Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
МАТВЕЕЎ (МАТВЕЕВ) Іван Ніканавіч [1887, с. Ільінка Разанскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 сям’і рускага службоўца. Служыўу 1-й унутранай турме НКДБ СССР у Маскве. Арыштаваны 31.8.1944. Асуджаны асобай нарадай НКДБ 4.7.1945 як «здраднік радзімы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 22.11.1957. Асабовая справа М. № 5491-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
МАТУСЕВІЧ (МАТУСЕВМЧ) Юльян Ануфрыевіч [1903, в. Курганок Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Чэрвенскага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — 7.12.1941], санітарны інструктар. 3 рускай сялянскай сям’і. Служыў у 854-м артылерыйскім палку 286-й стралковай дывізіі 54-й арміі. Быў жанаты. Арыштаваны 17.11.1941 у Ленінградзе. Асуджаны 27.11.1941 ваенным трыбуналам дывізіі за «правядзенне контррэвалюцыйнай агітацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваенным судом Беларусі 14.2.1995. Асабовая справа М. № 36127-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
МАТУСЕВІЧ (МАТУСЕВНЧ) Ядвіга Міхайлаўна [3.10.1889, в. Пазнякі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер тэрыторыя Аршанскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 26.9.1937, Мінск, турма НКВД], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў раённай бальніцы ў Бярэзіне, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 6.8.1937 у в. Рачыборак Бярэзінскага р-на. Асуджана 16.9.1937 тройкай НКВД за «сувязь з польскай разведкай» і «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана 20.3.1989 Ваеннай пракуратурай БВА. Асабовая справа М. № 22047-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
МАХВЕЕНЯ (МАХВЕЕНЯ) Анісся Рыгораўна [1912, мяст. Любань Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў раённай бальніцы ў мяст. Любань. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 10.8.1944 у мяст. Любань па адрасе: вул. Шырокая, д. 61. Асуджана 21.5.1945
асобай нарадай НКВД за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі «Саюз барацьбы супраць бальшавізму» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў НКВД Магаданскай вобл. (пас. Ягадны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1963 Мінскім абласным судом. Асабовая справа М. № 4591-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
17.3.1933 у мяст. Л юбань арыштаваны селянін-аднаасобнік Махвееня Андрэй Максімавіч (н. ў 1898 у мяст. Любань), верагодна, муж М. Асуджаны 17.5.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.
3 М. па адной справе (№ 22704-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны на той жа тэрмін і рэабілітаваны (6.5.1989 пракуратурай БССР) сялянеаднаасобнікі Бажко Адам Емяльянавіч (н. ў 1896), Брагінец Пётр Іванавіч (1872), яго сын, Брагінец Мікалай Пятровіч (1898), Заброцкі Мікалай Сцяпанавіч (1876). Далейшы іх лёс невядомы.
МАХУН Ганна Пятроўна [1914, мяст. Ленін Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Леніна Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Мела, верагодна, незакончаную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадвала ўрачэбным пунктам у пас. шклозавода «Кастрычнік» Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Была замужам. Арыштавана 16.1.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме» і «антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 9—17.7.1946 пастановай следчага аддзела УМДБ тагачаснай Бабруйскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
3 М. па адной справе (№ 254-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны медсёстры Нішт Соф’я Фёдараўна, Сычова Ганна Тарасаўна.
МАЦЕЦКІ (МАТЕЦКНЙ) Фёдар Вікенцьевіч [1888, в. Цярэнева Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Загадваў гаспадаркай абл. бальніцы ў Полацку, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Быў жанаты. Арыштаваны 24.12.1944 у Полацку па адрасе: вул. Ніжненабярэжная, д. 32, кв. 2. Пад следствам знаходзіўся ў турме № 10 НКВД БССР. Асуджаны 28.7.1945 за «здраду радзіме» і «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам войскаў НКВД БВА ў перыяд 25.10—15.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВНЧ) Алена Аляксандраўна [1921, в. Навасёлкі Барысаўскага пав. Мінскай губ. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў медпункце Мінскай тытунёвай фабрыкі. Была замужам. Арыштавана 24.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Хлебная, д. 16, кв. 1. Асуджана 5.1.1946 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 3 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (каля 20 000 зняволеных). Вызвалена 1.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 23.3.1992 пракуратурай РБ. Асабовая справа М. № 32234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВНЧ) Альбін Мацвеевіч [1893, в. Лук’яны Сувалкскай губ., цяпер Польшча — ?], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай у мяст. Лагішын, цяпер пас. Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 14.9.1944. Пад следствам знаходзіўся ў пінскай турме НКВД. Асуджаны 7.2.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў
ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
3 М. па адной справе (№ 12537-с; захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (23.2.1994 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда)урач ТуніцкіЭдуард Іванавіч і селянін-аднаасобнік Лукашэвіч Раман Іванавіч (н. ў 1888; прыгавораны да 15, кара потым заменена на 10 гадоў ППК; этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Омскай вобл.; вызвалены 11.12.1956; далейшы лёс невядомы).
МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВНЧ) Конрад Маркавіч [1889 — ?], медработнік. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 29.7.1942 у в. Кротаўка Самарскай вобл., 31.10.1942 ваенным трыбуналам абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Справа спынена за недаказанасцю злачынства. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1991.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
МАЦЭЛЕВІЧ (МАЦЕЛЕВНЧ) Іван Мечыслававіч [1921, Гродна — ?], навучэнец. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучобу працягваў у Гродзенскай фельчарска-акушэрскай школе. Жыў з бацькам, маці і братам. Арыштаваны 25.11.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як «удзельнік антысавецкай паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю (у пачатку 1941 — каля 180 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы.
3 М. па адной справе (№ п-20085; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (пракуратурай Гродзенскай вобл. 7.2.1994) рабочы 26-га будаўнічага ўчастка «Ваеведа» ў мяст. Парэчча Абухоўскі Віктар Станіслававіч (н. ў 1921), беспрацоўны Залеўскі Вацлаў Аляксандравіч (н. ў 1913),
шафёр раённага аддзела аховы здароўя ў мяст. Парэчча тагачаснай Беластоцкай вобл. (цяпер Гродзенскі р-н) Кісялеўскі Альфонс Ксавер’евіч (1915), памочнік машыніста чыгуначнай ст. Гродна ГІаўлоўскі Часлаў Іванавіч (1920), качагар электрастанцыі ў мяст. Парэчча Саковіч Вацлаў Казіміравіч (1921), аглядчык вагонаў чыгуначнай ст. Парэчча Хоха Мікалай Міхайлавіч (1921).
МАЦЮЛЕВІЧ (МАЦЮЛЕВНЧ) Эдмунд Робертавіч [1885, в. Рачуны Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач-тэрапеўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў дома ў Брэсце па адрасе: вул. Зыгмунтоўская, д. 57. Арыштаваны 9.12.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР (у жн. 1941 —больш за 40 000 зняволеных). Вызвалены 11.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 9645-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
МАЦЮХОЎ (МАТЮХОВ) Ермалай Лявонавіч [1879 ці 1880, в. Міхееўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 16.7(ці 8). 1938, Магілёў, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту селянін-аднаасобнік, быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.2.1930. Асуджаны якудзельнік «контррэвалюцыйнай групы» да 5 гадоў лагераў. Пасля вызвалення вярнуўся на Радзіму, працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. Зноў арыштаваны 1.3.1938. Прыгавораны 25.5.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 12668; захоўваецца ў
архіве УКДБ Магілёўскай вобл) рэабілітаваны пракурорам Магілёўскай вобл. 28.9.1989, па другой (№ 14076; захоўваецца тамсама) — пракурорам БВА 30.9.1989.
МАЦЮШКА (МАТЮШКО) Усевалад Аляксеевіч [1912, в. Дарава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], зубны тэхнік. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у паліклініцы ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 17.12.1944 уБаранавічах па адрасе: Брэсцкі зав., д. 7. Асуджаны 30.7.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.10.1994 пленумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа М. № 13354-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
МАШКЕЛЕЙСОН Нафталій Ізраілевіч [17.11.1902, Мінск — ?], урач. 3 купецкай яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскай клінічнай бальніцы № 1. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 21.2.1934 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубліканская, д. 20, кв. 3. Асуджаны 4.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа М. № 23201-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.