• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ЖВАНСКІ (ЖВАНСКНЙ) Вікенцій Антонавіч [1895, маёнтак Варановічы Віцебскай губ.(?) — ?], навуковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту навуковы кіраўнік аддзела кармлення Мінскага навуковадаследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 2.1.1933 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 60, кв. 2. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай, шпіёнскай, шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа Ж. і інш. № 10333-с (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЖДАНОВІЧ (ЖДАНОВНЧ) Мікалай Кірылавіч [1919, в. Жыліхава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт ветэрынарнага тэхнікума ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны 27.3.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1961 пастановай пленума Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ж. № 7526-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЖУК Пётр Маркавіч [1896, в. Ляскі Брзсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 26.6.1952], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у роднай вёсцы. Арыштаваны 26.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД СССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.7.1989. Асабовая справа Ж. № 9360-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ЖУКАВА (ЖУКОВА) Аляксандра Афанасьеўна [1912, мяст. Асіповічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў Цэнтральнай паліклініцы Мінска. Арыштавана 3.6.1946 у Мінску па адрасе: Транспартны зав., д. 2, кв. 1. Асуджана 16.8.1946 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Карагандзінскі лагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалена 9.10.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 7.1.1969 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Ж. № 20038-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЖУКОЎСКАЯ (ЖУКОВСКАЯ) Людвіга Францаўна [14.3.1912, Вільня — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала ў радзільным доме ў Астраўцы-Свентакшыскім (Ostrowiec-Swi^tokrzyski), цяпер Польшча. Арыштавана 14.1.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы паміж Германіяй і СССР, дзе жылі яе бацькі і браты Ян, Станіслаў, Пётр» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 27.12.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай РБ 26.3.1992. Асабовая справаЖ. № 32250-сзфотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЖУРАЎСКІ (ЖУРАВСКНЙ) Іван Канстанцінавіч [1888, в. Карцэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў ў аптэцы ў Нясвіжы. Быў жанаты. Арыштаваны 25.6.1928. Асуджаны 5.11.1928 калегіяй АДПУ за «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.8.1992 пракурорам БВА. Асабовая справа Ж. № 34503-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЖУЧКЕВІЧ (ЖУЧКЕВНЧ) Лявонцій (Леанід) Сцяпанавіч (Стэфанавіч) [1907, в. Траянава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 22.1.1938, Слуцк, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў малодшым ветэрынарным фельчарам у калгасе «Камуніст» Капыльскага р-на. Арыштаваны 2.9.1937. Асуджаны 9.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССРза «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны.
    3 Ж. па адной справе (№ 13322-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства» да ВМП, расстраляны, рэабілітаваны (27.11.1958 трыбуналам БВА): старшыня Пацейкаўскага сельсавета Капыльскага р-на Грыб Фёдар Пракопавіч (н. 3.9.1902), дырэктар саўгаса «Старыца» таго ж р-на Зрылаў Мікалай Васілевіч (3.12.1899), вартаўнік Цімкавіцкай МТС Ліпніцкі (Ляпніцкі) Уладзімір Антонавіч (1902), рахункавод калгаса «Красный Остров» Астрэйка Міхаіл Дзям’янавіч (15.9.1896), ляснік Пацейкаўскага лясніцтва Астроўскі Канстанцін Канстанцінавіч (13.7.1909).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ЖЫВІЦКІ (ЖНВНЦКНЙ) Іван Гіляравіч [1895, в. Лунін Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў
    у медыцынскім інстытуце ў Хэлме (Chetm, Польшча). Быўжанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 13.3.1938 у в. Малінаўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.10.1968 пастановай трыбунала БВА. Асабовая справа Ж. № 9372 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЖЫГАРАЎ (ЖНГАРЕВ) Мікалай Сільвестравіч [1895, в. Скарынкі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 11.3.1938, Смаленск (?), турма НКВД]. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі бальніцы пры чыгуначнай ст. Мінск. Уступіў у ВКП(б). Быўжанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 17.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 64, кв. 3. Асуджаны 23.2.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент былых польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.11.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ж. № 12409-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ЖЫЖКА (ЖНЖКО) Усевалад Уладзіміравіч [10.12.1914, Вільня — ?], навучэнец. 3 сям'і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Перад арыштам студэнт 4 курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 9.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 59 (інтэрнат інстытута). Асуджаны 10.10.1938 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены ў крас. 1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.3.1960 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ж. № 16261 -с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЖЫЛКА (ЖІ4ЛК0) Барыс Адамавіч [1906, в. Клецішча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец, верагодна, брат ці сваяк паэта Уладзіміра Жылкі (гл.: Рэпрэсаваныя...). 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт 1-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 16.3.1933. Асуджаны 10.8.1933 асобай нарадай НКВД як«член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы на Урал. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ж. па адной справе (№ 14618-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, рэабілітаваны (24.8.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР) пісьменнікі: Астапенка Зміцер Емяльянавіч, Астрэйка Сяргей Адамавіч, Віталін Зміцер (Дудзіцкі Уладзімір Ермалаевіч), Калюга (Вашыла) Лукаш Пятровіч, Карачун Аляксандр Васілевіч, Ліхадзіеўскі Сцяпан Іванавіч, Лужанін Максім Амбросьевіч, Нікановіч Мікалай Уладзіміравіч, Паваротны Зміцер Сямёнавіч, Пруднікаў Алесь Цімафеевіч, Русаковіч Сяргей Фёдаравіч, Сядура Уладзімір Ільіч, Таўбін Юлій Абрамавіч (пра ўсіх гл.: Рэпрэсаваныя...), асістэнт Мінскай хірургічнай клінікі Міхальчык Рыгор Севасцьянавіч, шэраг студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута і інш. (усяго больш за 40 чалавек).
    ЖЫЛУНОВІЧ (ЖНЛУНОВНЧ) Галіна Дзмітрыеўна [21.2.1917, Петраград — 3.10.1987, Мінск], навучэнка, дачка пісьменніка Цішкі Гартнага (гл.: Рэпрэсаваныя...). Атрымала сярэднюю адукацыю. Уступіла ў ВЛКСМ. Перад арыштам студэнтка Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 25.8.1937. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай НКВД за «неданясенне» да 5 гадоў пазбаўлення права пражывання ў 15 пунктах СССР. Выслана ў Баровічы Ленінградскай вобл. Пасля вызвалення вярнулася на радзіму. Рэабілітавана 17.6.1966 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР.
    Асабовая справа Ж. № 19491-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    20.8.1937 у Мінску арыштавана супрацоўніца Белдзяржкіно, маці дваіх дзяцей Жылуновіч Надзея Сцяпанаўна (н. ў вер. 1894 у Санкт-Пецярбургу ў сям’і рабочага), жонка Цішкі Гартнага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» і за «саўдзел у антысавецкай дзейнасці» да 5 гадоў пазбаўлення права пражывання ў 15 пунктах СССР. Выслана ў Баровічы. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Ж. № 19492-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Гл. таксама: Рэпрэсаваныя...
    ЖЫРЫН-ЖАРЫН (ЖНРНН-ЖАРНН) Міхаіл Іванавіч [1889, мяст. Раманава Горацкага пав. Магілёўскай губ., з 1918 в. Леніна, цяпер Горацкі р-на Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту кансультант ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 30.12.1930 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 25, кв. 1. Асуджаны 29.1.1932 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ж. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэрагмедыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
    ЖЫХАРЭВІЧ (ЖНХАРЕВНЧ) Рыгор Андрэевіч [17.3.1897, в. Ягадзень Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і.
    У 1918—23 у Чырвонай Арміі. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у паліклініцы ў Мінску. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 8.2.1935. Асуджаны 3.6.1935 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 12.2.1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.8.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справаЖ. №25973-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЗАБАРОЎСКІ (ЗАБОРОВСКНЙ) Адольф Іванавіч [1893, в. Забароўшчына, цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 21.11.1938, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у мясакантрольным пункцеўв. Баравуха-1 Полацкага р-на. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 19.8.1938. Асуджаны 3.11.1938 тройкай НКВД як «агент лольскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.2.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа 3. № 7885-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.