• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала ў Быхаве, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 31.12.1944. Абвінавачвалася ў «сувязі з немцамі» і «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 21.8.1946 УМДБ Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы.. Асабовая справа М. № 3082 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАЛІНОЎСКІ (МАЛІ4НОВСКНЙ) Іван Андрэевіч [1915, в. Фёдараўка Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Віцебску. Арыштаваны 25.12.1945. Асуджаны 16.2.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны, верагодна, у Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай ССР (у 1946 — каля 15 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.1.1965 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая справа М. № 13050-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАЛІНОЎСКІ (МАЛННОВСКНЙ) Маўрыкій Вікенцьевіч [27.6.1907, Мінск — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. 3 сям'і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Быўжанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 23.9.1937 уМінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 15, кв. 1. Асуджаны 26.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «удзельнік контррэвалюцыйнай дыверсійна-паўстанцка-шпіёнскай арганізацыі “ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.9.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 10942-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...; Ахвяры і карнікі...
    МАЛЧAHАВА (МОЛ ЧАНОВА) Сікліцынія Пятроўна [1895, с. Селязнёва Тульскай губ., Расія — ?], медсястра. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў шпіталі ў Мінску. Арыштавана 2.9.1921. Асуджана 23.9.1921 ЧК за «неданясенне» да 2 гадоў турэмнага зняволення. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 20479-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (6.8.1996 пракуратурай БВА) не менш за 8 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Валачковіч Сямён Іванавіч.
    МАЛЬВІНА-ГЛАЗКОВА (МАЛЬВННО-ГЛАЗКОВА) Кацярына Васілеўна [1891, мяст. Людзінава Арлоўскай губ., цяпер Расія — ?], медсястра. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў гарадской бальніцы ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштавана 11.9.1944. Асуджана ваенным трыбуналам войскаў НКВД Мінскай вобл. 18.1.1945 як «член Саюза барацьбы супраць бальшавізму» да 6 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.9.1992 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа М.-Г. № 15102 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАЛЯНТОВІЧ (МАЛЕНТОВНЧ) Канстанцін Баляслававіч [1914, в. Развадаў Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны санітар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у саўгасе «Вейна» Магілёўскага р-на. Арыштаваны 28.11.1933. Асуджаны 10.1.1934 калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 4696-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (17.6.1957 пастановай судовай
    калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) больш за 10 ветэрынарных работнікаў, заатэхнікаў і інш. Падрабязней гл. арт.: Калібераў Ігнат Аўрамавіч.
    МАЛЯРОВА Ніна Абрамаўна [1920, в. Любаны Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], акушэрка. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Прапойску, цяпер райцэнтр Слаўгарад. Была замужам. Арыштавана 29.4.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 24.8.1946 ваенным трыбуналам войскаў МУС Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 595-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАНАСЗОН (МАНОСЗОН)Хаім Ісакавіч [1884, Масква — ?], навуковец, педагог. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў
    вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута, дырэктар інфекцыйнай клінікі 3-й бальніцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 27.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30, кв. 11. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага
    Манасзон X. I. (1920-я гг.)
    суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна).
    МАНДЭЛЬБАЎМ (МАНДЕЛЬБАУМ) Якаў Пінхусавіч [1897, Лодзь (Lodz), Польшча — ?], урач. 3 яўрэйскай купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту галоўны ўрач гарадской паліклінікі ў Пінску, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.12.1939 у Пінску па адрасе: вул. Дамініканская, д. 22. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць», верагодна, да 5 ці 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР (на пачатак 1941 каля 85 000 зняволеных). Вызвалены 10.12.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 9237-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    МАНЕВІЧ (МАНЕВНЧ) Генрых Данатавіч [1922, в. Астравок, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навучэнец. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту вучыўся ў фельчарска-акушэрскай школе ў Пінску, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 24.9.1940 у Пінску па адрасе: вул. Паравозная, д. 18. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 1.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.5.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 8635-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    МАНКЕВІЧ (МАНКЕВНЧ) Эльвіра Гіляраўна [1914, мяст. Шапілка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — ?], служачая. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Загадвала гаспадаркай бальніцы ў мяст. Лагішын, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 16.12.1944. Асуджана 18.12.1946за «антысавецкую агітацыю» да Югадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў ПаўночнаЧыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 3.6.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.3.1947 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. №459-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    МАРГОЛІН (МАРГОЛНН) Леў Саламонавіч [1897, Гомель — ?], урач, кандыдат медыцынскіх навук. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 1922 загадчык Гомельскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. Арыштаваны 17.5.1931 у Гомелі па адрасе: вул. Ланга, д. 15. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР». Вызвалены калегіяй АДПУ 29.1.1932 з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. У 1960-я гг. галоўны эпідэміёлаг Харкава, Украіна. Аўтар некалькіх дзесяткаў навуковых артыкулаў.
    3 М. па адной справе (№ 6736с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (падрабязней гл. арт.:
    Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч). Марголін Л. С. (1966 г.)
    Удзельнікі Гомельскай акруговай нарады санітарных урачоў (8—10.11.1930). У другім радзе чацвёрты злева — Марголін Л. С. Другі злева (стаіць) — Віткін Д. С. У 2-м радзе трэці справа — Ліўшыц М. I. У першым радзе другі справа — Паварыцін I. I.
    МАРГУНОЎ (МАРГУНОВ) Цімафей Львовіч [1881, в. Баяры Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Да арышту загадваў фельчарскім пунктам у в. Буда Крычаўскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 5.1.1945. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 3.10.1945 УНКДБ Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 466-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАРК Барыс Аронавіч [14.9.1909, мяст. Анікшы Ковенскай губ., цяпер Літва — ?], навучэнец, брат М. Марка. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Да арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 21.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 59а, пакой 32. Асуджаны 10.3.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскі лагер НКВД Комі АССР. Зноў арыштаваны 14.9.1949 у Магілёве. Асуджаны 1.3.1950 за «пасобніцкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер МУС Комі АССР, потым — у Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па першай справе (Ne 10965-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (10.4.1954 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) студэнты таго ж інстытута: яго брат Марк Майсей Аронавіч і Ліба Мер Хоневіч.
    МАРК Майсей Аронавіч [1914, мяст. Анікшы Ковенскай губ., цяпер Літва — ?], навучэнец, брат Б. Марка. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Да арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 21.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 59а, пакой 32. Асуджаны 10.3.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 8 гадоў ППК. Вызвалены. Перад 2-м арыштам студэнт 4 курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Зноў арыштаваны 3.11.1949 у Віцебску па адрасе: вул. Крылова, д. 10, кв. 6. Асуджаны 1.3.1950 асобай нарадай МУС за «антысавецкую агітацыю» да пазбаўлення волі (тэрмін не ўказаны). Высланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па першай справе (№ 10965-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (10.4.1954 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) студэнты таго ж інстытута: яго брат Марк Барыс Аронавіч і Ліба Мер Хоневіч.
    МАРКОЎСКІ (МАРКОВСКНЙ) Стэфан (Сцяпан) Лявонавіч [1869 ці 1873, мяст. Пагост Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 26.10.1937, Магілёў, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у в. Укружжа Магілёўскага р-на. Арыштаваны 19.3.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 8.10.1932 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахскую ССР. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 11.9.1937. Прыгавораны 15.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны 16.1.1989 Вярхоўным судом БССР, па другой (№ 10265-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) — 19.5.1989 пастановай пракурора Магілёўскай вобл.