• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    КУКСІНСКІ (КУКСННСКНЙ) Васіль Васілевіч [1914, мяст. Гарадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?],
    ваенны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту загадчык кабінета лячэбнай фізкультуры армейскага палявога шпіталя для лёгкапараненых. Арыштаваны 24.4.1943. Асуджаны 26.7.1943 ваенным трыбуналам 39-й арміі як «здраднік радзімы» і за тое, што «ў кастр. 1941, з’яўляючыся асобай кіруючага складу Чырвонай Арміі, застаўся на тэрыторыі ворага», да 9 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.6.1944. Далейшы лёсневядомы. Асабовая справа К. № 8691-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КУЛАКОЎСКІ (КУЛАКОВСКНЙ) Фядос Мікалаевіч [10.1.1902, в. Катляны Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпертэрыторыя Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — ?], урач. 3 сям’і бел. святара. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у цэнтральным радзільным доме Мінска. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 25.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Абаронная, д. 15, кв. 1. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць германскай разведкі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 23.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.8.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 10646-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КУЛЕША (КУЛЕША) Франц Адамавіч [1893, в. Станкевічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Радзівонішкі Лідскага р-на. Быўжанаты. Арыштаваны 26.3.1945. Асуджаны ваенным трыбуналам НКВД Гродзенскай вобл. 27.3.1946 як «удзельнік польскай нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс не-
    вядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Гродзенскага абл. суда 20.10.1995. Асабовая справа К. № п-23075 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КУЛІНА (КУЛННА) Ганна Язэпаўна [1894, мяст. Друскінінкай, цяпер Літва — ?], медсястра. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Працавала ў мінскай савецкай бальніцы № 1. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 1.4.1930 у Мінску па адрасе: ст. Слабадская, д. 12, кв. 1. Асуджана 10.5.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Сураж Смаленскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.6.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 29102-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КУЛЬКІН (КУЛЬКНН) Абрам Ісакавіч [1889, Растоў-наДоне — ?], службовец. 3 яўрэйскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваўзагадчыкам медыцынскай базы мінскай АРА. Арыштаваны 8.10.1923 у Мінску па адрасе: вул. Серпухоўская, д. 28, кв. 8. Асуджаны 3.3.1924 калегіяй АДПУ за «палітычную ненадзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 19.5.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа К. № 33888-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    10.12.1937 ўМінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148(168), кв. 34 арыштаваны інжынер Беларускага дзяржаўнага банка Кулькін Давыд Ісакавіч (н. 15.5.1897 у Растове-на-Доне), брат К. Асуджаны 29.6.1938 тройкай НКВД як «актыўны член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 29.6.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 19.7.1957 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10671-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    29.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148(168), кв. 34 арыштавана настаўніца мінскай СШ № 37 Кулькіна Рэвека Вульфаўна (н. ў 1885 (?) у Мінску; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Д. Кулькіна. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і асуджанага да ВМП ворага народа» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 26.7.1956. Асабовая справа К. № 6667-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КУЛЬЧЫЦКАЯ (КУЛЬЧНЦКАЯ) Стэфанія Антонаўна [1897 — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў чыгуначнай паліклініцы ў Гродне. Арыштавана 8.1.1945. Асуджана асобай нарадай пры МУС 3.10.1945 як «удзельнікантысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалена ў 1948. Далейшы лёс невядомы.
    3 К. праходзілі па адной справе (№ п-13982; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.), асуджаны, рэабілітаваны (пракуратурай Гродзенскай вобл. 14.5.1992) студэнткі Гродзенскага педагагічнага інстытута, сёстры Расюкевіч Стэфанія Эдуардаўна (н. ў 1919), Расюкевіч Альогія Эдуардаўна (н. ў 1923).
    29.12.1944 у Гродне арыштаваны старшыня домакіраўніцтва Расюкевіч Эдуард Аўгуставіч (н. ў 1889), бацька С. і А. Расюкевіч. Прыгавораны 20.6.1946 асобай нарадай МУС як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № п-13687; захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    КУМІК (КУМНК) Адам Пятровіч [1889, в. Жавалкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. —
    21.1.1938, Слуцк, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. Збел. сялянскай сям’і. Арыштаваны ў 1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 17.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.6.1989 пракуратурай БВА. Асабовая слрава К. № 30174-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    КУНЦЭВІЧ (КУНЦЕВНЧ) Марыя Аляксандраўна [1917, в. Велічаны (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — ?], стаматолаг. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ў Чэрвені. Арыштавана 4.12.1944. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай НКВД за «здрадніцкія паводзіны падчас вайны на акупаванай тэрыторыі» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 7000-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КУПРЫЯНАЎ (КУПРНЯНОВ) Іларыён Купрыянавіч [1872, в. Хварастова (Хварастоў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н МІнскай вобл. — 9.1.1938, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў в. Лосвіда Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.9.1937. Асуджаны 14.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КУРДЗІН (КУРДНН) Дзмітрый Іванавіч [псеўданімы: А. Сапёлка; Антон Сапёлка; 1(13).10.1899, в. Дзмітрычукі Каменскага пав. Пензенскай губ., цяпер Каменскі р-н Пензенскай вобл., Расія —12.12.1937, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач, драматург, педагог. 3 рускай сялянскай сям’і. Скончыў Саратаўскі ветэрынарны інстытут (1925). Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Мінску, Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (1925). Пісаў на рускай і бел. мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п’еса «Міжбур’е», якая ўпершыню была пастаўлена Е. Міровічам у 1929 (БДТ-1). П’есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У1932 пастаўлена яго п’еса «Контратака», у 1934 — «Чалавек вырашае» (БДТ-2). Аўтар п’ес «Азеляненне цэха» (1935) і «Алюр. Тры крыжы». Арыштаваны 12.8.1937. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв.: У бліндажы: Апавяданне//ЛіМ. 1934.6 крас.; Міжбур’е: П’еса. Другі акт // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 2. Мн., 1975.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...
    КУРСАКОЎ (КУРСАКОВ) Аркадзь Яфімавіч [1909, в. Ясны Лес Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у вайсковай часці № 4843 у Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштаваны 22.7.1938. Асуджаны 28.9.1938 тройкай НКВД за «здрадніцкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.3.1940. Асабовая справа К. № 8132-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    КУРЧЭЙКА (КУРЧЕЙКО) Аляксандр Мацвеевіч [1923, в. Навіны Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту працаваў у Баранавічах (цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл.), паралельна вучыўся ў медыцынскім тэхнікуме. Арыштаваны 9.4.1945 у Баранавічах па адрасе: вул. Віцебская, д. 20. Асуджаны 27.6.1946 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.2.1992 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 10471-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    КУРЫЛОВІЧ (КУРНЛОВНЧ) Лука Піліпавіч [лют. 1900, в. Міжэвічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы № 1 Барысава, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.7.1930. Асуджаны 10.4.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў ЙашкарАлу. 28.10.1937 Асобай нарадай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
    Па адной з К. групавой справе (№ 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі больш за 100 дзеячаў культуры, грамадства, студэнтаў ВНУ; гл. арт.: Каравайчык Павел Гіляравіч (Іларыёнавіч).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    КУСТОВА Вера Васілеўна [1909, Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], фельчар. Арыштавана
    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
    31.1.1943 на хут. Уражайным (?). Асуджана да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    КУТОЎСКІ-СТАРЫНСКІ (КУТОВСКІЙ-СТАРІНСКІЙ) Яфім Янкелевіч [1894, мяст. Пясочнае Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту ардынатар 1-й мінскай бальніцы. Быўжанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 14, кв. 5. Асуджаны 22.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Карэла-Фінскую АССР. Далейшы лёс невядомы.