• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    МАЖЭЙКА (МОЖЕЙКО) Павел Касперавіч [1896, в. Мідкавічы (?) Вілейскага пав. Віленскай губ. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 17.12.1939 у в. Навасёлкі Вілейскага р-на. Асуджаны 19.7.1940 асобай нарадай НКВД як «агент польскай разведкі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР (на пачатак 1941 каля 85 000 зняволеных). Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая
    справа М. № 26290-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі'.
    МАЗАН Іван Мацвеевіч [1901, в. Савейкі, цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на базе «Нарыхтжывёла» ў Шчучыне. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.9.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.3.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 17.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа М. № п-10608 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МАЗЕЛЬ Елізар Якаўлевіч [1895, Палтава, цяпер Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту — нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Арыштаваны 26.4.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.9.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    10.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19 арыштавана хатняя гаспадыня Мазель Разалія Львоўна (н. ў 1899 у Палтаве ў сям’і купца), жонка М. Яна 14.12.1937 пастановай НКВД асуджана за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП і 9.1.1938 расстраляна ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітавана 27.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...; Ахвяры і карнікі...
    МАЗУР Міхаіл Васілевіч [1890, в. Балічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 19.1.1938, Мінск (?), турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам раённага аддзела аховы здароўя у мяст. Смілавічы, цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Уступіў у КП(б)Б. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 17.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Полыіічы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.8.1961 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 17160-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МАЗУРАЎ (МАЗУРОВ) Іван Дзям’янавіч [1885, в. Кудзін Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Магілёўскім венералагічным дыспансеры. Быў жанаты. Арыштаваны 28.4.1931. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 31.7.1931 пастановай Магілёўскага аператыўнага сектара АДПУ БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 5940 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАІСЕЕНКА (МОНСЕЕНКО) Кацярына Язэпаўна [1881, в. Гародзькі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], акушэрка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Глыбокім, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 28.9.1939. Асуджана 21.8.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР (у 1940—41 каля 20 000 зняволеных). Вызвалена 6.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.10.1989 пракуратурай
    Віцебскай вобл. Асабовая справа М. № 16951-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МАКАВЕЙСКІ (МАККАВЕЙСКНЙ) Уладзімір Мікалаевіч1 [1894, в. Пятніцкае Калужскай губ., Расія — ?], навуковец. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту прафесар, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 8.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Нікольская, д. За. Асуджаны 16.9.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргопальскі ППК НКВД. Вызвалены ў сак. 1947, Асобай нарадай МДБ СССР 18.6.1949 высланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа М. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МАКАРАЎ (МАКАРОВ) Пётр Аляксеевіч [1902, с. Валаснікоўка, Расія — ?], вайсковец. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. 3 1924 у Чырвонай Арміі. Перад арыштам начальнік ветэрынарнай службы вайсковай часці №5148у Магілёве. Быўжанаты. Арыштаваны 3.11.1938. Асуджаны 17.9.1939 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.2.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 7633-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    1 Поўны цёзка рускага паэта-сімваліста і перакладчыка (1893, Кіеў — 1920) — сына прафесара Кіеўскай духоўнай акадэміі.
    МАКАРЭВІЧ (МАКАРЕВНЧ) Лявон Максімавіч [1911, мяст. Масты Гродзенскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваўу раённай бальніцы ў мяст. Скідаль, цяпер горад Гродзенскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны МУС Комі АССР ў перыяд 16.1.—8.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № п-1125 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МАКАСЕЎСКАЯ (МАКАСЕВСКАЯ) Аляксандра Андрэеўна [1892, мяст. Чавусы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў гарадской савецкай бальніцы № 1 у Магілёве. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 2—3.1.1935. Асуджана 22.6.1935 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.1.1989 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа М. № 13566 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАКАЎЧУК (МАКАВЧУК) Адам Ільіч [13.4.1912, в. Бабаевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у 1-м акруговым шпіталі Польскай Арміі ў Варшаве. Арыштаваны 15.4.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1936 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР (у канцы 1937 каля 55 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы.
    Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа М. № 24689-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    МАКОЎСКІ (МАКОВСКНЙ) Станіслаў-Баляслаў Антонавіч [1908, Дамброва-Гурніча (Dqbrowa-Gornicza), Польшча — ?], урач-тэрапеўт. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Васілішкі, цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 14.1.1945 ваенным трыбуналам 3-га Беларускага фронта да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    Кр.: Жертвы полйтнческого террора...
    МАКСІМУК (МАКСНМУК) Уладзімір Іванавіч [1898, в. Паштохі (?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам бальніцы ў в. Юзафова тагачаснага Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 13.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены і рэабілітаваны 27.6.1939 пастановай УНКВД БССР Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 4575-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МАКШЫЦКІ (МОКШНЦКНЙ) Антон Іосіфавіч [1891, в. Германоўшчына, цяпер тэрыторыя Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. (вёска не існуе) — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у раённым нарыхтоўчым аддзеле ў Ашмянах. Быў жанаты, меў трох дачок. Арыштаваны 7.5.1941 у мяст. Гальшаны, цяпер Ашмянскі р-н. Абвінавачваўся ў «бараць-
    бе супраць рэвалюцыйнага руху». Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ Гродзенскай вобл. 16.7.1960. Асабовая справа М. № п-6839 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МАЛА Марыя Кірылаўна [1917, в. Барвенкава, цяпер Харкаўская вобл., Украіна — ?], санітарка. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Брэсцкай чыгуначнай бальніцы. Арыштавана 7.8.1944 у Брэсце па адрасе: вул. Граеўка, д. 86. Асуджана 27.6.1946 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 15.8.1946. Далейшылёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 11497-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    МАЛАФЕЕЎ (МАЛОФЕЕВ) Сяргей Георгіевіч [1901, Вільня — ?], хірург. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у хірургічным аддзяленні Віленскай клінікі. 3 жонкай Галінай (н. ў 1907) гадаваў сына Міхаіла (1934), дачку Кіру (1938). Арыштаваны 2.10.1939 у Вільні па адрасе: вул. Партовая, д. 12, кв. 4. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі, які праводзіў антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргопальскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.4.1989. Асабовая справа М. № 25536-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МАЛІНОЎСКАЯ (МАЛННОВСКАЯ) Марыя Браніславаўна [1913, Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], акушэрка. 3 сям’і бел. службоўца. Мела