• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн„ 1998.
    КЛІМУК (КЛНМУК) Мікалай Паўлавіч [1871, в. Сакалова Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і.
    24.4.1929 АДПУ з К. узята падпіска аб нявыездзе. Арыштаваны 10.3.1930 у пас. Камскае Вусце Татарскай АССР, Расія. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі», як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і ў «падрыхтоўцы паўстання». Асуджаны 14.5.1930 калегіяй АДПУ ТАССР да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.3.1989.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    КЛІМЯНКОЎ (КЛНМЕНКОВ) Яфім Сямёнавіч [1907, в. Альховікі Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. —18.6.1948, ГУЛАГ], старшы ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Народным камісарыяце саўгасаў БССР. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Брылеўская, д. 18/2, кв. 2. Асуджаны 28.6.1938 за «антысавецкую дзейнасць» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў бухту Нагаева (п/с ав-261). Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 30.1.1990 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 31623-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КЛІНДУХОЎ (КЛННДУХОВ) Пётр Абрамавіч [1903, в. Палашкова Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 рускай сялянскай сям’і. Працаваў начальнікам санітарнай службы ў Ленінградзе. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 28.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Выбаргская, д. 31, кв. 7. Асуджаны 7.1.1938 трыбуналам Ленінградскай ВА за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены і рэабілітаваны 17.2.1941. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 9167 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Кліонскі I. Р. (1950-я гг.)
    КЛІОНСКІ (КЛНОНСКНЙ) Іосіф Рыгоравіч [10.10.1898, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 24.6.1978, Мінск], службовец. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Скончыў медыцынскі ф-т Саратаўскага ун-та (1921). Накіраваны ў распараджэнне Наркамата аховы здароўя БССР у Мінску. Працаваў у камісарыяце. 3 1923 ардынатар Мінскага венералагічнага дыспансера. 3 1925
    галоўны ўрач Дома дзіцяці. 3 1928 нам. загадчыка Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 21.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса,
    Кліонскі I. Р. у сваім рабочым кабінеце ў Бабруйскім скурнавенералагічным дыспансеры прымае хворага
    (1950-я гг.)
    д. 1, кв. 3. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер НКВД Маскоўскай вобл. 3 К. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна). Вызвалены 20.1.1936. 3 1938 начальнік санітарнага аддзела НКВД пад Сталінградам, цяпер Валгаград. 3 1952 галоўны ўрач скурна-венералагічнага дыспансера ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. 3 1959 ардынатар скурна-венералагічнага аддзялення 2-й клінікі ў Мінску. Меў дзяржаўныя ўзнагароды.
    КЛЯНІЦКІ (КЛЕННЦКНЙ) Віктар Сямёнавіч [1879, в. Урочышча Кудашаўка (?) Мінскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне ўстанавіць не ўдалося — 31.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам кафедраў Віцебскага ветэрынарнага заалагічнага і Віцебскага медыцынскага інстытутаў. Арыштаваны 20.6.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 9, кв. 3. Асуджаны 30.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    11.11.1937 у Віцебску арыштавана хатняя гаспадыня Кляніцкая Тамара Дзмітрыеўна (н. ў 1889 у Тыфлісе, цяпер Тбілісі, у сям’і рускага вайскоўца; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка К. Яна 14.12.1937 тройкай НКВД прыгаворана як «член ПАВ» да ВМП і 4.1.1938 расстраляна ў Віцебскай турме НКВД.
    3 К. праходзілі па адной справе (№ 7985-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), у адзін дзень асуджа-
    ны, расстраляны і рэабілітаваны (19.3.1959 трыбуналам БВА) касір Віцебскага педагагічнага інстытута Камароўскі Іосіф Анісімавіч (н. ў 1888), хатняя гаспадыня Кульшыс Станіслава Канстанцінаўна (1888), слесар МТС у Гарадку (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.) Чарвінскі Іван Станіслававіч (1891).
    КЛЯПЕЦ (КЛЕПЕЦ) Пракоп Мікітавіч [1912, в. Астапаўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Ушацкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Загадваў гаспадаркай у бальніцы ў Паставах Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. У 1942—44 у партызанскім атрадзе імя ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 9.8.1950 у Паставах па адрасе: вул. 17 Верасня, д. 61. Асуджаны 26.10.1950 як «агент нямецкай разведкі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Рачны лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам БВА ў перыяд 30.9.1954— 28.1.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КЛЯЧКО-ГАРДОН (КЛЯЧКО-ГОРДОН) Барыс Львовіч [1872, Вільня — ?], урач-хірург. 3 літоўскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 17.11.1921 у Мінску па адрасе: вул. Захар’еўская, д. 41, кв. 2. Абвінавачваўся калегіяй АДПУ як «памагаты ў шпіянажы на карысць Польшчы». Вызвалены 16.12.1921. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.11.1992 ваеннай пракуратурай Беларусі. Групавая справа К.-Г. і С. Шэфлянда № 34935-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КОБАК (КОБАК) Эма Георгіеўна [1896, Каўнас — ?], медсястра. 3 сям’і нямецкага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Смаргоні, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала сына і дачку. Арыштавана 31.3.1945. Зняволена ў турмах Навасадаў, Вілейкі. Асуджана ваенным трыбуналам войскаў НКВД Маладзечанскай вобл. 27.6.1945 за «здрадніцкую дзейнасць у перыяд нямецкай акупацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена і рэабілітавана ваеннай пракуратурай войскаў МУС Маладзечанскай вобл. у перыяд 18—24.9.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-6440 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КОБЛЕНЦ (КОБЛЕНЦ) Грэйнем Мордухавіч [1897, мяст. Рэмагала (?), цяпер Літва — ?], службовец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам гаспадаркі гарадской бальніцы ў Вілейцы, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.11.1940 у Вілейцы па адрасе: плошча Свабоды, д. 4. А'суджаны 21.5.1941 асобай нарадай НКВД як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1989 пракурорам БССР. Асабовая справа К. № 27801-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КОБРЫНА-КІЧАТА (КОБРННА-КНЧАТО) Тамара Пятроўна [1918, в. Казацкае, цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і кадравага афіцэра. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў в. Сабачкі (з 1964 в. Светлая Клецкага р-на Мінскай вобл.). Уступіла ў ВКП(б). Удзельніца 2-й сусветнай вайны. Арыштавана 19.12.1944. Асуджана 28.9.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў.
    Этапавана ў Цемнікоўскі лагер МДБ Мардоўскай АССР (каля 13000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.12.1991 трыбуналам БВА. Асабовая справа К.-К. №31916-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КОВЕЛЬ Апанас Казіміравіч [1885, в. Зарачыцк Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 30.9.1937, Полацк, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваўу медыцынскім пункце ў в. Гліннае Докшыцкага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 11.4.1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 16.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1960 Мінскім абл. судом. Асабовая справа К. № 9092-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КОЛКІН (КОЛКНН) Мірон Аўдзеевіч [1909, Віцебск — ?], ветэрынарны ўрач. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у 5-м артылерыйскім палку. Быў жанаты, меў трое малалетніх дзяцей. Арыштаваны 23.7.1938 на ст. Дрэтуль, лагер «Савецкая Беларусь». Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі і шкодніцкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 28.11.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 7290-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КОЛПІКАЎ (КОЛПНКОВ) Мікалай Васілевіч [1888, в. Мачыма Шамышэйскага пав. Пензенскай губ., Расія — 28.2.1964, Кішынёў, Малдавія], доктар медыцынскіх і ветэрынарных навук, прафесар. 3 сям’і рускага святара. Скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут (1915), медыцынскі ф-т Юр’еўскага ун-та (1917). 3 1918 урач Пензенскай губернскай бальніцы. 3 1920 асістэнт кафедры агульнай паталогіі Саратаўскага
    ун-та, паралельна кансультант па эпідэміялогіі і бактэрыялогіі пры Архангельскім водным аддзеле аховы здароўя, выкладчык аддзялення Казанскага ун-та па ўдасканаленні ўрачоў. 3 1924 дырэктар Архангельскага палярнага хіміка-бактэрыялагічнага інстытута. 3 1927 загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Казанскага ветэрынарнага інстытута. 3 1928 першы загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі медыцынскага ф-та БДУ, загадчык кафедры агульнай паталогіі БДУ, прафесар. Арыштаваны 30.12.1930 у Мінску па
    Колпікаў М. В. 1950-я гг.
    адрасе: зав. Круглы, д. 9, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. 3 К. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч). Вызвалены датэрмінова. 3 1935 загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі Крымскага медыцынскага інстытута. 31955 загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі Кішынёўскага медыцынскага інстытута. 3 1960 на пенсіі.