Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
КРАЎЧАНКА (КРАВЧЕНКО) Ціхан Лявонавіч [1891, в. Смалоўка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 19.12.1937, Орша, турма НКВД], памочнік урача. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў мяст. Сянно. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 16.11.1937 у в. Малешы Сенненскага р-на. Асуджаны 22.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.11.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 8610-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КРАЎЧЫНСКІ (КРАВЧННСКНЙ) Вацлаў Іосіфавіч [1894, в. Пяскі, цяпер Польшча — 1.10.1938, Магілёў (?), турма НКВД], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў Бялынічах, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 14.6.1938. Асуджаны 22.9.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.2.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 7020-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі К.
Круглік М. I. (Германія, 1945 г.)
КРУГЛІК (КРУГЛНК) Міхаіл Іванавіч [1.11.1915, в. Жыцькава Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. —15.10.1994, Мінск], ваенны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1940). Служыў у РСЧА, камандзір медыцынскай роты. Перад арыштам у 471-й санітарнай часці батальёна аэрадромнага абслугоўвання. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 20.8.1942. Асуджаны ваенным трыбу-
налам 30.8.1942 за «правядзеннеантысавецкай агітацыі і прапаганды» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Грозны, Расія. Вызвалены датэрмінова. У 1943 старшы ўрач палка, старшы ардынатар шпіталя, капітан медыцынскай службы. У 1944 на тэрыторыі Польшчы ўступіў у ВКП(б). 3 1950 начальнік тэрапеўтычнага аддзялення шпіталя ў Чыце, маёр медыцынскай службы. 3 1958 начальнік тэрапеўтычнага аддзялення ваеннага шпіталя ў Гродне. У 1961 дэмабілізаваны. Загадваў
Круглік М. I. (Мінск, 1961 г.)
Круглік М. I. аглядае хворага ў ваенным шпіталі (1945 г.)
Круглік М. I. (у другім радзе другі справа) сярод слухачоў курсаў Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў у Маскве (1952 г.)
Круглік М. I. з супрацоўнікамі ваеннага шпіталя ў Чыце (1955 г.)
тэрапеўтычным аддзяленнем 15-й клінікі ў Мінску. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай Вайны 2-й ступені, медалямі. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.1.1960. Асабовая справа К. № 15190-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КРУКОЎСКІ (КРУКОВСКІ/ІЙ) Вячаслаў Станіслававіч [1892, в. Жучна Люблінскай губ., цяпер Польшча — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Шарашоўскім сельсавеце, цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 14.12.1944 у в. Андрыянаўка, цяпер Пружанскі р-н. Асуджаны 27.10.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.2.1994 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 12523-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
КРУМІН (КРУМНН) Андрэй Аўгуставіч [1893, в. Сушчова Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], навучэнец. 3 латышскай сялянскай сям’і. Да арышту студэнт 4-га курса Віцебскага ветэрынарнага зоаінстытута, член КП(б)Б. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.4.1936. Асуджаны 29.11.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Паўднёва-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю (у 1932 — 11 тысяч зняволеных, у 1940 — каля 200 тысяч зняволеных (!), потым пераведзены ў Магаданскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.4.1962 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 11215-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КРЫВАБЛОЦКІ (КРНВОБЛОЦКНЙ) Браніслаў Мечыслававіч [1909, Адэса — ?], урач. 3 сям’і польскага кадра-
вага вайскоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта ў мяст. Жырмуны, цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. Быўжанаты, гадаваў сына Марка (н. ў 1936). Арыштаваны 28.9.1944. Асуджаны 16.1.1945 за «ўдзел у нацыяналістычнай арганізацыі «АК» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
3 К. па адной справе (№ п-15219; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны на той жа тэрмін, рэабілітаваны (24.4.1992 судовай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі) селянін-аднаасобнік Герасімовіч Эдуард Іосіфавіч (н. ў 1921) і навучэнец Лясковіч (Шчадзюль) Тадэвуш Юльянавіч (н. ў 1926). Далейшы іх лёс таксама невядомы.
КРЫЛОЎ (КРЫЛОВ) Васіль Дзмітрыевіч [1895, с. Кузьмінка Тамбоўскай губ., Расія — ?], службовец. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў нам. дырэктара Магілёўскага інстытута свінагадоўлі. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны ў 1933 у Магілёве па адрасе: вул. Язерская, д. 22. Асуджаны 16.9.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 21.12.1943. Асобай нарадай МДБ СССР 13.8.1949 прыгавораны да высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КРЫШТАФОВІЧ (КРІ/1ШТАФОВНЧ) Юзэф Людвігавіч [1899, мяст. Кабыляны (?) Віленскай губ. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адука-
цыю. Працаваў у шпіталі ў Варшаве. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 21.2.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 9.11.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. 29.5.1992. Асабовая справа К. № 10859-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
КУБАРАЎ (КУБАРЕВ) Васіль Сямёнавіч [1882, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар, брат 3. Кубарава. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Глухскім медыцынскім пункце. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 26.2.1937 у в. Глухі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 27.7.1937 Вярхоўным судом БССР за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 16.12.1991 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Асабовая справа К. № 14773 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
30.3.1930 у в. Бахань за «контррэвалюцыйную дзейнасць» арыштаваны з 50 інш. сялянамі-аднаасобнікамі Кубараў Фёдар Сямёнавіч (н. ў 1876 ці 1877 у в. Бахань), брат В. і 3. Кубаравых. Вызвалены 26.4.1930 акруговым аддзелам АДПУ. Зноў арыштаваны 2.9.1937 і 15.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 5.11.1937. Па першай справе (групавая, № 12253; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 10.6.1993, па другой (7622сн; захоўваецца тамсама) — 17.3.1962.
КУБАРАЎ (КУБАРЕВ) Зосім Сямёнавіч [1885, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н
Магілёўскай вобл. — ?], фельчар, брат В. Кубарава. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам фельчарска-акушэрскага медыцынскага пункта ў в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 20.5.1941. Асуджаны Свярдлоўскім абл. судом 10.10.1941 за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.2.1993 пракурорам РФ. Асабовая справа К. № 15474 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КУДЗЕЛЬКА (КУДЕЛЬКО) Барыс Паўлавіч [ліп. 1894, в. Лесапілка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Слуцкага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — ?], медык. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1917— 20 служыў на флоце. Уступіў у ВКП(б). Перад арыштам аспірант клінікі Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.2.1934 у Мінску па адрасе: Ніжне-Серпухаўскі зав., д. 2. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «шкодніку галіне аховы здароўя». Асуджаны 2.3.1934 тройкай НКВД да 3 гадоў пазбаўлення волі (заменена на 3 гады ППК умоўна). Вызвалены 28.5.1934. Далейшы лёс невядомы.
3 К. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўшаў) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
КУДЗІН (КУДІ/1Н) Яўстафій Ісакавіч [1865, в. Дубаўручча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1937, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю.
Працаваў у Чэрвені Мінскай вобл. Арыштаваны 10.8.1937 у Чэрвені па адрасе: вул. Караленкі, д. 18. Асуджаны 7.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і «сувязь з польскай жандармерыяй» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 34510-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КУЗНЯЦОВА (КУЗНЕЦОВА) Марыя Антонаўна [1908, в. Валынеж Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], памочніксанітарнага ўрача. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала на санітарнай станцыі ў Клімавічах, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштавана 10.12.1943 у в. Дзяражня Клімавіцкага р-на. Асуджана 12.2.1944 за «здраду радзіме» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.8.1956 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая справа К. № 2256-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КУЗЬМІНОВА (КУЗЬМННОВА) Ганна Мікалаеўна [1926, в. Кузьмянцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў в. Высачаны Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 9.6.1949. Абвінавачвалася як «агент нямецкіх карныхорганаў». Вызвалена і рэабілітавана 14.9.1950 УМДБ Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.