• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 Г. па адной справе (№ 28053-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (31.5.1989 пракуратурай БВА); пробашч Барысаўскага касцёла Кржывіцкі Адольф Валяр’янавіч, пробашч Слуцкага касцёла Сабачынскі Мечыслаў Іосіфавіч, выкладчык 6-й мінскай узорнай школы Віткоўскі Міхаіл Казіміравіч (гл.: Рэпрэсаваныя...), студэнт Барысаўскага рабфака Аўласаў Адам Антонавіч (1906) і інш.
    ГРЫНБЕРГ (ГРІ4НБЕРГ) Эрвін Іванавіч [1911, Віцебск — 7.12.1937 ці 25.1.1938, Віцебск(?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і нямецкага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Тулава» (?). Арыштаваны 28.11.1937 у Віцебску. Асуджаны 17.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Паводле іншых звестак, закатаваны ў турме. Рэабілітаваны 6.3.1979 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГРЫНЦЭВІЧ (ГРННЦЕВНЧ) Паўліна Паўлаўна [1922, Вілейка Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], санітарны інструктар. 3 бел. рабочай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Служыла ў 208-м Зах. стралковым палку ў Вілейцы. 3 1941 удзельніца 2-й сусветнай вайны. Была замужам. Арыштавана 20.10.1942. Асуджана ваенным трыбуналам Зах. фронта 27.10.1942 за «правядзенне контррэвалюцыйнай агітацыі, выказванне паражэнчага настрою, паклёп на моц Чырвонай арміі» да 8 гадоў
    ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваенным судом Беларусі 26.5.1994. Асабовая справа Г. № 35949-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГРЫЦУН (ГРНЦУН) Мікалай Селівёрставіч (Сільвестравіч) [6.12.1898, в. Барысава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — 9.2.1938, НКВД], ваенны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Служыў у 246-м стралковым палку 82-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 7.10.1937 у Кунгуры Свярдлоўскай вобл. па адрасе: вул. Бароўскага, д. 6. Асуджаны пастановай НКВД і пракуратурай СССР 10.1.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Уральскай ВА 29.12.1962. Асабовая справа Г. № 5529-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ГРЫШАН (ГРІ/ІШАН) Аляксей Паўлавіч [1925, в. Чэрніхава, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў асістэнтам на складзе абл. аптэчнага ўпраўлення ў Баранавічах Брэсцкай вобл. Арыштаваны 21.1.1949 у Баранавічах па адрасе: Навамышскі тракт, д. 120а. Асуджаны 7.6.1949 як «член антысавецкай арганізацыі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер Архангельскай вобл. і Комі АССР. Вызвалены 20.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.6.1994 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 26447-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ГРЫШКЕВІЧ (ГРНШКЕВНЧ) Казімір Антонавіч [14.2.1888, мяст. Відзы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ.,
    Літва — ?], фельчар. 3 літоўскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у в. Кашары Мінскага р-на. Арыштаваны 28.11.1930. Асуджаны 27.8.1931 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай групы» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення працаваў у медыцынскім пункце ў в. Баравое Мінскага р-на. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 30.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Усходне-Чыгуначны лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 16744-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 16.11.1960, па другой (№ 13360-с; захоўваецца тамсама) 20.10.1958 Вярхоўным судом БССР.
    ГРАБЕНКА (ГРЕБЕНКО) Любоў Максімаўна [1922, в. Сінітычы, цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў Брэсцкай чыгуначнай бальніцы. Арыштавана ў 1952 у Брэсце па адрасе: вул. Куйбышава, д. 11, кв. 1. Як «член сям’і кулака» выслана з сынам, Грабенкам Васілём Данілавічам (н. ў 1945), дачкой, Грабенка Іраідай Данілаўнай (1943), цешчай ці маці, Грабенка Марыяй Васілеўнай (1886) і, верагодна, пляменніцай Грабенка Лідзіяй Сямёнаўнай (1931) у Казахскую ССР. Вызвалена ў 1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана УУС Брэста 3.9.1993. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УУС Брэста (ф. 66, арх. 152).
    ГУБКЕВІЧ (ГУБКЕВНЧ) Іван Фёдаравіч (1892, в. Коўбча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 13.1.1938, Бабруйск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у мехпункце ў в. Тацэвічы Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
    Рэабілітаваны 25.4.1969 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 9440 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Таксама гл. артыкул: Абуховіч Казімір Баляслававіч.
    ГУДКОЎ (ГУДКОВ) Фёдар Андрэевіч [1888, в. Шэркіна (Другое Шэркіна) Віцебскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. —?], медык. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Падчас арышту фельчар Ухцінскага раённага аддзела аховы здароўя Комі АССР. Арыштаваны 5.11.1944 у пас. Мадмас Комі АССР. Асуджаны 12.11.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.
    ГУЗАЎ (ГУЗОВ) Васіль Андрэевіч [1922, в. Чорнае, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ў мінскай стаматалагічнай клініцы № 3. Арыштаваны 20.6.1951 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 16, кв. 2. Асуджаны 13.2.1952 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турме ў Навасадах Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (п/с 20). Вызвалены 31.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1955 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 5918-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГУЛЕЦКІ (ГУЛЕЦКІ4Й) Апяксандр Пахомавіч [1891, мяст. Вілейка Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 20.12.1937, Полацк, турма НКВД], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў мяст. Ветрына Віцебскай вобл. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 2.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.10.1958
    трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 7810-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГУМКОЎСКАЯ (ГУМКОВСКАЯ) Яніна Тамашаўна [1920, в. Ляскі Мазавецкія, Польшча — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Арыштавана 2.5.1940 у роднай вёсцы. Асуджана 26.8.1940 асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.2.1993 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-16729 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ГУРКІНА (ГУРКННА)Ульяна Тарасаўна [1913, Віленская губ. — ?], санітарка. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала ў санаторыі «Сасноўка» ў Віцебску. Арыштавана 15.11.1937. Асуджана 22.11.1937 асобай нарадай НКВД як «член польскай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.8.1958 трыбуналам БВА. 3 Г. праходзілі па адной справе (№ 5037-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) 10 чалавек (гл. арт.: Багданава Анэля Вікенцьеўна).
    ГУРСКАЯ Вольга Юльянаўна [1898, мяст. Ігумен Мінскай губ., цяпер райцэнтр Чэрвень Мінскай вобл. — 1920 (?), Мінск, турма НКВД], навучэнка. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнтка медыцынскага факультэта БДУ. Арыштавана 12.7.1920 у Мінску па адрасе: вул. Верхнеўская, д. 21, кв. 4. Асуджана 19.8.1920 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 20.5.1997 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Г. № 36992-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГУРСКАЯ Надзея Іосіфаўна [1895, мяст. Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў паліклініцы ў Слуцку. Арыштавана 10.1.1945 у Слуцку па адрасе: Мопраўскі зав., д. 12. Асуджана 4.12.1946 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «дапамогу нямецкім акупантам» да 2 гадоў ППК. Этапавана ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.3.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Г. № 32269-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГУРСКІ (ГУРСКНЙ) Канстанцін Іосіфавіч [1903, мяст. Шаўлі, Літва —17.10.1937, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым ветэрынарным урачом ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Арыштаваны ў Мінску. Асуджаны 11.10.1937 як «член шкодніцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 Г. па адной справе (№ 14200-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (19.3.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда CCCP): ветэрынарны ўрач ПадсявалаўІван Іванавіч, нам. начальніка ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Іваноў Аляксандр Васілевіч (гл.: Рэпрэсаваныя...), начальнік ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Пасмарнік Міхаіл Львовіч.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ГУРФІНКЕЛЬ (ГУРФННКЕЛЬ) Браніслава Шаеўна [1921, Варшава — ?], медсястра. 3 сям’і яўрэйскага рабочага.
    Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў радзільным доме ў Пінску Брэсцкай вобл. Арыштавана 18.6.1940. Асуджана 13.9.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Вызвалена 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.1.1994 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Г. № 12429-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    3 Г. асуджаны за тое ж «злачынства» і на той жа тэрмін, верагодна, яе сваякі: кравец Гурфінкель Сруль Гершавіч (н. ў 1913), рабочы Гурфінкель Хаім Абрамавіч (1913), беспрацоўны Гурфінкель Шымшон Аронавіч (1911).