• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Урачы нервовай клінікі медыцынскага ф-та БДУ (1927 г.). Першы pad — злева направа: I. Бейлін, Майзельс, Шандаровіч, Турэцкі; другі pad — злева направа: Багарад, Шэйнюк, М. Ф. Сляпяк (гл. арт.), М. Б. Кроль, Е. Н. Фёбарава, Д. А. Маркаў, М. Н. Хазанаў; трэці pad — злева направа: В. Дабрускін, Дабрускіна, П. Г. Каравайчык, С. Афонскі, Іошар, Вебер, Гарэлік
    Уладзімір Міхайлавіч (снеж. 1887), супрацоўнікУССНКБССР Прышчэпчык Аляксандр Рыгоравіч (27.6.1893), грамадскі і культурны дзеяч Родзевіч Чэслаў Іванавіч (20.3.1889), рыма-каталіцкі святар, паэт Сак Аляксандр Мікалаевіч (14.8.1890), вучоныя-аграрыі Кіслякоў Іван Андрэевіч (1895), Серада Янка (Іван Мікітавіч; 1.5.1879), Скандракоў Сяргей Вячаслававіч (9.10.1876), дзеяч бел. нацыянальнага руху, географ Смоліч Аркадзь Антонавіч (17.9.1891), хімік, мовазнавец Сушынскі Язэп Францавіч (май 1885), медык, грамадскі дзеяч Трамповіч Павел Віктаравіч (1.6.1889), службовец Трафімаў Яўсей Рыгоравіч (1895), празаік Хурсік Сымон Аляксеевіч (31.1.1902), гісторык, філосаф Цвікевіч Аляксандр Іванавіч (ліп. 1888), яго брат, медык, публіцыст Цвікевіч Іван Іванавіч (ліст. 1891), мастацтвазнавец Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч (1.10.1896), аграном Ярашчук Еўдакім Лявонцевіч1 (1898), студэнты БДУ Валога Валяр’ян Іванавіч (крас. 1901), Дарашэвіч Аляксандр Фёдаравіч (ліп. 1900), Дунько Дзмітрый Раманавіч (верас. 1904), Зенюк Пётр Антонавіч (лсіт. 1898), Мамчыц Мікалай Мікалаевіч (1899).
    Літ.: Скалабан В. Будынак новы мы будуем...: (Вершы Паўла Каравайчыка) // Дзень паэзіі-82. Мн., 1982; БП, т. 3; Ахвяры і карнікі...
    КАРАЛЁНАК (КОРОЛЕНОК) Дзяніс Іванавіч [1915 — ?], фельчар. Жыўу Рэчыцы Гомельскай вобл. Працаваўу калгасе «10 гадоў Кастрычніка». Арыштаваны 6.9.1940. Асуджаны асобай нарадай калегіі НКВД 10.10.1940 да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.11.1990.
    1 3 біяграфіямі ці біяграмамі большасці пералічаных асоб можна азнаёміцца, выкарыстаўшы выданне: Рэпрэсаваныя...
    КАРАЛЁНАК (КОРОЛЕНОІ^) Карл Карлавіч (Восіпавіч) [1893, в. Бытча Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 4.12.1941], стаматолаг. Збел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на ст. Касторная Усходняй чыгункі. Арыштаваны 1.11.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.5.1992.
    Кр: Кнйга памятй жертв полйпгйческйхрепрессйй Курской областй. Курск: ГУМПП «Курск». Т. 1—3. 1996—2000.
    КАРАЧУН (КАРАЧУН) Сямён Нікіфаравіч [1890, в. Юшавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у бальніцы мяст. Сноў, цяпер Нясвіжскі р-н. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 29.12.1944 у в. Жанкавічы Нясвіжскага р-на. Асуджаны 27.10.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ссылкі. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР, потым у Какчэтаўскую вобл. Казахскай ССР. Вызвалены 20.1.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.10.1992 пракурорам Беларусі. Асабовая справа К. № 34883-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАРВОЎСКАЯ (КАРВОВСКАЯ) Марыя Станіславаўна [1881, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў Чэрыкаве. Арыштавана 6.11.1933. Асуджана 19.12.1933 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.10.1962 трыбуналам БВА.
    3 К. па адной групавой справе (№ 8447-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі: службоўцы Бартуль
    Вікенцій Іосіфавіч (1884), ІнчыкЯдвіга Вацлаваўна (1899), Скапоўская Адэлаіда Мацвееўна, чыгуначнікі Гаеўскі Мартын Мацвеевіч (1889), Новаш Уладзімір Валянцінавіч (1882), ГІархімовіч Канстанцін Нікадзімавіч (1884), Пласкавіцкі Кандрат Францавіч (1885), Рэут Іван Фартунавіч (1889), Лось Георгій Міхайлавіч (1887), Крыцкі Станіслаў Іванавіч (1881), токары Валанцэвіч Адам Антонавіч (1890), Камінскі Фама Антонавіч (1900), Кубліцкі Карл Казіміравіч (1895), шафёры Гвісон Антон Адамавіч (1893), Інчык Аляксандр Сцяпанавіч (1901), сяляне-аднаасобнікі Казлоўскі Канстанцін Іванавіч (1884), Панфіловіч Франц Феліксавіч (1894), Язерскі Іосіф Іванавіч (1883), калгаснікі Асмалоўскі Антон Іванавіч (1896), Язерскі Іван Дзям’янавіч (1878), Ратабыльскі Пётр Іосіфавіч (1877), ахоўнікі Касцюшка Лявон Апанасавіч (1872), Янчэўскі Мікапай Аляксандравіч (1874), рабочыя Манькоўскі Браніслаў Леанардавіч (1888), Язерскі Іосіф Браніслававіч (1887), бухгалтар Манькоўскі Уладзіслаў Леанардавіч (н. ў 1887), рахункавод Лісоўская Ганна Станіславаўна (1883), кандуктар Нароўскі Казімір Станіслававіч (1886), слесар Бессякірскі Аляксандр Фаміч (1889), шавец-саматужнік Лук’ян Іван Іванавіч (1892), пенсіянеркі Грахоўская Канстанцыя Аляксандраўна (1880), Філіповіч Антаніна Мікалаеўна (1882), селянін-аднаасобнік Нядзвецкі (Нядведскі) Антон Герардавіч (1894), яго браты, кладаўшчык Нядзвецкі (Нядведскі) Рамуальд Герардавіч (1897), ахоўнік Нядзвецкі (Нядведскі) Фелікс Герардавіч (1891), тэлеграфіст Навіцкі Усевалад Сяргеевіч (1893), тэлеграфістка Харкевіч Клемянціна Баляславаўна (1908), кладаўшчык Чыж Міхаіл Урбанавіч (1894).
    КАРЖОЎ (КОРЖОВ) Фёдар Пятровіч [1910, в. Ажыеўскае, цяпер Адэскі р-н, Украіна — ?], урач. 3 сям’і ўкраінскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік аддзялення чыгуначнай бальніцы ў
    Дзяржынску, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.1.1945 у Дзяржынску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 37. Асуджаны 26.1.1946 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі лагер НКВД. Вызвалены 12.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.8.1995 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 36521-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАРЗЮКОЎ (КОРЗЮКОВ) Аляксей Васілевіч (1883, Гродна — ?], фельчар. 3 польскай сям’і. Арыштаваны 19.6.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Справа спынена 27.1.1939 з-за адсутнасці складу злачынства. Рэабілітаваны ў 1991.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    КАРНІЛАЎ (КОРННЛОВ) Аляксандр Піліпавіч [1913, в. Нікраполле Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у віцебскай гарадской бальніцы № 1. Быў жанаты. Арыштаваны 10.7.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Лабазная, д. 12. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупантам у час 2-й сусветнай вайны». Апраўданы з-за адсутнасці складу злачынства. Рэабілітаваны 30.1.1946 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КАРНІЛАЎ (КОРННЛОВ) Аляксей Лявонавіч [1886, в. Дрэчалукі Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на ветэрынарным участку ў в. Пудаць Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў двое
    дзяцей. Арыштаваны 23.12.1944 у в. Шчыпечы таго ж р-на. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупантам». Вызвалены і рэабілітаваны 15.7.1945 УНКДБ Кіраўскай вобл. з-за адсутнасці складу злачынства. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КАРОБКА (КОРОБКО) Іван Амбросьевіч [1897, в. Азерскае Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. рабочай сям’і. Меў сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.10.1945. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.9.1945 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.9.1993. Асабовая справа К. № п-19520 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КАРОВІНА (КОРОВННА) Дар’я Васілеўна [1893, мяст. Маладзечна Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], санітарка. 3 рускай сялянскай сям'і. Працавала ў бальніцы ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 23.8.1937. Асуджана 24.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Рыбінск Яраслаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.8.1989 лракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа К. № 12070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    КАРОЛЬ (КОРОЛЬ) Міхаіл Аляксандравіч [1892, в. Замасцяны Гродзенскага пав., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 6.9.1920, Мінск, 4K], фельчар. 3 польскай сялянскай
    сям’і. Меў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 31.8.1920 у роднай вёсцы. Асуджаны ЧК 5.9.1920 за «службу ў польскай паліцыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 3.10.1994. Асабовая справа К. № п-21363 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КАРОЛЬ (КОРОЛЬ) Сямён Кандратавіч [1892, в. Падсадскія Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ? Магілёў, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі бальніцы ў в. Падзевічы, цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 20.9.1937 у в. Макаўка тагож р-на. Зняволены ўтурму НКВД у Магілёве. Асуджаны 5.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю калгаснікаў» і «тэрарыстычныя намеры» да 10 гадоў ППК. Прысуд апратэставаны. Вызвалены і рэабілітаваны 29.10.1939 Бялыніцкім раённым аддзелам НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 4069 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    31.1.1930 у в. Падсадскія арыштаваны селянін-аднаасобнік Кароль Кандрат Кандратавіч (н. ў 1887), брат К. Ён 14.2.1930 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 28113-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАРПЕНКА (КАРПЕНКО) Аляўціна Васілеўна [1904, мяст. Каршуноўка Тамбоўскай губ., Расія — ?], урач, жонка I. Карпенкі. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ветэрынарным урачом на Віцебскай навукова-даследчыцкай ветэрынарнай станцыі. Гадавала дзіця. Арыштавана 29.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД