• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Кр.: Рэпрэсаваныя...
    КОЛЫШКІН (КОЛЫШКНН) Сяргей Іванавіч [1903, с. Глазаноўскае, Расія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Горкі-Абчак» Мінскага р-на. Арыштаваны 20.5.1933. Асуджа-
    ны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як«член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КОМЛЕЎ (КАМЛЁЎ) (КОМЛЕВ) Сямён Марцінавіч [15.2.1915, в. Камлі Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам ветэрынарнага пункта ў в. Вішнева, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Удзельнік2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 25.5.1949. Асуджаны 20.9.1949 як «агент-прапагандыст нямецкіх акупантаў» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці (заменена на 5 гадоў ППК). Этапаваны ў Карагандзінскі лагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 29.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.12.1992 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа К. № 35306-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КОНДАЛЕЎ (КАНДАЛЁЎ) (КОНДАЛЕВ) Іван Іванавіч [1899, в. Скоклева Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарным участку ў в. Усушак Чавускага р-на. Арыштаваны 22.4.1945 у Чавусах. Абвінавачваўся ў «дапамозе гітлераўскім уладам». Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.10.1958 пастановай МДБ Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 3027 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    КОРАХ (КОРАХ) Рыгор Лейбавіч [1895, Сапулка (?) Гродзенскай губ., цяпер Польшча (?) — 29.11.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Працаваў дырэктарам зубапратэзнай майстэрні ў Мінску. Уступіўу КП(б)Б. Арыштаваны ў 1938 ў Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 7, кв. 9. Асуджаны 26.5.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.10.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 11159-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    КОРЗУН Іван Касьянавіч [1893, в. Клішана Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Орша, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў Сянно, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.5.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 7103-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КОРЗУН Марыя Іванаўна [1906, Мінск — ?], урач-акуліст. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Баранавічах, цяпер Брэсцкая вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 8.12.1944 у Баранавічах па адрасе: вул. Садовая, д. 52. Асуджана 24.11.1945 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Вызвалена 20.10.1949. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана 27.12.1962 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа К. № 5411-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    КОРШУН Ірына Васілеўна [4.12.1912, Мінск — 8.6.1998, Мінск], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту кансультант бальніцы ў мяст. Лёзна, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштавана 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай НКВД як «жонка здрадніка радзімы, асуджанага да ВМП, былога 2-га сакратара ЦК КП(б) Дзеніскевіча' да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР, потым у Салікамскі інвалідны лагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермская) вобл. Вызвалена 26.7.1945. Рэабілітавана 10.12.1955 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 6301-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    3 нарыса Н. Курганавай і П. Марцава «Лйчный номер — 902»:
    «Со страхом ждала ночй (успамінае Ірына Коршун. — Л. М.). Каменные стены не моглй заглушйть воплй й стоны заключенных. Конвейер допросов замедлял свой бег лйшь днем. Однажды забралй польку. Прошло двое суток. Ее уже пересталй ждать. Через неделю в камеру на носйлках внеслй какую-то грязную женіцйну й вывалйлй на пол. Ее поднялй, уложйлй на нары. Четырехугольное опухшее лйцо, такое же тело, ногй. Вся в кровоподтеках. Нрйна делала «новенькой» холодные прймочкй. Когда та прйшла в сознанйе й пройзнесла ее ймя, по голосу Коршун узнала польку! Почтй восемь суток она простояла на допросе под
    1	Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч [26.4(9.5). 1904, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны дзеяч. 3 сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы. 3 1921 — на камсамольскай рабоце. 3 1925 — сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, потым на партыйнай рабоце. У1930 скончыўкурсы партыйных работнікаў у Маскве. 31933 — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакратар Лёзненскага райкама, Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937), другі сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны з жонкай 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». Асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1956. Асабовая справа Д. № 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    яркйм светом. Падала. Отлйвалй водой, поднймалй. Бйлй по суставам пйвнымй бутылкамй. Она назвала лучшйх коммунйстов Польшй, предала мужа. Подпйсала все!
    Однажды днем Нра услышала у дверй своей камеры крйк Н.Денйскевйча: «Прочка, родная». Затем слышно было, как он вырвался й бежал по корйдору с крйком: «Клянусь тобой, нй в чем не вйноват!» Нрйна стала стучать в дверь кулакамй, мйскамй, кружкамй. Она йстерйчно крйчала: «Зверй, куда его увелй, так не йздеваются в фашйстскйх тюрьмах над полйтзаключеннымй, как здесь над невйновнымй людьмй!» (Правда нсторнм: память й боль. Мн., 1991).
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...; ЭГБ. Т. 3; Рэпрэсаваныя...; Ахвяры і карнікі...
    КОРШУНАВА (КОРШУНОВА) Ніна Сямёнаўна [1905, Мінская губ. — 27.12.1937, Барнаул, турма НКВД], урач. Збел. сям'і. Арыштавана 28.8.1937 у Барнауле (Алтайскі край, Расія). Асуджана 15.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССРза «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 23.5.1959 судовай калегіяй Вярхоўнага суда РСФСР. Справа спынена з-за адсутнасці складу злачынства.
    Кр.: Жертвы полйтнческого террора...
    КОСАВА (КОСОВА) Дора (Фядора) Іосіфаўна [1897, в. Дарагакупава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў віцебскім папраўчым доме. Арыштавана 5.1.1931. Асуджана 11.2.1931 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 23.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    25.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Кааператыўная, д. 4-а арыштаваны рабочы фабрыкі «Утыльсыравіна», бацька траіх дзяцей Косаў Антон Іосіфавіч (н. ў 1882 у в. Дарагакупава), брат Д. (Ф.) Косавай. 28.9.1937 прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» і «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай групы» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргопальскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні 7.5.1943. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КОЎШАР (КАЎШАР) (КОВШАР) Мікалай Апанасавіч [1914, мяст. Любань Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам раённага аддзела аховы здароўя ў г. п. Любань. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 11.9.1944 у Любані. Асуджаны 22.4.1945 як «актыўны нямецкі дапамагаты» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 11.8.1954. Рэабілітаваны 21.11.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 15161-сзахоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КРАЖКОВА-ЛЕШЧАНКА (КРЯЖКОВА-ЛЕІЦЕНКО) Вольга Георгіеўна [1925, в. Рудня-Разавальская Жытомірскай губ., цяпер Украіна — ?], навучэнка. 3 рускай сялянскай сям’і. Да арышту студэнтка 5-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 16.6.1950 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 53, кв. 66. Асуджана 29.11.1950 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Ангарскі лагер МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалена 16.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл.
    Асабовая справа К.-Л. № 29412-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КРАЛЬ Рыгор Рыгоравіч [1884, мяст. Сондава-Вішня, цяпер Львоўская вобл., Украіна — ?], урач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у СШ № 17 і 22 Беластока (Польшча). Быў жанаты, меў сына і дачку. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 9.1.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалены 3.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 29.9.1989. Асабовая справа К. № п-12048 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КРАЎЦОВА (КРАВЦОВА) Паліна (Пелагея) Пятроўна (Паўлаўна) [24.4.1914, в. Ракаўка Мінскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне ўстанавіць не ўдалося — ?], стаматолаг. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіла ў ЛКСМБ. Працавала ў зубалячэбнай школе пры лячэбніцы Народнага камісарыята аховы здароўя. Была замужам, мела дзіця. У 1937 выключана з камсамолу ў сувязі з арыштам мужа. Арыштавана 15.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Няміга, д. 8, кв. 9. Прыгаворана 16.5.1938 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент — жонка Грабфа Б. М.» (асуджаны за «шпіёнска-тэрарыстычную дзейнасць») да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Казахскую ССР (Тэміртаў Акцюбінскай вобл.). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.2.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 11485-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.