Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя сваякі К.
КАГАН Дора (Двейра) Якаўлеўна [1914, Магілёў — ?], навучэнка. 3 яўрэйскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнтка 2-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 19.10.1940 у Мінску па адрасе: вул. Лермантава, д. 19, кв. ІЭ.Асуджана 20.1.1941 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Вызвалена 18.10.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.9.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая слрава К. № 35688-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАГАН Ізраіль Яўгенавіч [1899, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], навуковец. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. У 1920—22 у Чырвонай Арміі. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў асістэнтам Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 27.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Татарская, д. 35, кв. 1. Асуджаны 22.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 К. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
КАДРЭВІЧ (КАДРЕВНЧ) [? — ?], ветэрынарны ўрач. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у Чачэрскім р-не Магілёўскай вобл. Арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай НКВД 20.8.1937 за «шкодніцтва ў галіне жывёлагадоўлі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ф. 4п, в. 1, с. 12113, л. 1.
КАЖАМЯКА (КОЖЕМЯКО) Фёдар Сямёнавіч [19.11.1904, в. Ячная Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў мяст. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1937. Асуджаны 20.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 25699-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КАЗАКОЎ (КАЗАКОВ) Іван Васілевіч [1894, в. Навасёлкі Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. —19.8.1944, ГУЛАГ], дэзінфектар. 3 бел. сям’і. Працаваў у Чавусах Магілёўскай вобл. Быўжанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 6.7.1944. Загінуў у зняволенні ад туберкулёзу. Рэабілітаваны 13.9.1993 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 15516 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАЗАКОЎ (КАЗАКОВ) Кузьма Лявонавіч [1.11.1875, в. Забачэў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 1942, ГУЛАГ], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваўу саўгасе «Ударнік» Чэрыкаўскага р-на. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.9.1937 у в. Верамейкі таго ж р-на. Асуджаны 5.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 20.12.1958 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа К. № 3234 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАЗАКОЎ (КАЗАКОВ) Несцер Васілевіч [1901, в. Мужычак Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Азёрная Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў Навагрудку, цяпер Гродзенская вобл. Быўжанаты, меў чатырох дачок. 3 1943 удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За перамогу над Германіяй», «За ўзяцце Кёнігсберга» і інш. Арыштаваны 14.12.1946. Асуджаны 26.2.1947 ваенным трыбуналам войскаў МУС тагачаснай Баранавіцкай вобл. за «здраду-радзіме» і як «агент гестапа» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер МУС Комі АССР (п/с ж-175/10). Вызвалены 26.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 30.1.1962. Асабовая справа К. № п-7266 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
КАЗІМІРАНКА (КАЗНМНРЕНКО) Андрэй Сазонавіч [1904, в. Малая Выдрэя Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. 3 1933 у Чырвонай Арміі. Служыў у вайсковай часці № 5824. Быў жанаты. Арыштаваны 29.4.1938 у ваенным гарадку 154-га стралковага палка. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.7.1940 як «агент польскай разведкі» і за «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Нарыльскі лагер НКВД Краснаярскагакраю. Вызвалены ўжн. 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.6.1965. Асабовая справа К. № 13139-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
КАЗЛОВА (КОЗЛОВА) Вера Сяргееўна [1920, в. Забялышын Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштавана 12.4.1942. Абвінавачвалася ў «антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 23.5.1942. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 6656 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАЗЛОВІЧ (КОЗЛОВНЧ) Піліп ГІаўлавіч [1885, в. Капцэвічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 28.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў мяст. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.12.1937. Асуджаны 31.12.1937 тройкай НКВД за «паклёп на кіраўнікоў краіны» і «абарону ворагаў народа» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.8.1989 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа К. № 11454 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
КАЗЛОЎ (КОЗЛОВ) Уладзімір Георгіевіч [1934, Віцебск — сярэдзіна 1970-х гг.], урач. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Да арышту студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 19.10.1954 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д.19 (інтэрнат інстытута), п. 21. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі» і ў тым, што, «ведаючы нямецкую мову і прачытаўшы «Капітал» К. Маркса па-нямецку, сцвярджаў: афіцыйны пераклад не адпавядае арыгіналу». Падчасдопытаўжорстка катаваны, выбіты амаль усе зубы. Асуджаны 4.1.1955 да 5 гадоў (кара заменена на 2 гады) ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Казахскую ССР. Вызвалены ў 1956. Вярнуўся ў Мінск, 268
працягваў вучобу ў інстытуце. Пасля заканчэння вучобы выехаў у Расію. Па ўспамінах сучаснікаў1, быў чалавекам незвычайна добразычлівым, сумленным, здольным (паралельна з медінстытутам вучыўся на фізіка-матэматычным ф-це БДУ і на ф-це нямецкай мовы ў Інстытуце замежных моў). Рэабілітаваны 19.8.1997 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Групавая справа К. і Д. Марошака № 37027-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКНЙ) Казімір Данатавіч [1902, мяст. Грыва-Андэрнуны, цяпер Латвія — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў раённай бальніцай у мяст. Івацэвічы Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 5.9.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 7602-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
1 Сярод аднакурснікаў: будучыя член-карэспандэнт AH СССР Князеў М. Д. (н. ў 1934; адзін з першых хірургаў СССР, які актыўна працаваў па праблеме хірургічнага лячэння ішэмічнай хваробы сэрца; узначальваў аддзяленне каранарнай хірургіі Усесаюзнага навуковага цэнтра хірургіі АМН СССР у Маскве; забіты ў 1984 пасля прыезду з 2-гадовай камандзіроўкі са ЗША), акадэмікі АН БССР Грышын I. М., Дзямідчык Я. П., дактары медыцынскіх навук Данільчык В. С., Вятчанікаў К. А., Ганчарык I. I., Клінцэвіч В. Ю., Крукава A. А., Мірон А. У„ Савіч У. I., Скугарэўскі А. Ф., Чарнуха Я. М., кандыдаты медыцынскіх навук Банузаў Б. I., Барысевіч Я. Б., Батай Я. В., Бялецкая В. Я., Бобрык Г. М., Гарэльчык К. I., Горбач I. Н., Гузаў А. Ф., Дзяшук I. I., Казлова Т. В., Кедышка М. М., Кляшчова Г. А., Комар М. I., Ліс М. А., Мельнікаў В. R, Мірончык A. В., Міцура Дз. I., Мішэнін М. I., Мядзведзева В. I., Нісінбаўм Л. I., Піліпенка У. 3., Саланенка А. Дз., Салей М. А., Сасноўскі П. I., Сяржанін I. П., Томава Л. П., Усціновіч A. К., Юшкевіч С. Б.
КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКНЙ) Павел Іванавіч [20.7.1904, мяст. Шацк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў загадчыкам Мінскай ветэрынарнай паліклінікі. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 53, кв. 1. Асуджаны 24.10.1937 як «член арганізацыі правых» і за «правядзенне дыверсійнай шкодніцкай работы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 14288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Красная, д. 53, кв. 1 арыштавана хатняя гаспадыня Казлоўская Любоў Маркаўна (н. ў маі 1905 у Чэрыкаве Магілёўскай губ. у сям’і рабочага), жонка К. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і праз Аршанскую перасыльную турму этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 6839-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКНЙ) Уладзіслаў Уладзіслававіч [1905, Лодзь, Польшча — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у паліклініцы ў Пінску, цяпер Брэсцкая вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Пячорскі лагер НКВД (ст. Архангельск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 7782-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.