• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 Б. арыштаваны, праходзілі па адной справе (№ п-5004; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.), вызвалены і рэабілітаваны гандляр Ізбуцкі Рубін Хаімавіч (н. ў 1892), беспрацоўны Мінц Абрам Сідаравіч (1861), ахоўнік Свіслацкага скуранога завода Слопак Моўша Абрамавіч (1888), краўчыха Урублеўская Станіслава Варфаламееўна (1869), садоўнік Урын Іосіф Хаімавіч (1887), селянінаднаасобнікЯблонскі Антон Восіпавіч (1859). А. Мінц загінуў 8.4.1938. Лёс астатніх невядомы.
    БРОНСКІ (БРОНСКНЙ) Іван Пракопавіч [1893, в. Пярханшчына ці Пярхальшчына Полацкага (?) пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Кушлікі Полацкага р-на. Быўжанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны 16.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай групы» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.11.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 8186-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    БРЫНБЕРГ (БРННБЕРГ) Майсей Вельвелевіч [1908, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Займаў пасаду галоўнага ўрача бальніцы ў Пінску. Арыштаваны 6.2.1940 у Пінску па адрасе: вул. Пілсудскага, д. 35. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. 15.10.1992. Асабовая справа Б. № 11127-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    БРЫНКЕВІЧ (БРННКЕВІ4Ч) Пётр Марцінавіч [1890 ці 1891, в. Малінаўка Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. 3 жонкай Эмай гадаваў сына Сямёна 19 гадоў і дачку Ганну 5 гадоў. Арыштаваны 31.7.1921 у Маскве. Асуджаны нарадай прэзідыума УЧК 4.1.1921 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіянаж» да 2 гадоў турэмнага зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 25.5.1989. Асабовая справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БРЫТАНІШСКІ (БРНТАННШСКНЙ) Ісак Уладзіміравіч [1897, Вільня, Літва — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1930-я гг. працаваў у 2-й амбулаторыі бальніцы ў Глыбокім Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 10.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 за тое, што «ў 1939 г. служыў намеснікам бургамістра Глыбокага», да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД
    Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 30.11.1989. Асабовая справа Б. № 17520-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ г. Віцебска.
    БРЭСЛЕР (БРЕСЛЕР) Ева Шмулер-Меераўна [1914, Плоцк (Ptock), Польшча — ?], санітарка. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. У 1930-я гг. працавала ў 2-м радзільным доме Беластока, цяпер Польшча. Арыштавана 3.7.1940. Абвінавачвалася як «сацыяльна небяспечны элемент». Этапавана ў Яйлаг (?). Вызвалена 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. Беларусі 20.6.1995. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УУС Беларусі (ф. 7, с. 1792).
    27.6.1940 у Беластоку арыштаваны Брэслер Хаім Мееравіч (н. ў 1912), брат Е. Брэслер. Асуджаны 13.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-20645 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    БУБЕНКА (БУБЕНКО) Іван Іосіфавіч1 [1889, в. Пагулянка Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. —19.1.1938, Орша, турма НКВД]. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам
    1	He блытаць з: Бубенка 1ван Іосіфавіч [1881, Мінская губ. — ?].
    3 бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў аграномам у камісіі па землеўпарадкаванні ст. Лысагорская Церскай губ. (?). Асуджаны 26.2.1921 тройкай пры Пяцігорскай Акруговай ЧК да ВМП. Расстраляны.
    Кр.: Кнйга памятй Ставропольского края.
    ветэрынарнага ўчастка ў мяст. Каханава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 5.12.1937. Асуджаны 3.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.5.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 11357-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БУБЛЕЕВА Таццяна Іосіфаўна [1907, мяст. Дзівін Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], магістр фармацыі. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў аптэцы № 3 Гродна. Арыштавана 23.3.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.2.1941 як «удзельніца антысавецкай паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР Вызвалена 22.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Гродзенскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа Б. № п-12872 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    БУДЗЕВІЧ-САЎЧАНКА (БУДЕВНЧ-САВЧЕНКО) Лідзія Аляксандраўна [1914, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў в. Труды Полацкага р-на. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 18.9.1944. Асуджана 14.7.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.2.1994 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Б.-С. № 23437-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БУДЗІН (БУДНН) Шэвах (Шэвель) Аронавіч [1896, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 9.7.1938,
    Мінск, турма НКВД], службовец, медыцынскі работнік. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Да арышту працаваў нам. дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 6.12.1937. Асуджаны 28.5.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны.
    3 Б. лраходзілі па адной справе (№ 11205-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), арыштаваны, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (20.9.1957 трыбуналам БВА) эканаміст Упраўлення сувязі ў Мінску Забаўскі Аляксей Мікалаевіч (н. ў 1884), загадчык сектара (аддзела) Белкааппрамсавета Сіндэр Ігнацій Іванавіч (1901). Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    БУДНІК (БУДННК) Пракоп Іванавіч [1903, в. Петрашы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 10.11.1937, Орша, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Абольцы Талачынскага р-на. Быўжанаты. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 25.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 7043-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БУЕВІЧ (БУЕВНЧ) Фартунат Дамінікавіч [1909, в. Забор’е Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у сельскагаспадарчай калоніі Хацінічы Віцебскага р-на. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 23.6.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1964 трыбуналам БВА. Асабовая
    справа Б. № 12856-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БУЖКЕВІЧ (БУЖКЕВІЧ) Вітольд Сігізмундавіч [1890, ст. Казацін Кіеўскай губ., цяпер Украіна — 11.8.1942, Табольск, бальніца НКВД], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. У 1930-я гг. арандаваў аптэку ў мяст. Міхайлава Беластоцкага пав., Польшча. Меў жонку Соф'ю. Арыштаваны 2.12.1939. Абвінавачваўся ў «арганізацыі контррэвалюцыйнай дзейнасці супраць рабочага класа і рэвалюцыйнага руху і спробе нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы». Памёр у зняволенні ад туберкулёзу. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 17.7.1997. Асабовая справа Б. № 20402-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    БУЗІНЧЫК (БУЗННЧНК) Іосіф Станіслававіч [1890, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. У 1913—15 фельчар у царскай арміі, у 1917—18 у РСЧА. У 1920-я гг. працаваў у медыцынскім пункце ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1930. Асуджаны 18.9.1930 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Хутчэй за ўсё, высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.11.1956 трыбуналам БВА.
    3 Б. па адной групавой справе (№ 9873-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіла больш за 20 жыхароў Смілавіч і Мінска. Гл. таксама арт.: ШатэрнікВацлаў Мікалаевіч.
    БУЙКО Уладзімір Лук’янавіч [1895, Віленская губ. — 28.10.1937, НКВД], урач. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 8.7.1937
    у с. Саланешнае Алтайскага краю. Асуджаны 12.10.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за «шпіянаж» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.11.1937 трыбуналам Сібірскай ВА. Справа спынена з-за адсутнасці складу злачынства.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    БУКОЎСКІ (БУКОВСКНЙ) Іван Францавіч [1912, в. Каменка Паморскага ваяв., Польшча — ?], медыцынскі работнік. 3 польскай сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам гаспадаркі чыгуначнай паліклінікі ў Беластоку, Польшча. Арыштаваны 21.3.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД за «неданясенне пра злачынства» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Б. па адной справе (№ п-10220; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзіў, асуджаны за тое ж «злачынства» і рэабілітаваны (29.9.1989 пракурорам Гродзенскай вобл.) Яблонскі Раймунд Антонавіч (н. ў 1913 у ЗША). Далейшы лёс яго таксама невядомы.