), Пашкоўскі Іосіф Сямёнавіч (1880), Пятроўскі Кліменцій Міхайлавіч (1893), Савіч Фёдар Якаўлевіч (1883), Савіч Васіль Андрэевіч (1901), Філановіч Фёдар Рыгоравіч (1880), трактарысты Дубовік Аркадзь Сцяпанавіч (Стэфанавіч) (1910), Шчэрба Уладзімір Мікалаевіч (1906), Райко Аляксандр ГІятровіч (1904), яго брат, Райко Уладзімір Пятровіч (1900), рахункаводы Календа Вікенцій Уладзіслававіч (1898), Савіч Аляксей Аляксеевіч (1910), праваднікі вагонаў мінскай чыгункі Крывашчок Сямён Іванавіч (1888), Пінязік Сцяпан Клімавіч (1883), студэнт рабфака Крайко Сяргей Канстанцінавіч (1908), яго брат, бацька і дзядзька, сялянеаднаасобнікі Крайко Елісей Канстанцінавіч (1902), Крайко Канстанцін Фёдаравіч (1878) і Крайко Дзям’ян Фёдаравіч (1872), пячнік Пінязік Фёдар Сцяпанавіч (1904), яго браты, праваднік вагонаў Пінязік Андрэй Сцяпанавіч (1906) і