• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    МАРМАЛЕЎСКІ (МАРМОЛЕВСКНЙ) Кастон (Касцян) Вікенцьевіч [1893, хут. Хрыпялёва Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н — ?], урач-акуліст. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Магілёўскай абл. бальніцы. Арыштаваны 22.8.1937. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 14.9.1937 Магілёўскім раённым аддзелам НКВД БССР. Працаваў у Савецкай бальніцы № 1 Магілёва. Зноўарыштаваны 13.7.1938. Асуджаны 26.10.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Першая справа № 178-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Па другой справе (№ 8233-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 12.2.1957 трыбуналам БВА.
    МАРОЗ (МОРОЗ) Антон Аляксандравіч [1917, в. Дубовы Лог Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], санітарны інструктар. 3 бел. сялянскай
    сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у вайсковай часці № 3901/33 у Омску. Быў жанаты з Марыяй (прозвішча невядомае; н. ў 1920). Арыштаваны 4.3.1942. Асуджаны 29.8.1942 ваенным трыбуналам Новасібірскага гарнізона за «шматразовае правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.6.1995. Асабовая справа М. № 36440-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МАРОЗ (МОРОЗ) Віктар Аляксандравіч [1900, в. Марозы (Новыя Марозы) Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у саўгасе ў в. Бігосава, цяпер Верхнядзвінскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 28.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. 3 1939 зняволены ў Кольскім лагеры НКВД (Мурманск Архангельскай вобл.). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАРОЗ (МОРОЗ) Іван Маркавіч [1897, в. Бярэзінец Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 26.7.1938, Полацк, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваўу ветэрынарным пункце ў в. Бабынічы Полацкага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны ў сак. 1938 у в. Вуглы таго ж р-на. Асуджаны 26.5.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.1.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 8900-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАРОЗАВА (МОРОЗОВА) Ганна Емяльянаўна [1919, с. Мініна Арлоўскай губ., Расія — ?], медсястра. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Магілёўскай гарадской бальніцы № 1. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 15.1.1947 пастановай УМДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 286-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Уладзімір Васілевіч [1923, в. Сенькаўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. —10.7.1944, ГУЛАГ], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у Чырвонай Арміі. Арыштаваны 9.3.1943 у Бердску Новасібірскай вобл. Асуджаны 7.2.1943 ваенным трыбуналам вайсковай часці № 555 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў Новасібірскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам Сібірскай ВА 29.10.1963. Асабовая справа М. № 12689-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАРОШАК (МОРОШЕК) Даніэль Давыдавіч [1933, Мінск — ?], навучэнец. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Да арышту студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, член ЛКСМБ. Арыштаваны 19.10.1954 у Мінску па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 30, кв. 4. Праходзіў па адной справе з У. Казловым. Асуджаны 4.1.1955 асобай нарадай МДБ да 5 гадоў (кара заменена на 2) ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.8.1997 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Групавая справа М. і У. Казлова № 37027-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МАРУКЕВІЧ (МАРУКЕВНЧ) Іосіф Андрэевіч [1881, в. Канатопы Слуцкага пав. Мінскага губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. У 1920—22 служыў у Чырвонай Арміі. Уступіў у ВКП(б). Перад арыштам загадчык аддзела аховы здароўя Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.8.1938 у Клічаве. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены і рэабілітаваны 23.7.1939 пастановай Бабруйскага раённага аддзела НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 4454сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАРЦІНЧЫК (МАРТННЧНК) Мікалай Міхайлавіч [3 (16).12.1901, в. Кубельнікі Гродзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 23.5.1980, Гродна], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, урач, публіцыст, мемуарыст. 3 бел. сялянскай сям’і. У1927 скончыў Віленскі ун-т. Падчас вучобы адзін з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза, рэдактар час. «Студэнцкая думка». У 1925 у Гданьску ўдзельнічаў ва ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні БСРГ. 31925сакратар, з 1934 нам. старшыні Галоўнайуправы ТБШ. 3 1927 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адначасова працаваў урачом у клініцы Віленскага ун-та. У 1927 і 1930 арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1931 высланы ў в. Нараўка Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв. пад нагляд паліцыі. У 1930-я гг. прэсай КП(б)Б і КПЗБ абвінавачваўся ў супрацоўніцтве з польскімі ўладамі, спробах звярнуць ТБШ са шляху нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Паступова адышоў ад грамадскай і паліт. дзейнасці. 3 1944 галоўны ўрач інфекцыйнай бальніцы ў Гродне. Быўжанаты, меўсына. Арыштаваны асобай нарадай МДБ 29.8.1948. Асуджаны МДБ 12.3.1949 як «удзельнік антысавецкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Адпраўлены ў Варкуцінскі лагер МДБ Архангельскай вобл. і Комі АССР (у 1949 больш за 62 000 зняволеных). Быў урачом у лагерным шпіталі. Вызвалены і рэабілітаваны
    трыбуналам БВА 26.12.1956. Вярнуўся ў Гродна. Працаваў у абл. бальніцы. Аўтар успамінаў. Асабовая справа М. № п-6166 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    31.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 22, кв. 8 арыштаваны выкладчык Мінскага аўтадарожнага тэхнікума Марцінчык Іван Міхайлавіч (н. ў 1903 у в. Кубельнікі ў сялянскай сям'і; атрымаў вышэйшую адукацыю), брат М. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП і 17.5.1934 расстраляны ў Мінскай турме АДПУ. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: ЭГБ, т. 5; Рэпрэсаваныя...
    МАРЦЫНОЎСКІ (МАРЦННОВСКНЙ) Юзаф Браніслававіч [1893, мяст. Сярэц, Польшча — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў уласнай аптэкай у Граеве Беластоцкага ваяв., Польшча. Арыштаваны 7.10.1939. Асуджаны 29.6.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 23.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.4.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа М. № п-9118зфотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МАРШАЛ Фелікс Лаўрэнавіч [1888, в. Канапіска (Konopiska), Польшча — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў мяст. Ілья, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.3.1940 у в. Бараўкі, цяпер Пастаўскі
    р-н Віцебскай вобл. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. № 20588-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАРЭЙН (МАРЕЙН) Дзіна Хаімаўна [1898, мяст. Крынкі Гродзенскага пав. — ?], медсястра. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў прыватнай лячэбніцы ў Беластоку. Арыштавана 9.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапавана на ст. Яя Новасібірскай вобл. Вызвалена 23.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.6.1993. Асабовая справа М. № п-18665 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МАСАЛКОЎ (МАСАЛКОВ) Андрэй Аляксандравіч [1901, в. Межава (?) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 15.1.1938, Орша, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў Талачыне, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 25.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 7028-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАСКАЛЁЎ (МОСКАЛЁВ) Антон Аляксеевіч [1918, в. Якаўлева Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Служыў у 69-м батальёне сувязі. Арыштаваны 24.12.1941. Асуджаны 31.12.1941 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (у 1941 больш за 30 000 зняволеных). Вызвалены і рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.9.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 12317-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАСТОВІЧ (МОСТОВНЧ) Сцяпан Паўлавіч [1911, в. Пясчанікі Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у в. Гаўрыльчыцы, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 12.2.1949. Асуджаны 8.6.1949 асобай нарадай МДБ за «шліянаж на карысць Польшчы» да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы). Высланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.6.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 8624-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.