Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
міліцыянер Пінязік Антон Міронавіч (1901), дырэктар цаглянага завода Кратовіч Іван Васілевіч (1893), настаўнік Ліпскі МікалайЯкаўлевіч (1893; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), аграном Муравіцкі Канстанцін Сцяпанавіч (1886), святар Перапечын Георгій Васілевіч (1880; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), гідратэхнік Рабчонак Аркадзь Ануфрыевіч (1913), старшыня калгаса Ількевіч Аляксандр Міхайлавіч (1889), кантралёр пошты-тэлеграфа ў Мінску Крайко Дзям’ян Дзям’янавіч (1915), брыгадзір калоны Пухавіцкай МТС Бітус Канстанцін Карпавіч (1900), пекар Няпомнік Уладзімір Міхайлавіч (1889), дзесятнік Пухавіцкага леспрамгаса Сачак Павел Емяльянавіч (1897), касір Казела Адольф Ігнатавіч (1893), будаўнік Белсадагратрэста ў Мінску Войтка-Кунцэвіч Кузьма Андрэевіч (1895), конюх Бітус Карп Сідаравіч (1880), шорнік Багдановіч Канстанцін Вікенцьевіч (1896), сталяр Жаваранок Васіль Ільіч (1891), штампоўшчык завода імя Варашылава ў Мінску Забаўскі Рыгор Іванавіч (1907), кладаўшчык Карчэўскі Ігнат Мікалаевіч (1896), возчык лесу Лазоўскі Іосіф Уладзіміравіч (1906), ахоўнік Паўловіч Канстанцін Ігнатавіч (1892), рабочы Савіч Аляксей Яўменавіч (1882), беспрацоўныя ГІісарчык Павел Дзмітрыевіч (1876), Савіч Сяргей Кузьміч (1905).
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КАСЦЮКЕВІЧ (КОСТЮКЕВНЧ) Іосіф Іванавіч [1892, засценак Дубіна Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам прыватнай аптэкі ў Маладзечне, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 28.10.1939 у Маладзечне па адрасе; плошча 3 Мая, д. 7. Асуджаны 5.7.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны
лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 2.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
3 К. арыштаваны, праходзілі па адной справе (№ 28772-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны і рэабілітаваны (12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл.): супрацоўнікі маладзечанскага школьнага інспектарата Аганоўскі Іосіф Антонавіч (н. ў 1899), Вянглеўскі Валяр’ян Антонавіч (н. ў 1894), Гісіч Вера Рыгораўна (1916), Кручок Пётр Андрэевіч (1905), хатнія гаспадыні Грыгаровіч Грыгорыя Уладзіславаўна (1904), Зінкевіч Соф’я Адамаўна (1903), Кузьянава Альфрэда Іосіфаўна (1905).
КАСЦЮКОВІЧ (КОСТЮКОВНЧ) Раман Мікітавіч [22.7.1905, в. Унтальянка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў начальнікам групы аховы здароўя ў Дзяржплане БССР. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.4.1938 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 5, кв. 4. Асуджаны 15.10.1938 тройкай НКВД як «польскі шпіён (з 1935 г.), шкоднік, які перадаваў шпіёнскія звесткі аб эканоміцы БССР» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 11.2.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.1.1955 судовай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 4241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
11.3.1933 у в. Унтальянка арыштаваны Касцюковіч Мірон Мікітавіч (н. ў 1899), брат К. 10.5.1933 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай групы» да 3 гадоў пазбаўлення права жыць у 12 буйнейшых гарадах СССР. Далейшы лёс невядомы.
3 М. Касцюковічам па адной справе (№ 22819-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (пракуратурай Мінскай вобл. 27.4.1989): настаўнікі Уладзіміраў Уладзімір Канстанцінавіч (н. ў
1896; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), Ваўчаніна Ганна Ігнатаўна (1904; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), Грук Яфім Апанасавіч (1895), Кохан Васіль Мікітавіч (1904), Мачульскі Сяргей Мікалаевіч (1878), Рашэтнік Самуіл Піліпавіч (1896), Пушкін Міхаіл Аўксенцьевіч (1902), Пушкін Канстанцін Ільіч (1897), яго брат, сакратар сельсавета Пушкін Яўген Ільіч (1895), начальнік паштовага аддзялення Панкавец Антон Дзям’янавіч (1883), бухгалтар Бабіцкі Іосіф Венядзіктавіч (1901), рабочы Палубінскі Леанід Антонавіч (1885), хатняя гаспадыня ГІаўлоўская Разалія Рыгораўна (1895).
КАСЬКО (КАСЬКО) Домна Пракопаўна [1918, в. Новае Сяло Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі глускай гарадской бальніцы. Была замужам. Арыштавана 7.1.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 16.7.1945 пастановай следчай групы УНКДБ Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 8220-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАСЬКО (КОСЬКО) Уладзімір Міхайлавіч [1921, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Служыў у 153-м стралковым палку 80-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 16.8.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам 80-й стралковай дывізіі 19.8.1942 за «выказванне здрадніцкіх настрояў, агітацыю чырвонаармейцаў аб пераходзе на іншы бок» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным судом Беларусі 21.10.1993. Асабовая справа К. № 35360-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАСЯНКОВА (КОСЕНКОВА) Паліна Іванаўна [1923, с. Міляціна Смаленскай губ., Расія — ?], медсястра. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў абл. бальніцы ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштавана 15.1.1946. Асуджана 6.2.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Куйбышаўскую вобл. (лагернае аддзяленне «Безымянка»), Вызвалена ў 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.8.1994 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа К. № 13254-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
КАТЛЕЎСКАЯ (КОТЛЕВСКАЯ) Халіна Тамашаўна [1903, Сернец, Польшча — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў шпіталі. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 5.2.1940 у Варшаве па адрасе: вул. Чарнікоўская, д. 210. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 5.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 25.3.1992. Асабовая справа К. № 10575-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
КАТЛЯРОВА (КОТЛЯРОВА) Ірына Сяргееўна [1920, Хабараўск, Расія — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. ці рускага службоўца. Падчас арышту студэнтка 5-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 13.2.1951 у Віцебску па адрасе: вул. 5-я Гутараўская (ці 2-я Прадольная), д. 15. Асуджана 21.7.1951 асобай нарадай МДБза «здраду радзіме» і «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Рачны лагер (ст. Варкута Комі АССР). Вызвалена 15.9.1956.
Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.1.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 21906-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАТОВІЧ (КОТОВНЧ) Франц Станіслававіч [1886, в. Малькаўшчына Полацкага (?) пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. —21.3.1938, Віцебск, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў мяст. Обаль, цяпер Шумілінскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.12.1937. Асуджаны 26.2.1938 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» і за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 7032-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЎФМАН (КАУФМАН) Майжэм (Майжэш) Вольфавіч [29.12.1927, Лодзь, Польшча — ?], санітар. 3 яўрэйскай купецкай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Працаваў у Лодзі ў «хуткай гарадской дапамозе». Жыў з бацькам, маці і сёстрамі Броняй і Эстэр. Арыштаваны 14.1.1940 у Лодзі па адрасе: вул. Заходняя, д. 34, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў ПаўночнаЧыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 31.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 26.3.1992. Асабовая справа К. № 32250-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАЦ (КАЦ) Танфэль Мендзелевіч [21.6.1914, мяст. Сураж Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — 22.11.1937, Смаленск, турма НКВД], службовец. 3 сям’і
яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў начальнікам санітарнай службы 27-й кавалерыйскай дывізіі. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.11.1937 як «удзельнік антысавецкай ваенна-фашысцкай змовы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.12.1992. Асабовая справа К. № 22973-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЦНЕЛЬСОН Хася Бенцыянаўна [1896, мяст. Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў Быхаве, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштавана 21.9.1939. Абвінавачвалася ва «ўхіленні ад вайсковай службы». Вызвалена 14.3.1940. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай пракуратурай Мінска. Асабовая справа К. № 308сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАЦУЎНА (КОЦУВНА) Ванда Эдуардаўна [1914, в. Бабуліна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю адукацыю. Працавала санітаркай у Чырвоным Крыжы і краўчыхай у атэлье «Жорж». Арыштавана 5.10.1939 у Вільні па адрасе: вул. Міцкевіча, д. 20. Абвінавачвалася ў «тэрарыстычных намерах супраць камандзіраў Чырвонай Арміі». Асуджана не была. Вызвалена і рэабілітавана УКДБ Вілейскай вобл. 17.4.1941. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 9669-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЧАНАВА (КАЧАНОВА) Фаіна Сямёнаўна [1914, Рыга, Латвія — ?], ветэрынарны ўрач, жонка Г. Качанава. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працавала ў Віцебскім медыцынскім (?) інстытуце. Гадавала дзіця. Арыштавана 15.11.1937 у Віцебску па адрасе: пл. Леніна, д. 3. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў высылкі. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР (Акмолінскае лагернае аддзяленне жонак здраднікаў радзімы) НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.7.1958 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.