Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ГУРЭВІЧ (ГУРЕВНЧ) Барыс Рафалавіч [?, мяст. Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Загадваў Магілёўскай ветэрынарнай лячэбніцай. Быў жанаты. Арыштаваны 5.8.1938. Абвінавачваўся ў «шпіёнскай дыверсійнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 4.1.1939 пастановай УНКВД Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
3 Г. арыштаваны, праходзілі па адной справе (№ 3213; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), вызвалены і рэабілітаваны памочнік ветэрынарнага фельчара Булай Дзмітрый Іванавіч і начальнік сектара Магілёўскага абл. аддзела нарыхтовак Муха Васіль Лаўрэнавіч (н. ў 1889). Далейшы лёс іх таксама невядомы.
ГУРЭВІЧ (ГУРЕВНЧ) Евель Барысавіч [1903, мяст. Круглае Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], санітар. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Працаваў у мінскай клінічнай бальніцы № 2. Арыштаваны 31.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Абуўная (Абутковая), д. 53, кв. 1.
Асуджаны 22.11.1938 за «тэрарыстычныя намеры» да 8 гадоў ППК і 4 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.5.1992 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа Г. № 35214-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГУР’ЯН (ГУРЬЯН) Фаіна Навумаўна [1895, мяст. Ашмяны Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Займалася прыватнай практыкай. Гадавала дачку. Арыштавана 11.1.1940 умяст. Краснае, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 13.7.1940 за «ўкрывальніцтва парушальнікаў дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Пячорскі лагерНКВД Комі АССР. Вызвалена 11.9.1941 паамністыі для польскіх грамадзян. Некаторы час жыла ў Котласе Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 2.4.1992. Асабовая справа Г. № 32409-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: База данных «Польскйе спецпереселенцы в Архангельской обл.»
ГУСАРЭВІЧ (ГУСАРЕВНЧ) Рыгор Уладзіміравіч [1900, Магілёў — 21.12.1937, Мінск,турма НКВД], службовец. Зсям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў начальнікам ветэрынарнай службы 24-й кавалерыйскай дывізіі ў Магілёве. Арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны 20.12.1937 Вярхоўным судом БССР за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.4.1957 ластановай ваеннай калегіі Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 8277-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГУТАР (ГУТОР) Іван Мікалаевіч [1920, в. Багудзенка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў ва ўчастковай сельскай бальніцы ў в. Чарнаручча Віцебскай вобл. Арыштаваны 30.3.1949. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 3.9.1949 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» і як «удзельнік антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сцяпны лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены ў 1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі 14.2.1992. Асабовая справа Г. № п-13352 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ГУТАРАЎ (ГУТАРОВ) Максім Герасімавіч [1885, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 21.12.1937, Орша, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. ПрацаваўуДубровенскай ветэрынарнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.10.1989 Ваенным пракурорам БВА. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГУТКОЎСКІ (ГУТКОВСКНЙ) Іван Зіноўевіч [25.12.1893, в. Валяр’янаўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Працаваў дома ў в. Ляснікі Валожынскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.10.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «агент польскіх разведвальных органаў» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвале-
ны 18.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Г. № 26491-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГУТМАН (ГУТМАН) Зіскінд Беркавіч [1914, Лодзь, Польшча — ?], санітар. 3 сям'і яўрэйскага рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у псіхіятрычнай бальніцы ў в. Хоршчы тагачаснай Беластоцкай вобл. Арыштаваны 29.6.1940. Асуджаны 13.9.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскі лагер Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-20541 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ па Гродзенскай вобл.
ГУТМАН-ЗАГУРСКАЯ (ГУТМАН-ЗАГУРСЖАЯ) Ірына Аляксандраўна [1905, Мінск — 28.9.1938, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 польскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў мінскім клінічным гарадку. Арыштавана 20.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Грыгарольская, д. 10. Асуджана 20.9.1938 тройкай НКВД як «польская шпіёнка» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Г.-З. № 30058-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГУЦІН (ГУТНН) Якаў Саламонавіч [1902 — ?], урач. Працаваў дырэктарам Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны.
Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн„ 1998.
ГУЧКА (ГУЧКО) Тадэвуш Пятровіч [1900, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], урач. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Арыштаваны ў Бродах Львоўскай вобл., Украіна. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ДАБРАВОЛЬСКІ (ДОБРОВОЛЬСКНЙ) Пётр Іванавіч1 [1899, мяст. Сянно Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Мінскай ветэрынарнай лячэбніцы. Арыштаваны 29.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 15. Асуджаны 5.1.1946 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» і «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 21.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1959 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Д. № 14728-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ДАВІДЧЫК (ДАВНДЧНК) Радзівон Якаўлевіч [23.11.1906, мяст. Лунінец Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у 37-м артылерыйскім палку 37-й стралковай дывізіі ў Рэчыцы Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 7.7.1937. Абвінавачваўся як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «варожую прапаганду». Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА21.5.1965. Асабовая справа Д. № 6072-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ДАВЫДЗІНСКАЯ (ДАВЫДННСКАЯ) Алена Іванаўна [1895, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], санітарка. 3 сям'і бел.
1 He блытаць з поўным цёзкам селянінам-аднаасобнікам Дабравольскім Пятром Іванавічам, які н. ў 1891. Арыштаваны 24.3.1933 у в. Коханаўка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Прыгавораны 25.5.1933 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК (умоўна). Далейшы лёс невядомы.
рабочага. Працавала ў Докшыцкай раённай бальніцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 9.7.1940 у Докшыцах па адрасе: вул. Палявая, д. 6. Асуджана 9.1.1941 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную барацьбу» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Д. № 17200-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ДАВЫДОВІЧ (ДАВЫДОВНЧ) Леў Рыгоравіч [15.11.1889, мяст. Круча Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], зубны тэхнік. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у цэнтральнай амбулаторыі ў Барысаве Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 21.9.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Свабоды, д. 51. Асуджаны 30.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны, верагодна, у Паўднёвы лагер НКВД (УланУдэ Бурат-Мангольскай АССР). Вызвалены і рэабілітаваны 8.12.1939 НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 1468-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ДАЛБАК (ДОЛБАК) (ДОЛБАК) Іван Харытонавіч [1902, в. Сычы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 9.10.1938 (?), НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у 10-м артылерыйскім палку 10-й стралковай дывізіі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 6.12.1937 у Волагдзе па адрасе: вул. Спартыўная, д. 11. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР9.10.1938 як«удзельнікантысавецкай права-трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.3.1957. Асабовая справа Д. № 5194-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ДАЛГОВА (ДОЛГОВА) Алена Уладзіміраўна [1921, Масква — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Мела незакончаную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў віцебскай гарадской бальніцы № 1. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944 уВіцебскупа адрасе: вул. Вялікая Грамадзянская, д. 48. Абвінавачвалася ў «дапамозе нямецкім акупантам». Этапавана ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. Вызвалена і рэабілітавана УНКДБ Кіраўскай вобл. 3.6.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ДАМАРАЦКАЯ-БЕЛЬСКАЯ (ДОМОРАЦКАЯ-БЕЛЬСКАЯ) Марыя Антонаўна [1903, в. Малашкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы імя Сямашкі ў Оршы Віцебскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 20.6.1938. Асуджана 2.11.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК (заменены на 5 гадоў высылкі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Д.-Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.