• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ЛАГУЦІН (ЛАГУТНН) Апяксей Іванавіч [1894, в. Дзямідава Смаленскай (?) губ. — ?], педагог. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Віцебскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.1.1959 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 3933-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛАДУЦЬКА (ЛАДУТЬКО) Іван Якімавіч [1911, в. Астравы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі (?) р-н Мінскай вобл. — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Жыў у в. Вялікія Негнавічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. зжонкай Аленай (н. ў 1910), дачкой Эмай (1933). У 1939 мабілізаваны ўЧырвоную Армію, служыўу 35-й аўтасанроце 9-й арміі. Арыштаваны 12.8.1942. У сувязі з арыштам выключаны з КП(б)Б. Асуджаны ваенным трыбуналам 9-й арміі 17.9.1942 за «захоўванне доўгі час фашысцкай лістоўкі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным судом Беларусі 21.10.1993. Асабовая справа Л. № 35359-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛАЗАРЭВІЧ (ЛАЗАРЕВНЧ) Станіслаў Аляксандравіч [1903, в. Грабнікі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у 4-м артылерыйскім палку ў Віцебску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.9.1937. Асуджаны 20.11.1937 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Лольшчы» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
    3 Л. па адной справе (№ 4118-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) лраходзілі, асуджаны, рэабілітаваны
    (1.10.1957) каля 10 чалавек. Гл. арт.: Кучынскі Усцін Мартынавіч.
    ЛАКІСАЎ (ЛАКІ4СОВ) Мацвей Захаравіч [1896, мяст. Калышкі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта ў в. Пустынка Лёзненскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупантам». Вызвалены 7.5.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.4.1945 УКДБ Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛАМАКА (ЛОМАКО) Леанід Дзмітрыевіч [1893, в. Будраўшчына Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на 5-м санітарным участку Мінска. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Сонечная, д. 17, кв. 2. Асуджаны 18.11.1944 за «дапамогу нямецкім уладам» да 6 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.10.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 10899-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛАМСКІ (ЛАМСКІ4Й) Уладзімір Іванавіч [1891, в. Тараканаўка Казлоўскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Тамбоўскай вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. 3 дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту прафесар кафедры патафізіялогіі Варонежскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны (верагодна, у
    Мінску) 23.5.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 13.3.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа Л. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛАНЕЎСКІ (ЛАНЕВСКНЙ) Лука Піліпавіч [лют. 1900, в. Міжэвічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 1.11.1937], урач. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 1-й бальніцы Барысава, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.7.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.4.1931 як член «контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны 28.10.1937 (верагодна, у Йашкар-Але, куды быў сасланы) і тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957.
    Па адной з Л. групавой справе (№ 20951-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі больш за 100 дзеячаў культуры і грамадства, студэнтаў ВНУ. Падрабязней гл. арт.: Каравайчык Павел Гіляравіч (Іларыёнавіч).
    ЛАНЬКА (ЛАНЬКО) Пётр Якаўлевіч [1898, в. Сільга (?) Даўгінаўскай вол. Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер тэрыторыя Вілейскага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — 10.11.1937 (?), НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Талачын, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937.
    Асуджаны 20.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 4089-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЛАПІНСКАЯ-ЧУБАРАВА (ЛАПННСКАЯ-ЧУБАРАВА) Мар’яна Клеафанаўна [1911, Мінская губ. (?) — ?], медсястра. 3 польскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіла ў ВЛКСМ. Арыштавана 13.10.1938 у Ноўгарадзе. Справа спынена. Вызвалена 5.2.1939. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ЛАПКЕВІЧ (ЛАПКЕВНЧ) Мікалай Аляксеевіч [1904, с. Багаслаўка Варонежскай губ., Расія — 10.1.1938, Віцебск, турма НКВД], службовец. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту асістэнт Віцебскага ветэрынарнага заалагічнага інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Аршанская, д. 35. Асуджаны 17.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 Л. па адной справе (№ 6820-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (13.9.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР): дацэнт Віцебскага ветэрынарнага заалагічнага інстытута Некляпаеў Іван Якімавіч, настаўнік Віцебскага педагагічнага рабфака Кабзіст Ціхан Сямёнавіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныядворнік Віцебскага Белдзяржзабеспячзбыта, бацька чацвярых дзяцей Каваленка Герасім Барысавіч (1879), рахункавод Віцебскага водаканала, маці траіх дзяцей Клімава Пелагея Навумаўна (1899), слесар Віцебскай акулярнай фабрыкі Пагумірскі Антон Канстанцінавіч (1906), аграном-заатэхнік
    Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі Пятроў Павел Міхайлавіч (1889), пенсіянерка Свіршчэўская Ганна Канстанцінаўна (1871), майстар віцебскай фабрыкі імя Кагановіча, бацька траіх дзяцей Урублеўскі Іван Францавіч (1900), выконваючы абавязкі дырэктара 10-й віцебскай СШ Шапо Павел Дзмітрыевіч (1898; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...).
    ЛАРЫЁНАЎ-АНДРЭЕЎ (ЛАРНОНОВ-АНДРЕЕВ) Анатоль Кузьміч [1894, Саратаў, Расія — ?], хірург. 3 рускай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны (1941—45). Быўжанаты зТвердзяковай Яўгеніяй (н. ў 1920), гадаваў дачку Галіну (1943), сына Анатоля (1946). У 1947 дэмабілізаваны. Арыштаваны 19.6.1948 у мяст. Любань, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 23.12.1948 судовай калегіяй па крымінальных справах Бабруйскага абл. суда за «правядзенне антысавецкай агітацыі, паклёп на савецкую ўладу і ўтойванне ад здачы зброі» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 22.10.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 12.12.1957. Асабовая справа Л. № 11658-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛАСКЕВІЧ (ЛАСКЕВНЧ)Уладзімір Канстанцінавіч [1903, в. Стаўбуновічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інспектарам ветэрынарнага ўпраўлення НКЗБ. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.12.1932 у Мінску па адрасе: Чэрвеньскі тракт, д. 63, кв. 1. Асуджаны 16.9.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 7.7.1943. 10.2.1950 асобай нарадай МДБ СССР прыгавораны да высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы
    лёс невядомы. Групавая справа Л. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    26.6.1937 у в. Стаўбуновічы арыштаваны калгаснік калгаса «1 Мая», бацька шасцярых дзяцей Ласкевіч Канстанцін Карлавіч (н. 11.5.1875 у в. Стаўбуновічы), бацька Л. Ён 1.10.1937 прыгавораны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Яго асабовая справа № 31228-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЛАСТАЧКІН (ЛАСТОЧКНН) Леанід Фёдаравіч [1885, с. Пятроўка Куйбышаўскай губ., Расія — 3.1.1938, Віцебск(?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Працаваў на Віцебскай навукова-даследчай станцыі. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 15.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 7.7.1958 (паводле інш. звестак, 8.8.1990) з-за адсутнасці складу злачынства.
    3 Л. па адной справе (№ 7147-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны загадчык Віцебскай майстэрні глуханямых Плавінскі Браніслаў Аляксандравіч (н. ў 1892).
    ЛАСЬКО (ЛОСЬКО) Казімір Адамавіч [1884, в. Дубоўка Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 24.12.1937, Віцебск (?), турма НКВД], службовец. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі бальніцы ў Гарадку Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 Л. па адной справе (№ 4098-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (3.12.1957 трыбуналам БВА): выкладчык віцебскага політэхнікума Бамштэйн Ісак Ісаевіч (н. ў 1889; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), каталіцкі святар Бузыцкі Міхаіл Ігнатавіч1, рахункавод фабрыкі «КІМ» Рудніцкі Мікалай Сілавіч (1907), токар завода «Камінтэрн» Рагажынскі Якаў Фёдаравіч (1894), рабочы Віцебскай друкарні Станкевіч Іван Іванавіч (1873), возчык Віцебскага піваварнага завода Насветнікаў Мітрафан Васілевіч (1902), хатнія гаспадыні: Дземянюк-Маргалай Тэафіла Юр’еўна (н. ў 1866), Корвін-Касакоўская Эўфразія Нікадзімаўна (1875), Клаўз Эма-Эла Эдуардаўна (1873).