• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 Л. па адной справе (№ 10965-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (10.4.1954 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) студэнты таго ж інстытута, браты Марк Барыс Аронавіч і Марк Майсей Аронавіч.
    ЛІБЕРМАН (ЛНБЕРМАН) Малка Маісееўна [1914, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], зубны тэхнік. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Мела незакончаную
    сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштавана 9.3.1940 у г. Мендзыжэч Падляскі (Miqdzyrzecz Podlaski, Польшча) па адрасе: вул. Брэсцкая, д. 32. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «нелегальны пераходдзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Вызвалена 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 13.7.1994. Асабовая справа Л. № 13109-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЛІБСТЭР (ЛНБСТЕР) Давыд Самуілавіч [1888, Магілёў — 24.12.1937, Віцебск, турма НКВД], фармацэўт. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам віцебскай аптэкі № 5. Быў жанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 6800-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛІБЯРТОВІЧ (ЛНБЕРТОВНЧ) Пётр Антонавіч [1897, Віцебск — ?], зубны тэхнік. 3 сям’і польскага рабочага. Працаваў дома ў Барысаве, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 11.7.1944 у Барысаве на вул. Арджанікідзе. Асуджаны 30.6.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 19.6.1995 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Л. № 36380-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛІВЕР (ЛНВЕР) Гіта Самойлаўна (Самуілаўна) [1898, Віцебск — ?], стаматолаг. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і.
    Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштавана 20.6.1927 у Віцебску па адрасе: вул. Елагская, д. 14. Асуджана 8.8.1927 тройкай НКВД за «дапамогу ўдзельніку дыверсійнай групы» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Ташкент Узбекскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.9.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛІЛЯК (ЛІ4ЛЯК) Міхаіл Антонавіч [1897, мяст. Лыскава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цялер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. Арыштаваны ў г. Гразі Ліпецкай вобл., Расія. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны да ВМП. Расстраляны.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ЛІНДАРФ (ЛННДОРФ) Аляксандр Юльевіч-Іосіфавіч [1892, мяст. Обаль Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 1949], фельчар. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў фельчарска-акушэрскім пунктам у в. Віраўля, цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 10.8.1938. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6426-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛІПЕНЬ (ЛНПЕНЬ) Антон Мікалаевіч [сак. 1885, в. Марцінавічы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў фельчарам у камендатуры АДПУ БССР. Арыштаваны 16.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 29, кв. 1. Асуджаны 23.5.1933 калегіяй АДПУ за
    «шпіянаж на карысць Польшчы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 30.6.1935. Верагодна, атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю, таму што падчас арышту працаваў урачом у Цэнтральнай паліклініцы Магілёва. Зноў арыштаваны 22.6.1941. Асуджаны 5.1.1942 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 25592-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 12.7.1989 пракуратурай БВА.
    3 Л. па другой справе (№ 12964; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі і рэабілітаваны (24.11.1989 пракурорам Мінскай вобл.) яго жонка, медсястра Магілёўскага радзільнага дома ЛіпеньПайлок Алена Вікенцьеўна (н. ў 1886), санітарка Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы Мажароўская Ганна Мікалаеўна (1898), краўчыха Магілёўскага прамгандлю Петрусевіч Ядзвіга ГІятроўна (1895), прыбіральшчыца магілёўскай СШ № 2 Ціхановіч Марыя Вікенцьеўна (1890), хатняя гаспадыня Мацкевіч Пелагея Арэстаўна (1888).
    ЛІГІЕНЬ-ПАЙЛАК (Л НПЕНЬ-ПАЙЛОК) Алена Вікенцьеўна [1886, в. Цяцеркі Полацкага або Віцебскага пав. Віленскай губ., цяпер Шумілінскі ці Віцебскі р-н — ?], медсястра, жонка А. Ліпеня. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Працавала ў Магілёўскім радзільным доме. Арыштавана 22.6.1941. Асуджана 5.1.1942 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Башкірскую АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Л.-П. па другой справе (№ 12964; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі і рэабілітаваны (24.11.1989 пракурорам Мінскай вобл.) не менш за 5 чалавек.
    ЛІПНІЦКІ (ЛНПННЦКНЙ) Ігнат Казіміравіч [1896, в. Андрушы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 4.1.1933. Асуджаны 25.1.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер АДПУ Комі АССР. Вызвалены 6.9.1935. Далейшы лёс невядомы.
    3 Л. па адной справе (№ 19301-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі не менш за 7 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Каспяровіч Вікенцій Мацвеевіч.
    ЛІПШТАТ (ЛНПШТАДТ) Марыя Лейбаўна [1920, в. Добжэнь (Dobrzen), Польшча — ?], санітарка. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю адукацыю. Працавала ў радзільным доме ў Давыд-Гарадку, цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштавана 2.2.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 13.9.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Вызвалена 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 31.1.1994. Асабовая справа Л. № 12428-сз фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЛІСЕЦКАЯ (ЛІ4СЕЦКАЯ) Марыя Восіпаўна [1905, Чалябінск, Расія — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі в. Беліца, цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштавана 30.12.1944. Абвінавачвалася ў «сувязі з белапольскай бандай». Вызвалена і рэабілітавана НКВДНКДБ Комі АССР 14—26.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № п-790 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЛІСОЎСКАЯ (ЛНСОВСКАЯ) Марфа Актавіянаўна [1900, Гродна— ?], урач. 3 сям'і польскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў 1 -й гарадской амбулаторыі. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 29.2.1940 у Брэсце па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 21. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 6.8.1940 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Вызвалена 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 7.4.1992. Асабовая справа Л. № 10635-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЛІСОЎСКАЯ (ЛНСОВСКАЯ) Яніна Віктараўна [1916, Гомель — ?], акушэрка. 3 польскай сям’і службоўца. Працавала ў медпункце шклозавода «Нёман». Жыла з бацькам, маці і братам. Арыштавана 23.2.1940 у в. Бярозаўка, цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. Уласная маёмасць канфіскавана. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана УНКВД Баранавіцкай вобл. 29.11.1940—7.12.1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № п-5855 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЛІСОЎСКІ (ЛНСОВСКНЙ) Міхаіл Яфімавіч [1887, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навуковец. 3 сям’і рускага мешчаніна. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту супрацоўнік Віцебскага навукова-даследчага інстытута ветэрынарыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 19. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Этапа-
    ваны ў Дзмітраўскі лагер АДПУ Маскоўскай вобл. Вызвалены 21.1.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа Л. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛІСТМАНГОФ (ЛІСТМАНГАФ) (ЛНСТМАНГОФ) Канстанцін Юр’евіч [1883, Невель Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — ?], медык, навуковец. 3 мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела, дырэктарам Віцебскага санітарнабактэрыялагічнага інстытута. Быў жанаты, меў трое дзяцей (ад2да11 гадоў). Арыштаваны 17.4.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Красная, д. 2. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР». 29.1.1932 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР вызвалены з залікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
    3 Л. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў. Падрабязней гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч.
    ЛІТВІН (ЛНТВ14Н) Апяксандр Георгіевіч [1893, в. Валынцы Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту ваенны ўрач 1-га рангу, начальнік санітарнага аддзела прыморскай групы Далёкаўсходняй ВА. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 24.7.1938 у Варашылаве. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі». Асу-