Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ІВАНОЎ (НВАНОВ) Пётр Рыгоравіч [1917, в. Буда, цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Крупскай бальніцы. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Быў жанаты. Арыштаваны 1.8.1944. Асуджаны 1.9.1945 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з немцамі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная; п/с 242). Вызвалены ў снеж. 1953. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 2.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа I. № 8100-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ІВАНОЎ (І/ІВАНОВ) Цімафей Міхайлавіч [1897, в. Дуброўка Веліжскага пав. Віцебскай губ. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Банонь» Полацкага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 16.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер АДПУ Маскоўскай вобл. Вызвалены 26.7.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа I. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ІВАНОЎ (НВАНОВ)Яўген Канстанцінавіч [1913, в. Стрыгі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 28.2.1938, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у саўгасе «Полымя» Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.12.1937. Асуджаны 8.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да
ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа I. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІВАНЮЖАНКА (НВАНЮЖЕНКО) Іраіда Васілеўна [1923, в. Шашкова (Шашова?), цялер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 рускай сялянскай сям’і. Працавала ў ленінградскім шпіталі № 1014. Арыштавана 7.4.1942 у Ленінградзе па адрасе: вул. Красная (Чырвоная), д. 48, кв. 14. Асуджана ваенным трыбуналам Ленінградскага гарнізона 16.5.1942 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам Ленінградскай ВА 30.9.1963. Асабовая справа I. № 12692-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІВАНЮК (І4ВАНЮК) Уладзімір Уладзіміравіч [1908 ці 1909, в. Чэліцы (Чэніцы?) — ?], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Паставах Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.10.1939 у Паставах паадрасе: вул. Пірыцкая, д. 56. Асуджаны 11.12.1940 або 12.11.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую барацьбу» і як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. Вызвалены 26.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа I. № 17295-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІВАШКЕВІЧ (НВАШКЕВНЧ) Іван Якаўлевіч [2.1.1897 — 16.10.1974, Мінск], фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 9.12.1937. Асуджаны 15.12.1937 тройкай УНКВД Куй-
бышаўскай вобл. за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Пасля вызваленняжыўу Мінску. Рэабілітаваны 7.8.1989 Куйбышаўскай абл. пракуратурай.
Кр.: Белая кнйга...
ІВЯНСКІ (НВЯНСКНЙ) Канстанцін Майсеевіч [1887, Мінск — 23.2.1953], ваенны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у маскоўскім інфекцыйным шпіталі № 2402. Жыў з жонкай Гітай, меў дачку Ганну (27 гадоў), сына Ісая (29). Арыштаваны 7.2.1942 у Маскве па адрасе: Мерзлякоўскі зав., д. 15, кв. 10. Асуджаны 9.3.1942 ваенным трыбуналам 16-й арміі за «распаўсюджванне непраўдзівых чутак сярод калегслужбоўцаў і насельніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. 23.9.1942 пастановай ваеннага трыбунала Зах. фронта заменена на 10 гадоў ППК і 3 гады пазбаўлення правоў. У 1946 тэрмін зніжаны да 4 гадоў. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 15.1.1958. Асабовая справа I. № 17815-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ІГНАЦЮК (НГНАТЮК) Фёдар Лук’янавіч [20.4.1886, Бельскі пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 26.8.1937. Абвінавачваўся ў «шкодніцкай контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 13.5.1939 пастановай пракуратуры Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
3 I. па адной справе (№ 5699; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, абвінавачваўся ў тым жа «злачынстве» ветэрынарны ўрач Мяшкоў Рыгор Захаравіч.
ІГНАШЭЎСКАЯ (НГНАШЕВСКАЯ) Яніна Іосіфаўна [1925, мяст. Забалаць Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Забалацкай бальніцы. Жыла з маці і братам. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 26.1.1945. Абвінавачвалася ў дапамозе «нямецкім акупантам». Вызвалена і рэабілітавана УНКВД Гродзенскай вобл. у перыяд 5—7.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа I. № п-170 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
26.1.1945 у мяст. Забалаць арыштавана настаўніца Забалацкай школы, маці дваіх дзяцей Ігнашэўская Альдона Якаўлеўна (н. ў 1904), верагодна, маці I. Абвінавачвалася ў «антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 18—29.9.1946 МУС Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Яе асабовая слрава № п-837 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл. (таксама гл.: Рэпрэсаваныя...).
ІЗМАЙЛОВІЧ (НЗМАЙЛОВНЧ) Альбіна Францаўна [1891, мяст. Ушачы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 20.3.1967, Мінск], служачая. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала сястрой-гаспадыняй у бальніцы імя Леніна ў Віцебску. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 22.3.1938. Абвінавачвалася ў «антысавецкай дзейнасці». Вызвалена і рэабілітавана Віцебскім гарадскім аддзелам НКВД 27.3.1938. Асабовая справа I. № 4202-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ІЗМАЙЛОВІЧ (ЙЗМАЙЛОВНЧ) Леанід Пракоп’евіч [15.1.1925, в. Любавічы Смаленскай губ., Расія — ?], санітарны інструктар. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у 64-м гвардзейскім палку
19-й дывізіі. Арыштаваны 18.4.1947 у в. Рудкоўшчына Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 16.7.1947 як «член “Саюза беларускай моладзі”» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Асобы лагер НКВД СССР. Вызвалены 19.11.1955. Далейшы лёс невядомы.
3 I. па адной справе (№ 2985; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (31.12.1957 трыбуналам БВА) нам. камандзіра аддзялення 63-га гвардзейскага палка 19-й дывізіі Фурс Васіль Сцяпанавіч (н. 25.4.1925). Вызвалены 1.4.1955. Далейшы лёс невядомы.
ІЗОХ (НЗОХ) Марыя Іванаўна [10.10.1914, в. Малая Вольса, цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. (паводле інш. звестак, 1917, Мінск) — 2.1.1988, Мінск], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыла СШ у Мінску (1934), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1940). Працавала ў тэрапеўтычным аддзяленні 3-й клінічнай бальніцы Мінска. Была замужам, мела дзіця. Падчас2-й сусветнай вайны (1942—43) сувязная партызанскай брыгады імя Фрунзе. Арыштавана немцамі ў 1943. Вывезена ў канцлагер на тэрыторыі Германіі. Пасля вызвалення вярнулася ў Мінск. Працавала ўрачом у Беларускім рэспубліканскім прафсаюзе працаўнікоў гандлю. Арыштавана 4.5.1948 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 11, кв. 8. Асуджана 17.1.1949 за тое, што «ў перыяд акупацыі была ў блізкіх стасунках з афіцэрам нямецкай паліцыі, выдала сувязных партызанскага атрада», да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. 9.3.1949 пастановай ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР мера пакарання зніжана да 3 гадоў ППК. Амніставана. Вызвалена 23.3.1949. Рэабілітавана 28.1.1957 пленумам Вярхоўнага суда СССР (а значыць, абвінавачванні былі лжывыя). У 1959 цэхавы ўрач завода «Бальшавік». Асабовая справа I. № 10168-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ БССР.
Урач Ізох М. 1. (Мінск, 1959 г.)
ІЛЬЮТОВІЧ (НЛЬЮТОВНЧ) Ірына Аляксандраўна [1909, Благавешчанск-на-Амуры, Расія — ?], фармацэўт. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў Пінску, цяпер Брэсцкая вобл. Арыштавана 23.3.1940 у Пінску па адрасе: вул. Краеўскага,
д. 28. Асуджана 26.8.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 24.3.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.5.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа I. № 8512-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ІНДЗЮКОЎ (ННДЮКОВ) Васіль Сідаравіч [1887, в. Паршына Чавускага пав. Магілёўскай губ. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Самацеевічы» Касцюковіцкага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 26.12.1932. Асуджаны 9.4.1933 калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 I. па адной справе (№ 7290-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (4.11.1960 пастановай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) супрацоўнікі саўгаса «Самацеевічы»: рабочыя Асташэнка Іван Апанасавіч (н. ў 1887), Марчанка Аксён Паўлавіч (1885), нам. дырэктара Гаўрыкаў Емяльян Ігнатавіч (1887), статыст Памазаў Піліп Сцяпанавіч (1906), слесар Стратановіч Дзмітрый Іванавіч (1901). Е. Гаўрыкаўпрыгавораны да ВМП і расстраляны. Інш. асуджаны ад 5 да 10 гадоў ППК. Далейшы іх лёс невядомы.
ІОВЕЛЕЎ (ЁВЕЛЕЎ) (НОВЕЛЕВ) Барыс (Бер-Моўша) Абрамавіч (Маісеевіч, Міхайлавіч) [1894, в. Шчадрын, цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], урач, навуковец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзялення Мінскага мікрабіялагічнага інстытута. Арыштаваны 23.4.1931 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 22, кв. 8.