Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ЛАЎРОЎ (ЛАВРОВ) Іван Міхеевіч [1884, в. Аздзяцічы Барысаўскі пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на чыгуначнай станцыі Мінск. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.10.1932 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 55, кв. 3. Асуджаны 14.1.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Свірскі лагер АДПУ
1 Бузыцкі Міхал Ігнатавіч [1862 ці 1864, в. Таранкавічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 24.12.1937, Віцебск, турма НКВД]. 3 сям’і польскага службоўца. Закончыў
Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамант
святарства (1887). Да 1900 пробашч касцёла св. Антонія Падуанскага ў
в. Губін (Камень-Губін) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. У 1901—09 служыў у парафіі Унебаўзяцця НПМ у в. Антушаў, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. У 1910 адміністратар касцёла св. Апосталаў Пятра і Паўла ў г. Колпіна каля Санкт-Пецярбурга.
У 1914пробашч парафіі Унебаўзяцця НПМу в. Непароты Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. 3 1922 у касцёле Звеставання НПМ у мяст. Гарадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як «член ПАВ» і за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.12.1957 трыбуналам БВА.
Ленінградскай вобл. (больш за 40 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.11.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Л. № 28638-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Л.
ЛАЎРЫНОВІЧ (ЛАВРІ4НОВНЧ) Марыя Станіславаўна [1902, в. Бігосава Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 19.2.1938, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў ветэрынарным пункце на ст. Бігосава. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 4.12.1937. Асуджана 21.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Латвіі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 12.8.1989.
ЛАЎРЫНОВІЧ (ЛАВРННОВНЧ) Яфім Ігнатавіч [1889, в. Шыны (?) Дрысенскага пав. Віленскай губ. — 22.11.1937, Полацк, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Фарынава Ветрынскага (цяпер Полацкі) р-на Віцебскай вобл. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны ў верас. 1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.10.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6936-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛАЎРЭНАЎ (ЛАВРЕНОВ) Сцяпан Сяргеевіч [1898, Віцебск — 26.4.1938, Магілёў, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лабараторыі ў Магілёве. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 21.1.1938. Асуджаны 25.3.1938 па-
становай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1989 ваенным пракурорам БВА. Асабовая справа Л. № 13303 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЛАЎРЭНЬЦЕЎ (ЛАВРЕНТЬЕВ) Уладзімір Уладзіміравіч [28.6.1899 — 2.4.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага кадравага вайскоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у памежным атрадзе ў мяст. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.3.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Л. № 22143-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ЛАЎРЭЦКАЯ (ЛАУРЕЦКАЯ) Валянціна Аўгустаўна [1921, мяст. Вілейка (?) Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], медсястра. Арыштавана ў Беластоку. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджана 29.3.1946 асобай нарадай МУС СССР да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ЛАЎЧЫНОЎСКАЯ (ЛОВЧННОВСКАЯ) Галіна Віктараўна [1908, хут. Сталожына Дзісенскага пав. Віцебскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не вызначана — ?], медсястра, сястра С. Лаўчыноўскай. Арыштавана ў Вільнюсе. Асуджана. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ЛАЎЧЫНОЎСКАЯ (ЛОВЧННОВСКАЯ) Станіслава Віктараўна [1917, в. Каханавічы Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра, сястра Г. Лаўчыноўскай. Арыштавана ў Вільнюсе. Асуджана. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ЛАХМЫТКІНА (ЛАХМЫТКННА) Анастасія Ісакаўна [1920, в. Казьяны Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], акушэрка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Оршы Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, знаходзілася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944. Асуджана 6.5.1946 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана 30.4.1994 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. № 23486-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛАШУТКА Пётр Максімавіч [1881, в. Баяры Ілінскія Віленскага пав., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле ветэрынарыі. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.1.1945 у мяст. Ілья Вілейскага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 8.9.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.10.1992 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Л. № 35015-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛАШЭЎСКАЯ (ЛАШЕВСКАЯ) Антаніна Паўлаўна [1900, Віцебск — 4.6.1938, Віцебск, турма НКВД], санітарка. 3 польскай сялянскай сям'і. Працавала ў Віцебскай гарадской бальніцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 17.1.1938 у Віцебску па адрасе: Свечны зав., д. 8. Асуджана 25.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «дзейнасць у складзе «ПАВ» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 26.10.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Л.
ЛЕБЕДЗЕЎ (ЛЕБЕДЕВ) Павел Аляксандравіч [1900, в. Шпунты Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у раённым нарыхтоўчым аддзеле ў мяст. Сіроціна, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл., выкладаў у школе ў мяст. Шуміліна (паводле інш. звестак, у г. Ветка, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл.). Быў жанаты, гадаваўдвое дзяцей. Арыштаваны 8.10.1937. Зняволены ў віцебскай турме НКВД. Абвінавачваўся у «правядзенні антысавецкай агітацыі» і ў «шкодніцкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. у крас. 1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 5842-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛЕВІН (ЛЕВНН) Аляксандр Самуілавіч [1912, с. Чэрдынь Саратаўскай губ., Расія —1937, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. ГІрацаваў у мяст. Тураў, цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў сына і дачку. Арыштаваны 27.5.1937. Асуджаны 24.10.1937 тройкай НКВД як «удзельнік арганізацыі правых» і за «падрыхтоўку дыверсійна-шкодніцкіх актаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны
ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.3.1959. Асабовая справа Л. № 14288-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛЕНКАВЕЦ (ЛЕНКОВЕЦ) Аляксандр Паўлавіч [1912, в. Лактышы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 27.9.1938, Віцебск, турма НКВД], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту студэнт 3-га курса Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 30.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 12. Асуджаны 25.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «дзейнасць у складзе польскай контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
15.12.1939 у в. Асташкіна (?) Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. арыштаваны селянін-аднаасобнік, бацька чацвярыхдзяцей Ленкавец Павел Іосіфавіч (н. 25.5.1887 у в. Лактышы), бацька А. Ленкаўца. 10.7.1940 асобай нарадай НКВД асуджаны як «агент польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК і этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены па амністыі для польскіх грамадзян 18.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Л. № 23176-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛЕПЯГОЎ (ЛЕПЯГОВ, ЛЕПЕГОВ) Васіль Сяргеевіч [1900, мяст. Лукомль Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў васьмёра дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 у Лукомлі. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў пас. Сусман Магаданскай вобл. Вызва-
лены 19.9.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.5.1960 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Л. № 9451-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
18.2.1938 у мяст. Лукомль арыштаваны калгаснік калгаса «Зорка», бацька чацвярых дзяцей Лепягоў Сцяпан Сяргеевіч (н. ў 1894 у мяст. Лукомль), брат В. Лепягова. Ён 27.2.1938 прыгавораны тройкай НКВД як «член антысавецкай групы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 15.4.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 29.8.1959 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Л. № 8726-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛЕРМАН Броха Барысаўна [1905 — ?], урач. Арыштавана 25.1.1941 у Мазыры Гомельскай вобл. Асуджана 19.3.1941 асобай нарадай НКВД да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.6.1990.
ЛІБА(ЛНБО) МерХоневіч [1917, мяст. Астрашыцкі Гарадок Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], навучэнец. 3 яўрэйскай сям’і. Атрымаўсярэднюю адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Падчас арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 21.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 59а, пак. 32. Асуджаны 10.3.1937 за «контррэвалюцыйную прапаганду» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.