• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ВІШНЕЎСКАЯ (ВНШНЕВСКАЯ) Станіслава Вацлаваўна [1918, Плоцк (Plock), Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Кобрынскай гарадской бальніцы
    Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 13.12.1944 у Кобрыне па адрасе: вул. Беларуская, д. 6. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай МДБ за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 4 гадоў ППК. Вызвалена 1.4.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.2.1991 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа В. № 10413-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ВІШНЕЎСКАЯ (ВНШНЕВСКАЯ) Фёкла Іосіфаўна [1905, в. Банкавец, цяпер Польшча (?) — ?], санітарка, прыбіральшчыца. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў аптэцы ў Глуску Магілёўскай вобл. Гадавала сына. Арыштавана 12.6.1938. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.10.1938 за «шпіянаж» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 20.7.1959.
    3 В. па адной справе (№ 8399-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіла санітарка Вінярская Валярына Уладзіславаўна.
    ВІШНЕЎСКІ (ВНШНЕВСКНЙ) Рудольф Веньямінавіч [1909, Адэса — ?], медыцынскі работнік. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік лазарэта 2-й асобнай механізаванай брыгады ў Варашылаве Далёкаўсходняга краю. Быў жанаты. Арыштаваны 5.7.1938. Пад следствам знаходзіўся ў Варашылаўскай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». 19.5.1939 справа спынена з-за недахопу ўлік. Вызвалены 19.5.1939. Далейшы лёс невядомы.
    3 В. па адной справе (№ 8742-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў начальнік санітарнай службы 2-й асобнай механізаванай брыгады Фомчанка Рыгор Кузьміч.
    ВОЛЬДА (ВАЛЬДО) (ВОЛЬДО) Рыгор Іосіфавіч [1888, Магілёў — ?], фармацэўт. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 1.3.1933. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 25.5.1933 пастановай Магілёўскага аператыўнага аддзела АДПУ БССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 В. па адной справе (№ 5680; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіла больш за 20 чалавек, сярод якіх настаўнікі: Барычэўскі Аляксандр Міхайлавіч, Васілеўскі Парфен Васілевіч, Віжанкоў Васіль Аўдзеевіч, Габруковіч Павел Рыгоравіч, Гайда Міхаіл Васілевіч, Гасуха Іосіф Сцяпанавіч, Гурыновіч Сцяпан Дзянісавіч, Гарашчэня Якаў Фаміч, Пракапенка Васіль Захаравіч, Сазановіч Васіль Усцінавіч, Сачнёва Надзея Апанасаўна, Сяргеенка Стэфан Іосіфавіч, Тычына Антон Мітрафанавіч, Трэццякоў Іван Фёдаравіч (пра ўсіх гл.: Рэпрэсаваныя...).
    ВОЛЬСКАЯ Таццяна Паўлаўна [1902 — ?], акушэрка.
    3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў пас. Ветрына Полацкага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 24.9.1927. Асуджана 20.2.1928 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 31.8.1992. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВОРАНАВА (ВОРОНОВА) Анастасія Іванаўна [1889, в. Крашуты Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў Старадворскім медыцынскім участку тагачаснай Полацкай вобл. Арыштавана. Абвінавачвалася ў «здрадніцкай дзейнасці
    ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Вызвалена і рэабілітавана пастановай НКДБ 31.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВУРГАНАВА (ВУРГАНОВА) Еўдакія Андрэеўна [1904, Віцебск— 1937 (?), Віцебск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Віцебску. Арыштавана 24.8.1937. Асуджана 28.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна.
    3 В. па адной справе (№ 4019-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (28.8.1958 трыбуналам БВА) электрык віцебскага Белэнергакамбіната Жук Леанід Платонавіч (н. ў 1909), рахункавод рэстарана Казарын Станіслаў Канстанцінавіч (1894), інжынер-тэхнолаг Беларускага рабоча-сялянскага саюза лёнаапрацоўшчыкаў Маркоўскі Фёдар Сямёнавіч (1891), сакратар народнага суда 4-га ўчастка Віцебска Панкевіч Ванда Станіславаўна (1910), тэхнік чыгуначнай ст. Віцебск Скакоўскі Роберт Норбертавіч (1899), электраманцёр Віцебскай макароннай фабрыкі Сакалоў Пётр Антонавіч (1913), калгаснік Дзеружынскі Калікст Паўлавіч (1882), поўныя цёзкі і, верагодна, сёстры Хашкоўская Ганна Аляксандраўна (1897) і Хашкоўская Ганна Аляксандраўна (1910), калгасніцы, магчыма, іх сваячкі — Хашкоўская Валянціна Пятроўна (1882), Хашкоўская Эмілія Ігнатаўна (1882) і яе брат — Хашкоўскі Фларэнцін Ігнатавіч (1887).
    ВЫСОЦКІ (ВЫСОЦКНЙ) Пётр Адамавіч [1882, мяст. Ашмяны Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Займаўся прыватнай медыцынскай прак-
    тыкай. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.9.1944 у в. Альхоўка Ашмянскага р-на тагачаснай Маладзечанскай вобл. Абвінавачваўся як «сацыяльна небяспечны элемент». Этапаваны ў Комі АССР. Вызвалены і рэабілітаваны УНКВД Комі АССР у перыяд 27.2—2.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № п-6700 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВЯЛЮГА (ВЕЛЮГО) Васіль Мікалаевіч [1888, в. Пуканаўка Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў в. Труды Полацкага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.12.1943 (?). Асуджаны 17.2.1945 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.1.1966 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа В. № 13228-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВЯЛЮНСКІ (ВЕЛЮНСКНЙ) Лук’ян Сямёнавіч [1901, Люблін, Польшча — ?], службовец. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Загадваў гаспадаркай бальніцы ў в. Львоўшчына, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 26.6.1940. Асуджаны 24.12.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-9848 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВЯРБІЦКАЯ (ВЕРБНЦКАЯ) Ярына Паўлаўна [1919, мяст. Дзераўная Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў мяст. Івянец Мінскай вобл. Арыштавана 21.8.1944. Асуджана 6.5.1946 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 24.7.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 23.3.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа В. № 32167-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВЯРНОЎСКІ (ВЕРНОВСКНЙ) Абрам Давыдавіч [1908, мяст. Лоеў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], педагог. 3 яўрэйскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Віцебскай медыцынскай школе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.10.1936. Асуджаны 27.2.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены і рэабілітаваны 14.6.1940 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 5952-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВЯРОЎКІНА (ВЕРЕВКННА) Надзея Рыгораўна [1923, в. Лейчыцы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыла ва Упраўленні штаба супрацьпаветранай абароны ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштавана 26.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 20—23.10.1945 УНКВД тагачаснай Бабруйскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 880-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ВЯРЦІНСКІ (ВЕРТННСКНЙ) Андрэй Якаўлевіч [1897, в. Бузулукі, цяпер Куйбышаўскай вобл., Расія — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Вілейцы, цяпер Мінскай вобл. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 21.11.1940 у Вілейцы па адрасе: вул. 17 Верасня, д. 10. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў другой палове 1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа В. № 27964-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВЯРШКОВА (ВЕРШКОВА) Анастасія Сямёнаўна [1888, Якабштат, з 1917 Екабпілс, Латвія — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадвала сельскай участковай бальніцай у в. Боркі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштавана 13.12.1944. Пад следствам знаходзілася ў Брэсцкай турме № 1. Асуджана 2.4.1946 за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.12.1993 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа В. № 12354-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ВЯРШКОЎ Васіль Нікіфаравіч [1893, в. Ліпаўка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны 19.11.1942 у в. Бяляеўка Любінскага р-на Омскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 8.9.1943 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Омскай папраўча-працоўнай калоніі № 7 (?). Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.6.1989.