Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
3 Г. па адной справе (№ 29857-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл.) селянін-аднаасобнік Капілевіч Піня Ільіч (н. ў 1886), інспектар Плешчаніцкага раённага аддзела міліцыі Свірыдаў Цімафей Сямёнавіч (1903), памочнік камандзіра роты Плешчаніцкага памежнага атрада Цімафееў Міхаіл Васілевіч (1902), бухгалтар Усцін Павел Ігнатавіч (1900), калгаснік калгаса «1-е Мая» Ярчак Франц Міхайлавіч (1888). Далейшы іх лёс невядомы.
ГЕРНІКАЎ (ГЕРННКОВ) Леў Аронавіч [1899, мяст. Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 1937, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Быхаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 за «шпіёнска-дыверсійную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
3 Г. арыштаваны, па адной справе (№ 5454; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (20.8.1958 трыбуналам БВА) старшы ветэрынарны ўрач Быхаўскай лячэбніцы Хіжняк Міхаіл Паўлавіч.
ГЕРЫН (ГЕР14Н) Іван Бенядзіктавіч [1904, Рыга, Латвія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і латышскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Краснаполлі Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 30.7.1938. Асуджаны 3.8.1939 Магілёўскім абл. судом за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. 22.8.1939 калегія Вярхоўнага суда БССР знізіла тэрмін да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.7.1992 судовай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі. Асабовая справа Г. № 15165 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГЕЦЭВІЧ (ГЕЦЕВНЧ) Кацярына Пятроўна [1906, Омск — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Лідзе Гродзенскай вобл. Арыштавана 7.4.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.8.1940 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 8 гадоў ППК. Вызвалена 4.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 19.1.1990. Асабовая справа Г. № п-12280 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ГІЛЬ (ГІ/ІЛЛЬ) Марыя Сямёнаўна [1908, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Пінскім скурна-венералагічным дыспансеры. Арыштавана 29.1.1940. Асуджана 30.7.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Вызвалена 17.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.6.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Г. № 9135-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ГІЛЬДЗІН (ГНЛЬДНН) Нафталій Беркавіч [1909, Рыга, Латвія — 4.11.1937, Віцебск (?), турма НКВД], урач. 3 сям'і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у жаночай кансультацыі ў Віцебску. Арыштаваны 25.8.1937. Асуджаны 20.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.9.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГІМБУТ (ГІ4МБУТ) Мікалай Мікалаевіч [1916, мяст. Бягомль Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 30.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 8.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.11.1957 Вярхоўным судом БССР.
3 Г. па адной справе (№ 6807-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіла, асуджана да ВМП і расстраляна больш за 40 жыхароў Віцебска.
ГІНЗБУРГ (ГННЗБУРГ) Леў Арсенавіч [1892, Віцебск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў пунктам аховы здароўя Віцебскага гарбарнага завода. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.11.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 56, кв. 1. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК (умоўна). Далейшы лёс невядомы.
3 Г. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай
медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
ГІНСБУРГ (Г14НСБУРГ) Самуіл Барысавіч1 [1884, Мінск — ?], фармацэўт. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту тэхнік-інтэндант 1 рангу, памочнік начальніка аптэкі эвакуацыйнага шпіталя № 268 у Ленінградзе. Жыў з жонкай Дзінай (н. ў 1887) у Ленінградзе па адрасе: Фантанка, д. 126, кв. 48. Арыштаваны 3.1.1943. Асуджаны ваенным трыбуналам Ленінградскага гарнізона 19.1.1943 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 13.9.1995. Асабовая справа Г. № 36548-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГІРШ (ГНРШ) Макс Самуілавіч [1907, Голюб (?), Польшча — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў бальніцай у пас. Івянец, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 1.1.1945. Асуджаны за «дапамогу нямецкім акупацыйным уладам» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці.
1 Не блытаць з поўным цёзкам, Гінсбургам Самуілам Барысавічам, які н. ў 1910 у в. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл., у мяшчанскай сям’і. Да арышту арандатар млына ў в. Полава, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 15.1.1940. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай НКВД за «сабатаж» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Этапаваны ва Усольскі лагер МУС СССР Пермскай вобл. (п/с 244/17-в). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.9.1957 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 15782-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГІРЫЕЎСКАЯ (ГНРНЕВСКАЯ) Паліна Паўлаўна [1902, мяст. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 18.8.1960, Мінск], медсястра. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі Мінскага дзіцячага дыспансера. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 27.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Паштовая, д. 11, кв. 3. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай НКВД як «жонка здрадніка радзімы Розіна1» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі (у 1938 каля 20 000 зняволеных), потым, верагодна, у Дубраўны лагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас). Пасля вызвалення вярнулася на радзіму. У 1950 медсястра дзіцячага аддзялення 1-й клінічнай бальніцы Мінска. Рэабілітавана 5.11.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 9858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГІЦАЛЬ (ГІЦЭЛЬ) (ГНЦЕЛЬ) Ганна Аляксандраўна [1917, в. Бацікі-Сярэднія, Польшча — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адука-
’ Розін Сяргей Пятровіч [кастр. 1896, Яраслаўль, Расія — 28.6.1938, Мінск, турма НКВД], навуковец. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1919). Да арышту малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК ВКП(б). Арыштаваны6.12.1937у Мінску па адрасе: вул. Паштовая, д. 11,кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 за «шкодніцкую работу, удзел у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта» і як «актыўны член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 19.7.1957. Асабовая справа Р. № 10775-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Таксама гл.: Рэпрэсаваныя...
Медсёстры дзіцячага аддзялення 1-й клінічнай бальніцы Мінска. Злева направа: Гірыеўская П. П., Кавалёва Алена, Біркштэйн Ганна (Хая) Сямёнаўна (Сінаеўна) (Мінск, 1950 г.). Заўважце, які позірк у жанчыны, мужа якой расстралялі, якая сама прайшла праз пекла сталінскіх лагераў
цыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Гайнаўцы тагачаснай Брэсцкай вобл. Арыштавана 22.7.1940. Асуджана 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы.
3 Г. па адной справе (№ 7715-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (16.4.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл.) больш за 15 чалавек, сярод якіх медсёстры той жа бальніцы Жахоўская Ірына Іванаўна і Яжэмбек Яніна Ігнатаўна.
ГІЧАН (ГНЧАН) Марыя Іванаўна [1904, Вільня — ?], навуковец. 3 сям'і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Да арышту аспірантка Мінскага медыцынскага інстытута. Была замужам. Арыштавана 26.9.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 29, кв. 1а. Асуджана 9.1.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Байкала-Амурскі лагер, потым Свабодненскі лагер (абодва АДПУ Далёкаўсходняга і Хабараўскага краёў). Вызвалена 26.9.1943.16.8.1956 ластановай КДБ БССР справа спынена. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.4.1956 трыбуналам БВА.
3 Г. па адной справе (№ 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіла каля 100 чалавек, у асноўным педагогі і навукоўцы Мінска.
ГЛАДКІ (ГЛАДКНЙ) Іосіф Міхайлавіч [1890, в. Крывое Сяло, цяпер Мінскі р-н — 17.12.1937, Орша, турма НКВД], фельчар (?). 3 бел. сялянскай сям’і. Загадваў медыцынскім пунктам у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 12.9.1937. Асуджаны 17.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.11.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 14987-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.