• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ЛУПЕКІН (ЛУПЕКНН) Стэфан Захаравіч [1892, в. Разальмоў Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам гаспадаркі бальніцы ў Касцюковічах, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 7.2.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны 29.3.1938 пастановай НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 4617-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЛУТОВІЧ (ЛУТОВНЧ) Фама Пятровіч [1912, в. Таль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 1941 старшы ўрач 182-га знішчальнага авіяцыйнага палка 105-й авіяцыйнай дывізіі супрацьпаветранай абароны. Удзельнічаў у баях на Зах.,
    Крымскім, Паўдн., Паўн.-Каўказскім франтах. Арыштаваны 28.9.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам Грозненскага гарнізона 19.10.1942 за «правядзеннеантысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Кіравабад (цяпер Гянджа) Азербайджанскай ССР (будаўніцтва № 108 МУС). Вызвалены 26.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 4.2.1957. Асабовая справа Л. № 17509-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛУЦКЕВІЧ (ЛУЦКЕВНЧ) Сцяпан Іванавіч [1889, Мінск — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту ардынатар 3-й Мінскай савецкай бальніцы. Арыштаваны 18.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 27, кв. 4. Асуджаны 22.03.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Карэльскую АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Л. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
    ЛЮБАВІЦКІ (ЛЮБОВНЦКНЙ) Мечыслаў Антонавіч [1879, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 20.11.1937, Віцебск (?), турма НКВД], дэзінфектар. 3 сям’і польскага рабочага. Працаваў на 7-м санітарным участку на чыгуначнай ст. Полацк. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 2.9.1937. Асуджаны 29.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.8.1989. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛЮЦЬКО (ЛЮТЬКО) Ніна Нікіфараўна [1901, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 26.12.1937, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 беларускай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў клінічнай бальніцы ў Мінску. Была замужам. Арыштавана ў 1937 у Мінску. Асуджана 11.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Л. № 30173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛЯВІЦІН (ЛЕВНТНН) Лейб Пейсахавіч [1914, мяст. Райгруд (Rajgrod) Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], службовец. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Працаваў загадчыкам гаспадаркі бальніцы ў Райгрудзе. Арыштаваны 28.2.1940. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Вызвалены 19.11.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.10.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № п-11699 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЛЯГЕНЧАНКА (ЛЕГЕНЧЕНКО) Іван Сяргеевіч [1897, в. Крывая Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 9.5.1984, Мінск], акушэр-гінеколаг, заслужаны ўрач БССР. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1917), медыцынскі ф-т Казанскага ун-та (1923). Працаваў ардынатарам у Казанскай акушэрска-гінекалагічнай клініцы, потым загадчык гінекалагічнага аддзялення Бранскай губернскай бальніцы. 3 1926 асістэнт, старшы асістэнт, дацэнт Мінскай акушэрска-гінекалагічнай клінікі, паралельна галоўны ўрач
    Мінскага цэнтральнага радзільнага дома. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 19, кв. 1. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Сярэднюю Азію. 3 Л. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна). Вызвалены датэрмінова. 3 1934 загадчык акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, паралельна выкладаў у Магілёўскай фельчарска-акушэрскай школе.
    Лягенчанка I. С. (у другім радзе другі справа, побач справа — дацэнт Майзель Марыя Беніцыянаўна), 1948 г.
    Лягенчанка I. С. (трэці злева) з супрацоўнікамі кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, 1957 г.
    Лягенчанка I. С. у сваім кабінеце (1960 г.)
    У 1935 прысвоена вучоная ступень кандыдата навук. 3 1941 памочнік (нам.) эвакуацыйнага шпіталя № 1430, галоўны гінеколаг 41-й арміі, галоўны гінеколаг Ленінградскай ВА. 3 1945 дацэнт, з 1946 в. а. загадчыка, з 1953 загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Паралельна галоўны ўрач Мінскага гарадскога радзільнага дома. 3 1964 на пенсіі. Аўтар шэрага навуковых публікацый. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1945).
    Лягенчанка I. С. (1964 г.)
    ЛЯДНІК (ЛЕДННК) Валянцін Арцем’евіч [1924, в. Фролкавічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у эвакуацыйным шпіталі № 2749. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны ваенным трыбуналам войскаў НКВД Латвійскай ССР 25.6.1945 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15.5.1995. Асабовая справа Л. № 23542-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛЯЎКОВІЧ (ЛЕВКОВІ/ІЧ) Іван Зянонавіч [1892, в. Іванава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Да арышту старшы ваенны фельчар 294-га мінамётнага палка. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 9.7.1943. Асуджаны 15.7.1943 за «антысавецкую агітацыю»
    да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.1.1993 пракуратурай БВА.
    Групавая справа Л. і інш. (№ 23067-п; усяго па ёй праходзіла каля 150 чалавек, у асноўным сяляне-аднаасобнікі) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛЯХ Трафім Данілавіч [19.9.1885, в. Казловічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Загалле Любанскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 9.10.1938. Асуджаны 21.5.1939 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 4 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Л. № 31068-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МАГАЛІНСКІ (МАГАЛННСКНЙ) Васіль Іосіфавіч [7.9.1891, в. Рымараўшчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 17.1.1938, Віцебск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту загадчык медыцынскага пункта Баранькаўскага сельсавета, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 15.9.1937 на хут. Дубавікі (Дубавое, Дубоўкі) Сіроцінскага сельсавета, цяпер Шумілінскі р-н. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД і пракуратурай СССР 17.12.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.11.1969. Асабовая справа М. № 13781-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    МАГЕР Іосіф Валяр’янавіч [1888, в. Калодзішчы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 28.3.1933, Мінск, турма АДПУ], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і бел. мешчаніна. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у калгасе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 9.2.1933 у в. Белая Лужа Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 21.3.1933 калегіяй АДПУ за «кіраўніцтва контррэвалюцыйнай групай» і «шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я выслана ў Паўночны край.
    3 М. па адной справе (№ 19612-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (9.12.1966 прэзідыумам Мінскага абл. суда): загадчык магазіна Драчкоўскай спажыўкааперацыі Смалявіцкага р-на Зыль Аляксандр Ільіч (н. ў 1912), пчалавод Клімовіч Вікенцій Фадзеевіч (1912) і яго брат, калгаснік Клімовіч Восіп Фадзеевіч (1910), старшыня райжывёлаб’яднання Асташонак Максім Андрэевіч (1885), нам. старшыні райжывёлаб’яднання Чурсін Мікалай Дзмітрыевіч (1898).
    МАГІЛ ЕВЕЦ (М0Г14Л ЕВЕЦ) Л ізавета Іванаўна [1913, мяст. Лепель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Лепельскай чыгуначнай амбулаторыі. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана і 10.12.1946 асуджана за «дапамогу нямецкім акупантам» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з лагераў Кемераўскай вобл. Вызвалена 21.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.1.1971 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа М. № 13864-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАЖАРОЎСКАЯ (МОЖАРОВСКАЯ) Ганна Мікалаеўна [1898, Гомель — ?], санітарка. 3 сям’і рускага рабочага. Працавала ў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. Арыштавана 23.4.1941. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена 23.10.1941 упраўленнем НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па другой справе (№ 12964; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі і рэабілітаваны (24.11.1989 пракурорам Мінскай вобл.) не менш за 5 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Ліпень Антон Вікенцевіч.