• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    КАНАПЛЯНІК (КОНОПЛЯННК) Маісей Мікалаевіч [25.7.1898, мяст. Лоеў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. У 1918— 20 у Чырвонай Арміі. Працаваў у Мінскім цэнтральным дзіцячым дыспансеры. Быў жанаты. Арыштаваны 1.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Шырокая, д. 5, кв. 44. Асуджаны 22.5.1938 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер Хабараўскага краю (Калыма). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 21430-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАНДЫБОВІЧ (КАНДЫБОВНЧ) Міхаіл Андрэевіч [1895, в. Слабада-Кучанка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 22.11.1935, ГУЛАГ], ветэры-
    нарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на Мінскім мясакамбінаце. Быўжанаты. Арыштаваны 12.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Бухарына, д. 7, кв. 2. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі лагер АДПУ Далёкаўсходняга краю. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа К., шэрага ветэрынарныхурачоў і інш. (усягобольш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАНОПКА (КОНОПКО) Аляксандр Мікалаевіч [1902, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], службовец. 3 сям’і бел. мешчаніна. Кіраваў прадуктовым аддзяленнем ваеннага шпіталя ў Полацку Віцебскай вобл. Арыштаваны 12.8.1938. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 3.4.1939 асобым аддзелам ГУДБ НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КАНСТОВІЧ (КОНСТОВНЧ) Іосіф Кліменцьевіч [1878, Віленская губ. (?) — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у сваёй аптэцы ў Паставах, цяпер Віцебская вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 17.10.1939. Асуджаны асобай нарадай НКВД 11.12.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент», «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі», за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКВД Карэла-Фінскай АССР, Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 14.1.1942 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскай абл. пракуратурай 12.12.1989. Асабовая справа К. № 17518-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КАНТАРОВІЧ (КАНТОРОВНЧ) Ной Лазаравіч [1869, Віцебск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Працаваў у Віцебску. Быў жанаты. Арыштаваны 30.5.1922. Асуджаны 18.11.1922 ЧК за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Арэнбург, Расія. Далейшы лёс невядомы.
    3 К. арыштавана, па адной справе (№ 23176-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіла, прыгаворана за тое ж «злачынства», выслана і рэабілітавана (9.9.1993 пракуратурай Віцебскай вобл.)ягожонка, інспектар Віцебскага губернскага савета прафсаюзаў Кантаровіч (Яхніна) Ганна Барысаўна (н. ў 1876; атрымала вышэйшую адукацыю). Далейшы яе лёс невядомы.
    КАНТАРОВІЧ (КАНТОРОВНЧ) Рыгор Ісакавіч [18.12.1885, Мінск — ?], урач. Зсям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У1919 у Данской белагвардзейскай арміі. У 1920 санітарны ўрач 1-й коннай арміі. У першай палове 1930-х гг. працаваў у Савецкай бальніцы ў Мінску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 20, кв. 8. Асуджаны 2.3.1934 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцкую работу ў галіне аховы здароўя» да 3 гадоў ППК (заменена на 3 гады пазбаўлення волі ўмоўна). Далейшы лёс невядомы.
    3 К. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўшаў) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    КАНТОРЫЧ Барыс Лазаравіч [1877, Мінск — 16.9.1937, Томск, турма НКВД], стаматолаг. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Жыў у с. Парабель Томскай вобл. Арыштаваны 29.6.1937. Асуджаны 31.8.1937 як «член контррэвалюцыйнай манархічнаэсэраўскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 13.8.1959.
    Кр.: Боль людская: Кнйга памятй томйчей, репрессйрованных в 30—40-е й нач. 50-х гг.— Томск. Т. 1—5, 1991—1999; база данных, предоставленная Томскйм обіцеством «Меморйал».
    КАПІТАНАКІ (КАПНТАНАКН) Міхаіл Васілевіч [1904, Краснадар, Расія — ?], службовец. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам лабараторыі віцебскай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.5.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены 7.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    КАРАБКОВА (КОРОБКОВА) Людміла Флораўна [1905, в. Хоўхлава (Хоўхла) Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў в. Мясата Маладзечанскага р-на. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 27.2.1945 у в. Канчаны Маладзечанскага р-на. Асуджана 27.6.1946 асобай нарадай НКВД за «здрадніцкую дзейнасць у час вайны» да 5 гадоў ППК.
    Этапавана ва Ухцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалена ў кастр. 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.6.1995 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 36457-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    КАРАВАЙЧЫК (КАРАВАЙЧІ/ІК) Павел Гіляравіч (Іларыёнавіч) [псеўданімы і крыптанімы: П. Каравай; П. Любецкі; Павал Любецкі; Павел Любэцкі; Павел Любецкі; Paulus; П.К.; П.Л.; К.П.; Л.П.; 3(15).6.1896 (паводле інш. звестак, 3(15).4.1896), мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 21.11.1937, Чэбаксары, Чувашыя], крытык, публіцыст, паэт, медык. 3 бел. сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку. У 1911 паступіў у Мінскую гімназію, скончыў яе з залатым медалём у 1916 у Маскве, куды гімназія была эвакуіравана ў час 1-й сусветнай вайны. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з Таварыствам дапамогі ахвярам вайны. У 1917 — у рэдакцыі газ. «Вольная Беларусь», дзе пачаў друкаваць свае творы. Паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. Супрацоўнічаў з Белнацкамам і час. «Чырвоны шлях», з Наркаматам нацыянальнасцей РСФСР. На пачатку 1919 загадваў выдавецкім аддзелам Белнацкама, рэдагаваў газ. «Дзянніца». У 1919 перавёўся на 3 курс медыцынскага ф-та Маскоўскага ун-та, але быў прызваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да 1921. У 1921—23 чытаў лекцыі па бел. літаратуры на настаўніцкіх курсах у Бабруйску і Мінску. 3 1922 жыў у Мінску, паступіў на 3 курс медыцынскага ф-та БДУ, які скончыў у 1925. 3 восені 1922 да канца 1926 загадчык аддзела замежнага друку газ. «Савецкая Беларусь». У крас. 1926 удзельнічаў у заснаванні Медыцынскай секцыі Інбелкульта; член-карэспандэнт Інбелкульта з 1926. Аўтар даследавання бел. фальклору, сааўтар падручніка «Выпісы з беларускае літаратуры» (Ч. 1. Мн., 1926). У 1926—30 працаваў у 1-й клініцы нервовых хвароб медыцынскага ф-та БДУ. Быўжана-
    ты, меў двое дзяцей. Арыштаваны АДПУ БССР 24/25.7.1930. Праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Чэбаксары Чувашскай АССР. Зноў арыштаваны 29.7.1937. Прыгавораны 16.11.1937 тройкай НКВД Чувашскай АССР да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957, па другой — у 1959.
    Па адной з К. групавой справе (№ 20951-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі больш за 100 дзеячаў культуры і грамадства, студэнтаў ВНУ, сярод якіх: урач Ланеўскі Лука Піліпавіч, мовазнаўцы Адзінец Аркадзь Якаўлевіч (9.8.1895), Бялькевіч Янка (Іван Кандратавіч; 22.2.1883), педагогі Адзярыха Цімафей Якаўлевіч (Якубавіч) (н. 25.2.1895), Аніхоўскі Аляксандр Георгіевіч (29.5.1897), Саленіковіч Юльян Іванавіч (1893), Сасіновіч Іван Алімпіевіч (1900), Кацярыніч Павел Ігнатавіч (1895), Пяцэвіч Рыгор Андрэевіч, літаратуразнаўцы Бабарэка Адам Антонавіч (2.10.1899), Бузук Пётр Апанасавіч (2.7.1891), Каспяровіч Мікалай Іванавіч (9.5.1900), Чаржынскі Уладзіслаў Вікенцьевіч (май 1897), Шлюбскі Аляксандр Ануфрыевіч (4.6.1897), гісторыкі Бурдзейка Андрэй Вікенцьевіч (8.6.1899), ЗабелаТодар Іванавіч (сак. 1896), Мялешка Міхаіл Вінцэнтавіч (27.4.1892), Троська (Дудзюк) Іосіф Касьянавіч (1.11.1893), грамадска-паліт. дзеячы Вальковіч Аляксандр Іванавіч (21.4.1892), Галавінскі Аляксандр Кузьміч (кастр. 1886), Жаўрыд Павел Якаўлевіч (1.6.1889), Кіпель Яўхім Яўсеевіч (25.12.1895), Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч (27.10.1883), паэты Гурло Алесь (Аляксандр Кандратавіч; 19.1.1892), Жылка Уладзімір Адамавіч (27.5.1900), тэатральныя дзеячы Гурскі Міхась Адамавіч (9.11.1890), Ждановіч Фларыян Паўлавіч (16.10.1884), Красінскі (Тамашоў) Мікалай Фаміч (1891), мовазнаўцы Лёсік Язэп Юр’евіч (6.11.1883), Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч
    (8.5.1883), рэдактары Ламака Канстанцін Данілавіч (1898), Плашчынскі Іосіф Паўлавіч (7.5.1902), празаік, класік бел. літаратуры Гарэцкі Максім Іванавіч (6.2.1893), навукоўцы Грамыка Міхаіл Аляксандравіч (31.10.1885), Савіцкі Іван Васілевіч (студз. 1893), Юрашкевіч Іван Іванавіч (22.6.1905), літаратар, грамадскі дзеяч Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч) (2.4.1880), паліт. дзеяч Заяц Леанард Іосіфавіч (сак. 1890), урач Курыловіч Лука Піліпавіч, фізік Міцкевіч Адам Юр’евіч (1889), вайсковец (падчас арышту) Мурашка Уладзімір Аляксеевіч (1902), журналісты ГІашковіч Іван Феліксавіч (22.5.1898), Савіч Ігнат Мікалаевіч (1899), Пракулевіч