• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    КАЧАНАЎ (КАЧАНОВ) Герасім Артамонавіч [1907, в. Бараўцы, цяперЧашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 31.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец, муж Ф. Качанавай. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Перад арыштам дацэнт Віцебскага ветэрынарнага зоаінстытута. Арыштаваны 10.5.1937 у Віцебску па адрасе: пл. Леніна, д. 3. Асуджаны 30.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны з В. Старынскім, В. Кляніцкім і інш. (усяго больш за 20 чалавек; падрабязней гл.: Ахвярыікарнікі...). Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КАЧАНОЎСКАЯ (КАЧАНОВСКАЯ) Магдаліна Андрэеўна [1925, мяст. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Паставах Віцебскай вобл. АрЬіштавана ў мяст. Даўгінава. Асуджана 26.12.1945 асобай нарадай НКВД як
    «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Выслана ў Манскі р-н Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы.
    3 К. па адной справе (№ 31781-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (31.7.1991 прэзідыумам Мінскага абл. суда) яе сястра, школьніца Качаноўская Станіслава Андрэеўна (н. ў 1930), яе браты, школьнікі Качаноўскі Браніслаў Андрэевіч (1933), Качаноўскі Зігмунд Андрэевіч (1936) і яе маці або свякроў Качаноўская Альбіна Гаўрылаўна (1889). Далейшы лёс іх таксама невядомы.
    КАЧКОЎСКАЯ (КОЧКОВСКАЯ) Ядвіга Уладзіславаўна [1909, в. Пятрышкі Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і польскага землеўласніка. Мела сярэднюю адукацыю. Працавала ў сваёй вёсцы. Была замужам, гадавала дачку Хрысціну (н. ў 1937). Арыштавана 17.4.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 30.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з лагераў НКВД Новасібірскай вобл. Вызвалена 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 16.4.1992. Асабовая справа К. № 33083-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАШАВЕНКА(КОШЕВЕНКО)Антон Захаравіч [8.11.1895, в. Шчэпетава Мазырскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Ельскага р-на Гомельскай вобл. (вёска не існуе) — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 9.1.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні шкодніцкай контррэвалюцыйнай дзейнасці ў
    галіне медыцыны». Вызвалены і рэабілітаваны 8.5.1939 пастановай Клімавіцкага раённага аддзела НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 5757 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    КАШКУР Іосіф Якаўлевіч [1915, в. Гір’яты Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Браславе Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 28.12.1944 у Браславе па адрасе: вул. Савецкая, д. 94-а. Асуджаны 1.4.1946 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Рачны лагер МДБ (Варкута, Комі АССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.9.1956 прэзідыумам Маладзечанскага абл. суда. Асабовая справа К. № 10326-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    КАШУБА Мікалай Севасцьянавіч [1906, в. Роўбіцк Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік аддзела 126-га ваенна-марскога шпіталя. Быў жанаты, меў двое непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 29.7.1952 у Севераморску, па адрасе: вул. Піянерская, д. 4, кв. 3. Асуджаны ваеннымтрыбуналам 5.3.1953 за «здрадніцкія намеры» і «антысавецкую агітацыю» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Мехрэньгскі лагер МДБ Архангельскай вобл. (больш за 8 000 вязняў). Вызвалены і рэабілітаваны камісіяй прэзідыума Вярхоўнага суда СССР 10.5.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 5196-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    КВАКТУН Геня Хацкелеўна [1928, Віцебск — ?], навучэнка. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Да арышту студэнтка 4-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 10.2.1951. Асуджана 19.9.1951 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК (заменена на 5 гадоў). Вызвалена ў 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.11.1965 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 13222-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    4.3.1953 у Віцебску па адрасе: вул. Праўды, д. 3, кв. 4 арыштавана эканаміст «Галоўшвейзбыта» Квактун Мар’яся Хацкелеўна (н. ў 1918 у Віцебску), сястра Г. Квактун. Яна 9.5.1953 прыгаворана за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці (заменена на 5 гадоў). Вызвалена ў 1954. Рэабілітавана 3..9.1965 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 13176-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КВЯТКОЎСКАЯ (КВЯТКОВСКАЯ) Клара Якаўлеўна [1911, Каліш (Kalisz), Польшча — ?], санітарка. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям'і. Працавала ў шпіталі ў Паставах Віцебскай вобл. Арыштавана 21.6.1940. Асуджана 13.9.1940 асобай нарадай НКВД за «эміграцыйныя намеры» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў Новасібірскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 20573-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КВЯЦІНСКІ (КВЯТННСКНЙ) Іван Ігнатавіч [1913, в. Міхайлова Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. —13.3.1938, Мінск, турма НКВД], дэзінфектар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на акруговай санітарнай станцыі ў Лепелі. Арыштаваны 8.2.1938 у Лепелі па адрасе: Слабодскі
    зав., д. 2. Асуджаны 15.2.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КЕНДЗІРАЛАВА (КЕНДНРАЛОВА) Яніна Вацлаваўна [1917, Петраград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў Ашмянах Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 1.9.1944. Абвінавачвалася як «падазроная ў сувязях з нямецкай разведкай». Вызвалена і рэабілітавана УНКДБ Маладзечанскай вобл. 13—26.2.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-6571 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя сваякі К.
    КЕПІНА (КЕПННА) Марыя Адольфаўна [1916, Магілёў — ?], фармацэўт. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы № 4 Магілёва. Была замужам. Арыштавана 11.10.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і 27.1.1946 рэабілітавана следчым аддзелам УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 105-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн„ 1998.
    КЕРНАЖЫЦКІ (КЕРНОЖНЦКІ/ІЙ) Васіль Сцяпанавіч [1893, в. Даманавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў
    у амбулаторыі ў в. Даманавічы. Быў жанаты. Арыштаваны 2.11.1933. Асуджаны 23.2.1934 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.5.1964 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 31445-с (усяго па ёй праходзіла больш за 100 чалавек) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Таксама гл. арт.: Валашкевіч Прохар Раманавіч.
    КІРУШЫНА (КНРУШННА) Вольга Паўлаўна [1902, Кіеў — 13.1.1941, НКВД], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў яўрэйскай бальніцы ў Варшаве. Арыштавана 8.5.1940. Асуджана 29.11.1940 асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Ломжанскую турму НКВД. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 9.6.1993 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-18473 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КІСЛЯКОЎ (КНСЛЯКОВ) Даніла Пятровіч [1896, в. Асмолава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям'і. Да арышту студэнт медыцынскага ф-та БДУ. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны 11.2.1931 калегіяй АДПУ за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.7.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 26585-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    КІШЫЦКІ (КІ/ІШНТСКНЙ) Аляксандр Пятровіч [1885, Гродзенская губ. —27.12.1937, Барнаул, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 20.7.1937 у с. Уласіха Барнаульскай вобл. Аптайскага краю. Асуджаны 15.12.1937 асобай
    нарадай пры НКВД СССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.5.1959 судовай калегіяй Вярхоўнага суда РСФСР з-за адсутнасці складу злачынства.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    КЛЕБАНСКІ (КЛЕБАНСКІ/ІЙ) Моўша-Давыд Юзэфавіч [1919, Варшава — ?], фармацэўт. 3 яўрэйскай сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Варшаве. Арыштаваны 10.6.1940 у Варшаве па адрасе: вул. Кармелітаў, д. 27. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.12.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 13.3.1992. Асабовая справа К. № 32106-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КЛІМЕНКА (КЛ14МЕНКО) Ілья Дзмітрыевіч [1895, в. Сямёнаўка Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], урач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам інфекцыйнага аддзялення магілёўскай гарадской бальніцы. Быў жанаты. Арыштаваны 22.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадніцкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 3.8.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 7636-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.