• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ДАМБЕРГ Міна Фрыцаўна [1889, Ваданская вол. Тукумскага (?) пав. Курляндскай губ., цяпер Латвія — 26.1.1938, Віцебск, турма НКВД], медсястра. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 4.12.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 7-я Свярдлова, д. 3. Асуджана 13.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна.
    3 Д. па адной справе (№ 12791-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж
    «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (14.1.1964 трыбуналам БВА) больш за 15 грамадзян БССР латышскага паходжання.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Д.
    ДАМБРОЎСКІ (ДОМБРОВСКНЙ) Адольф Іванавіч [1885, в. Шмакі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 19.10.1939 у пас. Залахвенне таго ж р-на. Асуджаны калегіяй Магілёўскага абл. суда 11.2.1940 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.2.1990 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Д. № 12625 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ДАНДЗЕНКА (ДОНДЕНКО) Улас Рыгоравіч [1915, в. Еркі Кіеўскай губ., Украіна — ?], ветэрынарны ўрач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў мяст. Ганцавічы Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Падчас2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.8.1945. Асуджаны 20.10.1945 за «здраду радзіме» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.4.1960 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. № 4837-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ДАНІЛОВІЧ (ДАННЛОВНЧ) Марыя Казіміраўна [1886, в. Белая Дуброва Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай
    сям'і. Працавала ў амбулаторыі на чыгуначнай ст. Полацк Віцебскай вобл. Арыштавана 20.10.1937. Асуджана 4.1.1938 асобай нарадай НКВД за «садзеянне нелегальнаму пераходу дзяржаўнай мяжы» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ДАХНО Канстанцін Майсеевіч [1898, в. Дзмітраўка, цяпер Залатапольскі р-н Палтаўскай вобл., Украіна — 25.12.1937, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Загадваў лабораторыяй на Сталінградскім кансервавым заводзе. Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 20.10.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД і пракуратурай СССР 14.12.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай польскай шпіёнскадыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.5.1961 з-за адсутнасці складу злачынства. Асабовая справа Д. № 10897-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ДАШКЕВІЧ (ДАШКЕВНЧ) Валянціна Сцяпанаўна [1919, в. Шулякі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў медыцынскім пункце Магілёўскай швейнай фабрыкі. Была замужам. Арыштавана 7.1.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 24—26.9.1945 пастановай УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 462-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн„ 1998.
    ДАШКО (ДАШКО) Сцяпан Іосіфавіч [12.6.1896, в. Альхавец Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. —4.1.1938, Барысаў, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Бесяды тагачаснага Лагойскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 2.7.1937. Асуджаны 28.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Д. № 25704-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ДВАРЭЦКІ (ДВОРЕЦКНЙ) Моўша-Аўсей Панцялеевіч [1891, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Да арышту загадваў паліклінікай у Лідзе Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.2.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 1.9.1941, верагодна, паамністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 31.7.1989. Асабовая справа Д. № п-10737 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ДЗЕЛАРУ (ДЭЛАРУ) (ДЕЛАРЮ) Уладзімір Эдуардавіч [1889, Кіеў — 1937, Віцебск (?), турма НКВД], урач. 3 сям'і французскага службоўца. Да арышту загадваў хірургічным аддзяленнем віцебскай чыгуначнай бальніцы. Быўжанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.10.1937. Асуджаны 20.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.8.1958 трыбуналам БВА.
    3 Д. праходзілі па адной справе (№ 5037-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) 10 чалавек (гл. арт.: Багданава Анэля Вікенцьеўна).
    ДЗЕМЯНЮК (ДЕМЕНЮК) Цярэнцій Харытонавіч [1888, в. Буякі Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 20.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД], педагог. 3 сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Чэрыкаўскім ветэрынарным тэхнікуме. Арыштаваны 7.4.1937 у Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Асуджаны 12.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.11.1956. Асабовая справа Д. № 8377-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ДЗЕРАВЕНСКАЯ (ДЕРЕВЕНСКАЯ) Рэна Лэйзераўна [1915, Лодзь, Полыпча — ?], зубны тэхнік. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала дома. Арыштавана 17.3.1940 у Лодзі па адрасе: Пляц Волі, д. 6. Асуджана асобай нарадай НКВД 13.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 5.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. 24.8.1992. Асабовая справа Д. № 11033-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ДЗЕЎГУЦЬ (ДЕВГУТЬ) Мікалай Мікалаевіч [1913, Віленская губ. — ?], санітарны інструктар. 3 польскай сялянскай сям’і. Арыштаваны на хут. Мікалаева тагачаснага Пастаўскага р-на Маладзечанскай вобл. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Асуджаны 28.3.1949 ваенным трыбуналам МУС Маладзечанскай вобл. да 25 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ДЗІВАНОЎСКІ (ДЗЙВАНОВСКНЙ) Рыгор Іосіфавіч [11.3.1892, мяст. Мошны Кіеўскай губ., цяпер Украіна — ?],
    ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у маёнтку Аюцэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Быўжанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 8.10.1939. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.12.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Д. № 29619-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ДЗІЧКОЎСКІ (ДЫЧКОЎСКІ) (ДНЧКОВСЖНЙ) Аляксандр Паўлавіч [2.6.1913, в. Кажушкі Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар (?). 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у саўгасе імя Кірава Слуцкага р-на. Быўжанаты, гадаваўдзіця. Арыштаваны 8.7.1935. Асуджаны 2.6.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Д. арыштаваны, па адной справе (№ 19645-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (22.12.1966 пленумам Вярхоўнага суда CCCP): калгаснікі калгаса імя Карла Маркса Слуцкага р-на Вечар Іван Антонавіч (н. ў чэрв. 1912), яго брат, Вечар Мечыслаў Антонавіч (1915), Дашкевіч Станіслаў Станіслававіч (1897). Далейшы іх лёс невядомы.
    ДЗМІТРЫЕЎ (ДМІ4ТРНЕВ) Васіль Дзмітрыевіч [1892, в. Завод Пскоўскай губ., Расія — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў мяст. Расоны, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 30.12.1947. Асуджаны 6.3.1948 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў
    ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1993 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Д. № 23361-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ДЗЯДОВІЧ (ДЕДОВНЧ) Уладзімір Міхайлавіч [1907, в. Дзярэчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на ветэрынарнай станцыі ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 29.9.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 20.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 6.6.1989. Асабовая справа Д. № п-12527 зфотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ДЗЯЛЕЦ (ДЕЛЕЦ) Леанід Ягоравіч [1920, пас. Хрэбтава, цяпер Калінінскай вобл., Расія — ?], санітарны інструктар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да пачатку 2-й сусветнай вайны жыў у Ленінградзе. Падчас вайны служыў у 118-й танкавай брыгадзе. Арыштаваны 8.11.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 6.12.1942 за «расказванне антысавецкага зместу нямецкай газеты, узвядзенне паклёпу на савецкую прэсу, выказванне паражэнчых настрояў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
    3 Д. арыштаваны, па адной справе (№ 35361 -с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіў, асуджаны за тое ж «злачынства» і на той жа тэрмін, рэабілітаваны (ваенным судом Беларусі 21.10.1993) механік-вадзіцель 118-й танкавай брыгады Наталевіч Іван Лукіч (н. ў 1921). Далейшы лёс невядомы.