• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Завадчыкава A. Р.
    1966 г.
    ЗАВАДЧЫКАВА (ЗАВАДЧНКОВА, ЗАВОДЧНКОВА) Аляксандра Рыгораўна [1895, Томск, Расія — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1930-я гг. працавала ў амбулаторыі № 2 у Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Гадавала сына. Арыштавана 29.7.1938. Абвінавачвалася ў «шпіёнскай дзейнасці». Вызвалена за недаказанасцю абвінавачвання і рэабілітавана пастановай МУС БССР 17.2.1939. 3 1946 і ў 1960-я гг. загадчыца дзіцячага аддзялення аршанскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1950-я гг. дырэктар Аршанскага медыцынскага
    вучылішча (школы медыцынскіх сясцёр). Узнагароджана ордэнам Леніна (1951), прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР» (1959). Асабовая справа 3. № 4659-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Выпускніцы і выкладчыкі Аршанскай школы медыцынскіх сясцёр (1948 г.). У другім радзе пятая справа — Завадчыкава A. Р.
    ЗАВІСТОЎСКАЯ (ЗАВНСТОВСКАЯ) Вера Міронаўна [1895, Варшава — ?], акушэрка. 3 сям’і польскага службоўца. Працавала ў Драгічынскай амбулаторыі Брэсцкай вобл. Арыштавана 13.12.1944 у Драгічыне па адрасе: вул. Новая, д. 25. Асуджана 2.7.1946 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю і здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Чыгуначны лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.8.1992 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа 3. № 11025-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЗАВУСЦІНСКІ (ЗАУСТННСКНЙ) Вячаслаў Платонавіч [1877, в. Зборск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 11.1.1955, Мінск], урач. 3 сям’і бел. святара. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Жыў і
    працаваў у Мінску. У1919—21 уЧырвонай Арміі. Арыштаваны 26.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 24, кв. 3. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Народнага камісарыята аховы здароўя БССР». 29.1.1932 калегіяй АДПУ вызвалены зулікам тэрміну папярэдняга зняволення.
    3 3. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэрагмедыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
    ЗАГНЕТАЎ (ЗАГНЕТОВ) Іван Піліпавіч [1892, в. Лялеўшчына Віцебскай губ., цялер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў ветэрынарную адукацыю. Працаваўу ветэрынарнай бальніцы ў в. Вышадкі Гарадоцкага р-на. Жыў з жонкай Ганнай, дачкой Іраідай, сынам Васілём. Арыштаваны 18.9.1937. Абвінавачваўся як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскадыверсійнай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 17.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № 6502-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗАЙЕНЧКОЎСКАЯ (ЗАЙЕНЧКОВСКАЯ) Алена Каралеўна [1918, Вільня — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў шпіталі ў Варшаве. Арыштавана 1.2.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 6.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 8.7.1994. Асабовая справа 3. № 13051-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЗАЙКЕВІЧ (ЗАЙКЕВНЧ) Міхаіл Мікітавіч [1900, в. Бранава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Старчыцы» тагачаснага Чырвонаслабадскога р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 25.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі ППК НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены 18.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа 3. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    2.11.1929 у в. Бранава арыштаваны сяляне-аднаасобнікі: бацька 3. Зайкевіч Мікіта Андрэевіч (н. ў 1864 у в. Бранава), браты 3. Зайкевіч Адам Мікітавіч (1893), Зайкевіч Уладзімір Мікітавіч (1903), Зайкевіч Мікалай Мікітавіч (1905). 29.1.1930 Адам і Мікіта Зайкевічы прыгавораны за «антысавецкія дыверсіі» да ВМП і 12.2.1930 расстраляны ў Бабруйскай турме АДПУ Магілёўскай вобл. Мікалай і Уладзімір Зайкевічы асуджаны да 3 гадоў ППК. Далейшы іх лёс невядомы. Усе рэабілітаваны пракуратурай БССР 14.5.1989 і праходзілі па групавой справе № 23887-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі).
    ЗАЙКОЎСКІ (ЗАЙКОВСКІ4Й) Аркадзь Рамуальдавіч [1922, мяст. Цікоцін (Тікосіп), Польшча — ?], санітар. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на «хуткай дапамозе» ў Беластоку, Польшча. Арыштаваны 26.2.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.7.1941 за «неданясенне аб контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 6.6.1989. Асабовая справа 3. № п-9502 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЗАЙЦАЎ (ЗАЙЦЕВ) Міхаіл Пятровіч [1909, в. Усакіна Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Кіраваў санітарнай службай вайсковай часці № 90388 у Ленінградзе. Арыштаваны 12.5.1950. Асуджаны 28.7.1950 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у перыяд 21.7—23.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа 3. № 9346 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЗАЙЦАЎ (ЗАЙЦЕВ) Павел Мацвеевіч [1.7.1888, в. Барыскава Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 5.2.1938, Полацк, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Запруддзе тагачаснага Расонскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 10.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Латвіі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.2.1990 пракуратурай БВА. Асабовая справа 3. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЗАКІН (ЗАКНН) Мейрым Менашавіч [1893, мяст. Слонім Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага мешчаніна. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў урачом-інструктарам Віцебскага абл. ваенкамата. У крас. 1919 у Чырвонай Арміі. Быўжанаты. Арыштаваны 16.9.1930 у Віцебску паадрасе: вул. Замкавая, д. 12. Асуджаны 13.1.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.
    3 3. па адной справе (№ 17195-п; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў загадчык бакалейнай лаўкі ў Віцебску Іофінаў Ісак Восіпавіч (н. ў 1881). Абвінавачваўся ўтым жа «злачынстве». 13.1.1931 вызвалены з залікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.
    ЗАКРЭЎСКІ (ЗАКРЕВСКНЙ) Аляксей Антонавіч [1893, в. Васілеўка Палтаўскай губ., цяпер Украіна — ?], ветэрынарны ўрач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Магілёўскай раённай ветэрынарнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 29.5.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Інжынерная, д. 5. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены 2.6.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа 3. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЗАЛАЦІЛА (ЗОЛОТНЛО) Апяксандра Іосіфаўна [1909, маёнтак Загманрова, Польшча — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям'і. Працавала ў Мінскай гарадской бальніцы. Арыштавана 3.4.1932 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 11, кв. 4. Асуджана 8.10.1932 калегіяй АДПУ як «агент польскай разведкі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 3. па адной справе (№ 25792-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства» і на той жа тэрмін, рэабілітаваны (31.5.1989 пракуратурай БВА)
    яе бацька, Залаціла Іосіф Станіслававіч (н. ў 1866), браты Залаціла Станіслаў Іосіфавіч (1902) і Залаціла Казімір Іосіфавіч (1908), начальнік вучэбнага пункта Мінгаравіяхіма Танаеўскі Іпаліт Фаміч (1894) і шэраг сялян-аднаасобнікаў Заслаўскага (цяпер Мінскі) р-на. Далейшы іх лёс невядомы.
    ЗАЛЕНСКІ (ЗАЛЕНСКНЙ) Пётр Кузьміч [1864, в. Дубравіца Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у роднай вёсцы. Быўжанаты. Арыштаваны 17.2.1930 у Клімавічах Магілёўскай вобл. Асуджаны 21.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да года (умоўна). Далейшы лёс невядомы.
    3 3. арыштаваны, па адной справе (№ № 10358-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны затоеж«злачынства», рэабілітаваны (31.8.1989 пракурорам Мінскай вобл.) сяляне-аднаасобнікі: Алешчанка Кузьма Васілевіч (н. ў 1882), Поклад Міхаіл Пятровіч (1885), Судзілоўскі Фёдар Фёдаравіч (1892). Далейшы іх лёс невядомы.
    ЗАЛЕСКІ (ЗАЛЕССКНЙ) Канстанцін Пятровіч [1902, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 29.9.1937, Ленінград, НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сям’і. Падчас арышту працаваў у абл. ветэрынарнай лабараторыі ў Ленінградзе. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
    ЗАМАЛІН (ЗАМАЛІ4Н) Навум Міхайлавіч [1905, мяст. Кадзіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смален-
    ская вобл., Расія — 29 ці 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец, педагог. 3 мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быўжанаты. Арыштаваны 25.7.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «удзельнік антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 9.2.1967. Асабовая справа 3. № 13401-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.