Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
3 К.-С. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
КУХАРЭЎСКІ (КУХАРЕВСКІ/ІЙ) Ілья Міхайлавіч [1891, в. Дровашы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта ў в. Пранчэйкава Маладзечанскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 22.7.1946 у роднай вёсцы. Асуджаны 7.12.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.9.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа К. № 35616-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КУЧЫК (КУЧЙК) Адам Пятровіч [23.5.1889, в. Жавалкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 21.1.1938, Мінск(?), НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Пацейкі Капыльскага р-на. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 18.11.1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 17.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.9.1967 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 19816-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КУЧЫНСКІ (КУЧННСКІ4Й) Гектар Казіміравіч [1891, Бабруйскі пав. Мінскай губ. — 8.2.1938, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сям’і. Скончыў Мінскую савецкую фельчарскую школу (1922). Загадваў медыцынскім пунктам Віцебскай махорачнай фабрыкі. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 20.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
3 К. праходзілі па адной групавой справе (№ 13008-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (7.10.1964 трыбуналам БВА) больш за 10 чалавек. Гл. таксама арт.: Агінская Лілія Пятроўна.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КУЧЫНСКІ (КУЧННСКІ4Й) Усцін Марцінавіч [1902, в. Казлоўка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.11.1937. Асуджаны 20.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалю-
авадлгльзтво. е тп. -
вндетальство гражданлву Г»«ОрХ кмкмйровачу
дано зме а У Ч id Н п?лныЯ тгехгоднчныЯ курс мянокоі лы я здавшему курсовые зачеты по I. ФЛЗНЭЛОГЙН
2. Анатомнм
3. Хлыйй/неогг.й орг./
4. Ф й з й к е....
5. Латйнжому языку
6. Г й г я е н в
7. ОЗіаей іаталогяй
8. Фарйацям я ^аруакігнозмй
9. Формаколэгйй
J К 0 М X родяввейуся в 1891-в гожу.проглумвввыу
Ооватской фвльдверзкой шкон яжеол ед. пр ад м етай:
10. ыасоаж
II. Бактерйологйй
12. Гмнекологйй.
13. Паталогйчвзкой анатом.
І4. Глазнын балезняу
15. ЗУбным болезням
16. Кэжным балезняу
17. Нервным бэлезняк......
І8. Ушным.ноеовыу й горлэв.
(10/я устанэалевн^е %актйчезкяе занятяя н т?*!,чтэ
"н «одэергзя нз'іытанйям Госуда" сгвенной цспытательной кэмйЗзяеЛ
'трн Мннской ЗоесТзкоЙ Фельдшерзкой вкалв по нйжеаледуюдйх пред-
четам.
АкушерзтЕу,хнрурглй,чазтной патологйй й терапнл .дзтокйм й вв нер;іЧв-*мм бо^.БЗням й удозтовен званля ШКОДЬНОГО ЛЕКАРЖОГО ПОУ( ШНЙіА J 0 Т Л U Ч й В М.
г.М й н с к. Id ю л я ЗІ-гэ дня, I 9 2 2 ГО года.
".ПЛредзедатель Гэсударзтввнной йспытательной
• , Коыйззйй 7 МАЕШАК./
ЗаведываюцііК5лой / дэктэр ЛНЗаМЦ'/. . Членк Зэвета н зкольной кэяйзойй? /подпйзй. Наркэ'лтогвеіцевйя / пэдпнсь ЛПрвдседатель Главпу^б^аь Наркэмздравохраввнйя / подпясь /. ” An’1w°
ГтаЕляю’ЦйЯ делауя Главптофзбра / подПйзь./
Л:
Пасведчанне Г. Кучынскага аб заканчэнні на «выдатна» Мінскай савецкай фельчарскай школы (1922 г.)
цыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
3 К. па адной справе (№ 4118-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, рэабілітаваны (1.10.1957) ветэрынарны фельчар Лазарэвіч Станіслаў Аляксандравіч, урач Ползік Дзмітрый Мяфодзевіч, яго жонка, хатняя гаспадыня Ползік Валянціна ГІракопаўна, сын, тэхнік-механік Ползік Віктар Дзмітрыевіч, камандзір роты 4-га артылерыйскага палка Суханосаў Іван Пятровіч (1902), камандзір узвода 4-га артылерыйскага палка Аляксандраў
Алег Александравіч (н. ў 1906), камандзір батарэі 4-га артылерыйскага палка Модэль Давыд Рыгоравіч (1901), інжынер-будаўнік Літвінаў Рыгор Сяргеевіч (1899), студэнт Віцебскага тэхнікума кінамеханікаў Русаловіч Іосіф Іосіфавіч (1914), калільшчык Віцебскай акулярнай фабрыкі Янулевіч Іосіф Пятровіч (1887).
КЯСПЕР (КЯСПЕР) Павел Юр’евіч [29.9.1898, СанктПецярбург — Мінск, турма НКВД], урач. 3 сям’і эстонскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у акруговым лазарэце Упраўлення супрацьпаветранай абароны НКВД БССР. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 27.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Грушаўская, д. 22. Зняволены ў Мінскай унутранай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць японскай разведкі». 11.9.1939 Асобай нарадай НКВД вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 26917-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ЛАБАДАЕВА (ЛОБОДАЕВА) Вольга Ігнатаўна [8.7.1908, в. Лашанцы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Мінскай скурна-венералагічнай клініцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 26.6.1937 у Мінску па адрасе: Круглы зав., д. 1, кв. 1. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай НКВД як «жонка ворага народа, былога работніка ЦК КП(б)Б Лабадаева М. Г.»1 да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛАБАНАЎ (ЛОБАНОВ) Аляксандр Пятровіч [1900, в. Чырвоны Бераг Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў Чэрвені, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.10.1944. Асуджаны 21.11.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў в. Тыныс Тасееўскага р-на Краснаярскага краю. Вызвалены 29.10.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1959 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 15154-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛАБАНОК (ЛОБАНОК) Мікалай Паўлавіч [4.5.1908, в. Сінча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута, паралельна камендант інтэрната Мінскага медыцынскага тэхнікума. Быў жанаты, меў дзіця.
’ Гл.: Рэпрэсаваныя...
Арыштаваны 9.2.1935 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 7, кв. 10. Асуджаны 16.6.1935 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.
3 Л. па адной справе (№ 25743-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (12.6.1989 пракуратурай БССР) студэнт Мінскага медыцынскага інстытута Зарэцкі Барыс Ашэравіч і інш. (гл. арт.: Зарэцкі Барыс Ашэравіч).
ЛАБАСЕНКА (ЛОБОСЕНКО) Матрона Ісакаўна [1919, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў медыцынскім пункце ў в. Хацкавічы, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштавана 23.12.1944 у роднай вёсцы. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 24—27.8.1945 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 50-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЛАБЕЙКА (ЛОБЕЙКО) Іосіф Рыгоравіч [1889, мяст. Новая Мыш Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у амбулаторыі ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 16.11.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.10.1945 за «захоўваннеўсваімдомефашысцкіх газет» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер МУС Комі АССР. Вызвалены 15.1.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 20.9.1989. Асабовая справа Л. № 10112-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ЛАБЗОВА (ЛОБЗОВА) Галіна Сігізмундаўна [1902, Гомель — ?], урач. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Арыштавана ў Гомелі. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ЛАБОВІЧ (ЛОБОВНЧ) Марыя Андрэеўна [1892, мяст. Зэльва Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў Зэльвенскай санэпідэмстанцыі. Арыштавана ў крас. 1952. Асуджана як «член сям’і кулака» да спецпасялення з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Казахскую ССР. Вызвалена 19.3.1956. Далейшы лёс невядомы.
3 Л. па адной справе (№ 2569; захоўваецца ў ф. 4 архіва УУС Гродзенскага аблвыканкама) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (18.9.1991 УУС Гродзенскага аблвыканкама) яе муж, селянін-аднаасобнік Лабовіч Іван Данілавіч (н. ў 1887) і дачка, настаўніца СШ у г. Вілейка Мінскай вобл. Лабовіч Алена Іванаўна (н. ў 1927; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...)
ЛАВІШКА (ЛОВНШКО) Яўгенія Ільінічна [1872, Мінск — ?], служачая. 3 сям’і бел. служачага. Да арышту сястрагаспадыня інфекцыйнай бальніцы ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштавана 27.4.1932. Абвінавачвалася як «агент Польшчы». Вызвалена і рэабілітавана 25.6.1932 Бабруйскім гарадскім аддзелам АДПУ БССР.
3 Л. па адной справе (№ 2933; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі: урач Шмідт Уладзімір Рамуальдавіч, швачка Бабруйскай фабрыкі імя Дзяржынскага Стасевіч-Красоўская Яўгенія Антонаўна (н. ў 1887), замершчык Бабруйскага лесакамбіната Шпакоўскі Аркадзь Робертавіч (н. ў 1905).