Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
джаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны ваенным трыбуналам 1 -й Асобнай Чырванасцяжнай Арміі 21.9.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 12744 захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛІТВІНАЎ (ЛНТВННОВ) Парфірый Нікіфаравіч [1901, в. Вязьмічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам ветэрынарна-бактэрыялагічнага кабінета ў Слуцку, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Арыштаваны 26.4.1933 у Слуцку па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 24. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа Л. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛІХАДЗІЕЎСКІ (Л14ХОДНЕВСКНЙ) Вікенцій Паўлавіч [1895, в. Клешаў Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў в. Востраў, цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 16.12.1944. Асуджаны 6.5.1946 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі лагер МУС Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 26.9.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.4.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Л. № 11501-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ЛІЧКО (ЛНЧКО) Аляксей Феліцыянавіч [1904, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД], навуковец. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту асістэнт кафедры кармлення Віцебскага ветэрынарнага зоаінстытута. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 3.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарская, д. 19, кв. 38. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.5.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 11283-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛОБАН (ЛОБАН) Уладзімір Юльянавіч [1891, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], службовец. 3 сям’і бел. святара. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту загадваў аптэчным складам на чыгуначнай ст. Баранавічы Брэсцкай вобл. Удзельнік2-й сусветнай вайны. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 20.1.1949 у Баранавічах па адрасе: вул. Куйбышава, д. 42. Асуджаны 7.6.1949 за «антысавецкую дзейнасць» да 15 гадоў ППК (заменена на 5 гадоў ППК) з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер МУС Комі АССР. Вызвалены 11.2.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.8.1964 пленумам Вярхоўнага суда СССР.
3 Л. праходзіў па адной справе (№ 26447-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.), асуджаны сталяр чыгуначнай ст. Баранавічы, бацька траіх дзяцей Галушка Іосіф Канстанцінавіч (н. ў 1909).
ЛОБАЧ (ЛОБАЧ) Якаў Міхайлавіч [1900, Мазыр Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскім інстытуце працы. Быўжанаты,
меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.2.1935 у Мінску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 29, кв. 5. Асуджаны 15.5.1935 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Л. № 28372-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛОГІНАЎ (ЛОГННОВ) Анатоль Сяргеевіч [1907, Кастрама Яраслаўскай губ., Расія — 16.1.1938, Орша, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў на мясакамбінаце ў Оршы Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.6.1937. Асуджаны 14.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6862-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛОГІНАЎ (ЛОГННОВ) Павел Лазаравіч [1894, в. Хоціна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у бальніцы ў мяст. Вула, цяпер г. п. Бешанковіцкага р-на. Гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 12.3.1931 на хут. Чырвонае, цяпер тэрыторыя Бешанковіцкага р-на (хутар не існуе). Пад следствам знаходзіўся ў віцебскай турме АДПУ. Абвінавачваўся 26.7.1931 калегіяй АДПУ ў «правядзенні антысавецкай агітацыі супраць мерапрыемстваў савецкай улады» і як «удзельнік кулацка-эсэраўскай антысавецкай арганізацыі». Вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
3 Л. праходзілі па адной справе (№ 13309-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны і рэабілітаваны (4.6.1966 Віцебскім абл. судом): настаўнік пачатковай школы
ў в. Бальбінава (цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл.) Усцінаў Уладзімір Агеевіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя сяляне-аднаасобнікі: бацька дваіх дзяцей Дамарацкі Фёдар Іванавіч (н. ў 1885), бацька чацвярых дзяцей Драп Даніла Кірэевіч (1890), бацька траіх дзяцей Падольскі Міхаіл Сідаравіч (1890).
ЛОКЦЕВА (ЛОКТЕВА) Ганна Васілеўна [1913, ст. СтараЮр’ева Тамбоўскай губ., Расія — ?], урач. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў гарадской бальніцы ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштавана 24.7.1944 у Баранавічах па адрасе: вул. Каперніка, д. 70. Асуджана 2.7.1946 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 4 гадоў П ПК. Этапавана ў Новасібірскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.12.1992 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Л. № 11304-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ЛОПАН (ЛОПАН) Даніла Мікалаевіч [1885, в. Саковічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 28.12.1937, Мінск (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.11.1937 у в. Малая Падэра Слуцкага р-на. Асуджаны 20.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.8.1962 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Л. і санітара Арцюшэўскага К. Ns 17867-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЛОСЕЎ (ЛОСЕВ) Пётр Паўлавіч [1913, в. Культура Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарны інструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у 7-й мотастралковай брыгадзе ў Горкім, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 4.12.1942 у Горкім па адрасе: вул. Луначарскага, д. 13/14, кв. 33. Асуджаны 13.2.1943 ваенным трыбуналам войскаў НКВД аховы тылу Бранскага фронту за «распаўсюджванне нямецкіх улётак» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Нарыльскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1956 трыбуналам Варонежскай ВА. Асабовая справа Л. № 6506 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЛУЖЫС (ЛУЖНС) Алена Мацвееўна [1908, в. Валюкішкі Свянцянскага пав. Віленскага губ., цяпер Літва — ?], медсястра. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў «хуткай дапамозе» ў Лідзе Гродзенскай вобл. Арыштавана 28.2.1941. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 6.12.1989. Асабовая справа Л. № п-11238 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВНЧ) Ксенія Яфімаўна [1906, мяст. Круглае Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала ў бальніцы ў мяст. Круглае. Была замужам. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачана ў правядзенні «антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 22.1.1946 пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 351-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЛУКАШЭНКА (ЛУКАШЕНКО) Мікіта Сяргеевіч [1895, в. Ушакі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 30.10.1937, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у раённым зямельным аддзеле ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.4.1937. Асуджаны 29.10.1937 як «удзельнік фашысцкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.9.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 3119 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЛУКОМСКІ (ЛУКОМСКНЙ) Мікалай Антонавіч [1877, Мінск — ?], фельчар. Збел. рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у пас. Слаўнае, цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 22.3.1933. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай АДПУ 24.4.1933. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 4815-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЛУК’ЯНОВІЧ (ЛУКЬЯНОВНЧ) Святлана Мікітаўна [1926 (?), мяст. Жыткавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту вучылася ў мінскай фельчарскай школе. Арыштавана 4.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 11, кв. 2. Асуджана 8.3.1945 за «антысавецкую дзейнасць» да 4 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Далёкаўсходняга краю (ст. Находка). Вызвалена і рэабілітавана 7.9.1945 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Далейшы лёс невядомы.
ЗЛ. па адной справе (№ 37104-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і асуджаны навучэнкі мінскай фельчарскай школы Дрозд Зоя Фёдараўна, Пархімчык Ірына Ануфрыеўна, беспрацоўны Урбан Міхаіл Іванавіч (н. ў 1917).
ЛУМЕЛЬСКАЯ (ЛУМЕЛЬСКАЯ) Марыя Барысаўна [1918, Сасліцы, цяпер Чарнігаўская вобл. — ?], эпідэміёлаг. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала на Гродзенскай санітарнай станцыі. Была замужам. Арыштавана 23.3.1946 у Гродне па адрасе: вул. Чапаева, д. 4, кв. 2. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана УМДБ Гродзенскай вобл. 26.6.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № п-1085 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.