Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
>4ІІІЧ<І йглллхскліл лзяРЖлЯіАГ* мікі-шіішіЛічнліл ІЖ ІЫІУГ» НАРОДІІАГЛ KAMlCAPUW ААОВМ МІЛІ'О^Я В. ( I
TOM IV плд к>л*к»мяй <ч»ф ь. я «львтл ІІЦП. I
Л-Р Б. М. ІОВЕЛЕЎ
ШАЛЕНСТВА НД БССР
I МЕРАПРЫЕМСТВЫ ОА ЗМАГАНЫІІ 3 ІМ СЯРОД ЛЮДЗЕЙ I ЖЫВЕЛ
— > » Ы Л А Н Ь Н R ( — ві ларксклгл дзятдЯіАг* МІКГОБІОЛШ ІЧІІАГА ІНСТЫП'ТХ
* t Л С« кгтііііі-11111 '.HIIII I t Ч в
Вокладка брашуры Б. Іовелева «Шаленства на БССР і мерапрыемствы па змаганні з ім сярод людзей і жывёл» (Мінск, 1930)
Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР». Вызвалены 29.1.1932 з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Зноў арыштаваны 8.2.1934. Асуджаны 2.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шпіёнскую
дзейнасць» да 3 гадоў ППК (26.3.1934 заменена ссылкай на 3 гады). Далейшы лёс невядомы.
3 I. па першай справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
3 I. па другой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР): урачы Кантаровіч Рыгор Ісакавіч, ПузырынскіСамуіл Абрамавіч, Разенкранц Самарый Эльевіч, Файнберг Барыс Ісакавіч, Фельдман Барыс Якаўлевіч, Філіповіч Арцём Мікітавіч, Якаўлеў Ілья Уладзіміравіч, супрацоўнік Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы Сушко Рыгор Марцінавіч, аспірант Мінскага медыцынскага інстытута Кудзелька Барыс Паўлавіч (н. ў 1894).
ІОТКА (НОТКО) Антон Пятровіч [1910, в. Каралінава, цяпер Дубровенскі (?) р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваўу Верацейскім сельсавеце Дубровенскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 25.7.1938. Асуджаны 16.10.1938 тройкай НКВД як «агент латвійскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны, верагодна, у Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа I. № 5752-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІСАЧЭНКА (І/1САЧЕНКО) Браніслава Іванаўна [1897, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — ?], акушэрка. 3 сям’і латышскага службоўца. Працавала ў в. Веляшковічы Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Гадавала дачку і непаўналетняга сына. Арыштавана 19.6.1938. Абвінавачвалася ў «антыса-
вецкай дзейнасці». Вызвалена і рэабілітавана пастановай УНКВД Віцебскай вобл. 6.11.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа I. № 5726-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІТКІН (НТКІ/1Н) Залман Мордухавіч [1904, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у Ленінградскай ваеннай акадэміі. Арыштаваны 10.7.1937 у Бабруйску. Абвінавачваўся як «удзельнік контррэвалюцыйнай трацкісцкай групы». 8.9.1938 вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам памежных войскаў Ленінградскай ВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа I. № 9002 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ІТЭР (ІТАР) (ШТЕР) Вольга Андрэеўна [1905, в. Забалацце, цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — 19.2.1938, Мінск, турма НКВД], служачая. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала сястрой-гаспадыняй у працоўнай калоніі НКВД у Віцебску. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 4.12.1937. Асуджана 21.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 14.11.1957 трыбуналам БВА.
31. па адной справе (№ 6954-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства» да ВМП і расстраляны каля 30 жыхароў Віцебска, сярод якіх дырэктар Мікрабіялагічнага інстытута Эльтэрман Хрыстафор Іванавіч і дырэктар 30-й латышскай школы Смільтэн Канстанцін Карлавіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...).
КАБЫЛЕЦКІ (КОБЫЛЕЦКІ/ІЙ) Валянцін Арэставіч [1877, Хэлм (Helm) Люблінскай губ., Польшча — ?], фельчар. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваўу Беластоцкім гарадскім аддзеле аховы здароўя (цяпер Полывча). Жыў з жонкай Любоўю Іванаўнай, сынамі Барысам (н. ў 1901), Мікалаем (1905), дочкамі Людмілай (1910), Лізаветай (1912). Арыштаваны 6.11.1939 у Беластоку па адрасе: вул. Антанюкоўская, д. 23. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.3.1940 за тое, што «служыўчыноўнікам у генеральным штабе Польшчы, займаўся падрыўной работай супраць СССР», і як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.6.1989. Асабовая справа К. № 28538-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.12.1937 у Горкім арыштаваны бухгалтар Кабылецкі Уладзімір Арэставіч, верагодна, братК., які 9.1.1938асобай нарадай НКВД прыгавораны за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
КАВАЛЕВІЧ (КОВАЛЕВНЧ) Мікалай Яфімавіч [1888, в. Выганашчы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Бабровічы Івацэвіцкага р-на. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 16.2.1941. Асуджаны 18.6.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоўППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 10.6.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 8139-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
КАВАЛЕВІЧ (КОВАЛЕВНЧ) Фёдар Рыгоравіч [1908, в. Дзедзіна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цялер Мёрскі р-н
Віцебскай вобл. — 29.11.1937, Томск, НКВД], навучэнец. Збел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт заалагічна-ветэрынарнагатэхнікума. Арыштаваны 19.10.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як«член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.10.1958.
КАВАЛЁНАК (КОВАЛЁНОК) Аляксей Пятровіч [17.3.1895, в. Багушэвічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Жыў з жонкай Марыяй (н. ў 1901) у с. Давольнае Новасібірскай вобл. У 1942 мабілізаваны ў РСЧА. Арыштаваны 21.3.1944. Асуджаны 12.5.1944 ваенным трыбуналам 26-й Алтайскай Зах. стралковай брыгады за «правядзенне антысавецкай контррэвалюцыйнай агітацыі» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1994. Асабовая справа К. № 35961-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАВАЛЁЎ (КОВАПЕВ) ВасільЗахаравіч [1906, в. Навасёлкі Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў у адным з саўгасаў Любінскага р-на Омскай вобл. Арыштаваны 29.12.1935. Асуджаны Омскім абл. судом 27.3.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 27.8.1992.
КАВАЛЁЎ (КОВАЛЕВ) Фядос Іванавіч [1909, в. Ляды Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарны інструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Служыў у 1-й роце 2-га батальёна 37-й асобай стралковай брыгады. Быўжанаты,
меў дзіця. Арыштаваны 12.7.1942. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». Справа спынена за недаказанасцю абвінавачання. Вызвалены і рэабілітаваны 9.8.1942 асобым аддзелам НКВД 37-й брыгады. Працягваў служыць у сваёй роце. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 6578 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАВАЛЕЎСКІ (КОВАЛЕВСКНЙ) Уладзімір Іванавіч [1918 — ?], фельчар. 3 бел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 9.11.1941. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». Асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.10.1962.
Кр.: Кнйга памятй Республйкй Башкортостан.
КАВАЛЬСКІ (КОВАЛЬСКНЙ) Фядос Лаўрэнавіч [1893, в. Рэчыца Пінскага пав. Мінскай губ. — 23.3.1943], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1931). Служыў у 31-й механізаванай брыгадзе ў Ленінградзе. Быў жанаты, меў двое непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 27.11.1937. Асуджаны 10.1.1938 асобай нарадай пры НКВД і пракуратурай СССРза «правядзенне контррэвалюцыйнай антысавецкай агітацыі» да ВМП. Паводле некаторых звестак, прысуд зменены на 10 ППК. Загінуў у зняволенні (інфаркт міякарда). Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда РСФСР 8.7.1958. Асабовая справа К. № 6325-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: Ленйнградскйй мартйролог.
КАВАЛЬЧУК (КОВАЛЬЧУК) Георгій Фядосавіч [1898, в. Кленікі Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую
медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў мяст. Еўдабна (?)тагачаснай Беластоцкай вобл., цяпер Польшча. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.6.1941 за «дапамогу ўдзельнікам антысавецкай паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 18.5.1989. Асабовая справа К. № п-9361 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
КАВЕЦКАЯ (КОВЕЦКАЯ) Алена Іванаўна [1905, мяст. Стрый (Stryj), цялер Польшча — ?], служачая. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Загадвала гаспадаркай у бальніцы ў Навагрудку, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Арыштавана 13.12.1944. Абвінавачвалася ў «сувязі з нямецкімі карнымі органамі СД». Вызвалена і рэабілітавана УНКДБ тагачаснай Баранавіцкай вобл. у перыяд 28—30.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-1349 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
КАВОСЬ (КОВАСЬ) Карл Іванавіч [1885, в. Стаклы Дрысенскага (?) пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 19.2.1938, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным пункце ў в. Бігосава Верхнядзвінскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 4.12.1937 у сваёй вёсцы. Асуджаны 21.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.10.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 8545-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.