Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
БАРЫЛА (БАРНЛО) Павел Паўлавіч [1889, в. Квачы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 сям'і бел. мешчаніна. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 4.10.1939. Асуджаны 11.12.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» і «контррэвалюцыянер» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. Вызвалены 12.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. па адной справе (№ 17227-п; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, этапаваны, вызвалены і рэабілітаваны (24.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.) бацька пяцярых дзяцей, цяслярсаматужнік з в. Квачы Філіповіч Зянон Генрыхавіч (н. ў 1896) і бацька трох дзяцей, гандляр з Глыбокага Шумоўскі Херанім Дамінікавіч (16.5.1895). Далейшы іх лёс таксама невядомы.
БАРЫСАВА (БОРНСОВА) Марыя Дзмітрыеўна [1913, с. Шаран Уфімскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Удзельнічала ў 2-й сусветнай вайне. Перад арыштам працавала ў бальніцы ў мяст. Крывошын Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштавана 10.12.1944. Асуджана 15.4.1946 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночнае Упраўленне чыгуначнага будаўніцтва
МУС СССР. Вызвалена 23.10.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.3.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 11483-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БАРЫСАЎ (БОРНСОВ) Уладзімір Мікітавіч [1896, мяст. Чарнаўчыцы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — ?], медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў начальнікам санітарнай службы інжынерна-будаўнічага батальёна43-гааддзелаМасквы. Арыштаваны 19.6.1941 у Маскве па адрасе: Аружэйны зав., д. 47, кв. 31. Асуджаны ваенным трыбуналам Чырванасцяжнага Балтыйскага Флота 18.7.1941 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Сцяпны лагер МУС Казахскай ССР. Вызвалены 5.1.1956. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.2.1958. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 5199-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БАРЫСЕВІЧ (БОРНСЕВІ4Ч) Антон Іосіфавіч [1914, мяст. Рубяжэвічы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Арыштаваны ў другой палове 1944 у роднай вёсцы. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Асуджаны 25.12.1944 ваенным трыбуналам войск НКВД тагачаснай Баранавіцкай вобл. да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
БАРЫСЕВІЧ (БОРНСЕВНЧ) Вікенцій Міхайлавіч [1911, в. Машковічы Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынар-
ную адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў г.п. Шарашова тагачаснага Шарашоўскага (цяпер Пружанскага) р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 16.10.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Брэсцкую турму. Вызвалены 29.5.1951. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.12.1992 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Б. № 11353-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БАРЫСЕВІЧ (БОРНСЕВНЧ) Казімір Казіміравіч [1901, в. Кавальцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 31.10.1938, Барысаў, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. У1922—24 у РСЧА. У 1930-я гг. працаваў у калгасе «Чырвоны пагранічнік». Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 15.6.1938. Асуджаны 11.10.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.1.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 11359-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БАРЫСЕВІЧ (БОРНСЕВІ4Ч) Пётр Браніслававіч [1903, Навагрудак Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны работнік. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў загадчыкам ветэрынарнай лячэбніцы ў мяст. Дзятлава, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 14.12.1944. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупацыйным уладам». 1.4.1946 пастановай асобай нарады МДБ
вызвалены. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа 6. № п-21033 захоўваецца ў архіве УКДБ па Гродзенскай вобл.
БАРЫСЕВІЧ (БОРНСЕВНЧ) Уладзіслава Андрэеўна [1900, в. Падгрушаны Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], акушэрка. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ў в. Святая Воля, цяпер Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштавана 9.1.1940. Асуджана 9.7.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 12.11.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 8907-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БАРЫСЕВІЧ (БОРНСЕВНЧ) Язэп Усцінавіч [14.8.1894, в. Калачы Барысаўскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны.
3 Б. праходзіў па адной справе (№ 12266-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.), арыштаваны, асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (11.8.1958 трыбуналам БВА) бацька дваіх дзяцей, калгаснік Кунскі Аляксандр Васілевіч (н. ў 1892; у 1929—21 у РСЧА).
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БАРЫСЕНКА (БОРНСЕНКО) Анастасія Арцёмаўна [1924, в. Дрокаўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Чавусах. Арыштавана 22.12.1943. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 29.3.1944 пастановай УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 2327-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАРЫСОВІЧ (БОРНСОВНЧ) Мікалай Рычардавіч [1893, в. Кавалевічы Смаленскай губ., Расія — ?], урач. 3 сям’і польскага шляхціца. Скончыў медыцынскі ф-т Саратаўскага ун-та (1920-я гг.). Працаваўу гарадской бальніцы ў Мсціславе Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў сына 17 гадоў. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі.
Група студэнтаў Саратаўскага ун-та (1925 г.). Першы справа (стаіць) — Барысовіч М. Р.
Арыштаваны 20.6.1944. Асуджаны 16.12.1944 за «працу ўрачом падчас нямецкай акупацыі», як «член камісіі па вызначэнні яўрэйскай нацыянальнасці» і за «адпраўку моладзі на працу ў Германію» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.4.1988 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Б. № 9638 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАРЭЙША (БОРЕЙША) Ігнат Ігнатавіч [1887, в. Курчаны (?) Магілёўскай губ. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным участку чыгуначнай ст. Крычаў, цяпер Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 на чыгуначнай ст. Пагошна тагачаснага Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 20.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.9.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 2581 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАСАРГІНА (БАСАРГПНА) Капіталіна Міхайлаўна [1895, с. Карачава Арлоўскай губ., Расія — ?], санітарка. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Старых Дарогах Мінскай вобл. Арыштавана 30.12.1944 у Старых Дарогах па адрасе: вул. Садовая, д. 5. Пад следствам знаходзілася ў Бабруйскай турме МДБ. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай МДБ за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.6.1990 Мінскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 31038-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАСАЎ (БАСОВ) Павел Ананьевіч [1880, в. Ротынь Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай
вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл. Быўжанаты, меў двоедзяцей. Арыштаваны 11.2.1938. Асуджаны 11.9.1939 асобай нарадай НКВД як«член контррэвалюцыйнай шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.9.1957 трыбуналам Прыкарпацкай ВА. Асабовая справа Б. № 10877-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
22.9.1937 супрацоўнікамі НКВД арыштаваны стрэлачнік чыгуначнай ст. Барысаў Басаў Барыс Ананьевіч (н. ў 1893 у в. Ротынь), брат Паўла Басава. 4.10.1937 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Кулойскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні 13.10.1938. Рэабілітаваны 3.10.1958 судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 13357-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАТАЕЎ (БАТАЕВ) Павел Андрэевіч [1887, Медзенскі пав. Уфімскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 чувашскай сялянскай сям’і. Працаваў у мяст. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВДяк«агент польскай паліцыі і разведкі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 28826-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.