Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
БЕЛЯНКОЎ (БЕЛЕНКОВ) Якаў Ігнатавіч [1898, в. Ермалоўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у акруговым ваенным шпіталі ў Смаленску. Быў
1 Гл.: Рэпрэсаваныя...
жанаты. Арыштаваны 28.12.1937. Вызвалены і рэабілітаваны 3.4.1939 ваенным трыбуналам Смаленскай ВА. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. па адной справе (№ 8301-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, вызвалены і рэабілітаваны Васюточкін Сяргей Міхайлавіч (н. ў 1899 у Санкт-Пецярбургу), урач, нам. начальніка Смаленскай акруговай санітарнаэпідэміялагічнай лабараторыі.
БЕЛЯЎСКІ (БЯЛЯЎСКІ) (БЕЛЯВСКІ4Й) Мікалай Піліпавіч [1897, в. Алексічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у лячэбніцы ў в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на. Арыштаваны 27.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.4.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 11.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Гродзенскай вобл. 5.9.1989. Асабовая справа Б. № п-11327 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БЕРАШЭВІЧ (БЕРАШЕВНЧ) Канстанцін Тарасавіч [1895, в. Пустынкі ці в. Хамёнкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 сям’і бел. селяніна (паводле інш. звестак, службоўца). Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным пункце ў в. Пустынкі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.12.1932. Асуджаны 22.2.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення вярнуўся ў БССР. Працаваў цесляром на тарным заводзе ў Віцебску. Паўторна арыштаваны 24.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Кузнецкая, д. 10. Прыгавораны 28.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе
контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 29.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой (захоўваецца тамсама) 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда.
БЕРДНІК (БЕРДННК) Дзмітрый Марцінавіч [8.5.1883, в. Старыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Заполле, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 29.9.1937 у в. Пасадзец, цяпер Лагойскі р-н. Асуджаны 26.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
3 Б. праходзілі па адной справе (№ 7362-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (29.9.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) калгаснік калгаса «Авангард» Варановіч Антон Іванавіч (н. 10.5.1896), бацька чацвярых дзяцей, рахункавод калгаса «Чырвоная Беларусь» Лонскі Васіль Гаўрылавіч (26.12.1891), маці пяцярых дзяцей, калгасніца калгаса «VII сьезд Советов» Маліноўская Сцепаніда Адамаўна (17.12.1891), бацька дваіх дзяцей, калгаснік калгаса імя Валадарскага Чачкоўскі Аляксандр Мікалаевіч (24.9.1905), селянін-аднаасобнік Тышкевіч (Цішкевіч) Станіслаў Ануфрыевіч (1872).
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БЕРМАН (БЕРМАН) Самуіл Абрамавіч [19.3.1894, Мінск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў
жанаты. Арыштаваны 28.12.1937. Вызвалены і рэабілітаваны 3.4.1939 ваенным трыбуналам Смаленскай ВА. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. па адной справе (№ 8301-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, вызвалены і рэабілітаваны Васюточкін Сяргей Міхайлавіч (н. ў 1899 у Санкт-Пецярбургу), урач, нам. начальніка Смаленскай акруговай санітарнаэпідэміялагічнай лабараторыі.
БЕЛЯЎСКІ (БЯЛЯЎСКІ) (БЕЛЯВСКНЙ) Мікалай Піліпавіч [1897, в. Алексічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у лячэбніцы ў в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на. Арыштаваны 27.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.4.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 11.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Гродзенскай вобл. 5.9.1989. Асабовая справа Б. № п-11327 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БЕРАШЭВІЧ (БЕРАШЕВНЧ) Канстанцін Тарасавіч [1895, в. Пустынкі ці в. Хамёнкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 сям’і бел. селяніна (паводле інш. звестак, службоўца). Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным пункце ў в. Пустынкі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.12.1932. Асуджаны 22.2.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення вярнуўся ў БССР. Працаваў цесляром на тарным заводзе ў Віцебску. Паўторна арыштаваны 24.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Кузнецкая, д. 10. Прыгавораны 28.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе
контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 29.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой (захоўваецца тамсама) 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда.
БЕРДНІК (БЕРДННК) Дзмітрый Марцінавіч [8.5.1883, в. Старыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Заполле, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 29.9.1937 у в. Пасадзец, цяпер Лагойскі р-н. Асуджаны 26.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
3 Б. праходзілі па адной справе (№ 7362-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (29.9.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) калгаснік калгаса «Авангард» Варановіч Антон Іванавіч (н. 10.5.1896), бацька чацвярых дзяцей, рахункавод калгаса «Чырвоная Беларусь» Лонскі Васіль Гаўрылавіч (26.12.1891), маці пяцярых дзяцей, калгасніца калгаса «VII сьезд Советов» Маліноўская Сцепаніда Адамаўна (17.12.1891), бацька дваіх дзяцей, калгаснік калгаса імя Валадарскага Чачкоўскі Аляксандр Мікалаевіч (24.9.1905), селянін-аднаасобнік Тышкевіч (Цішкевіч) Станіслаў Ануфрыевіч (1872).
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БЕРМАН (БЕРМАН) Самуіл Абрамавіч [19.3.1894, Мінск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў
вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскай скурна-венералагічнай клініцы. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 3.9.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 67, кв. 10. Асуджаны 19.5.1937 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.6.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Б. № 27139-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
29.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР асуджана да 8 гадоў ППК як «член сям’і здрадніка радзімы» і этапавана ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага лагера Берман Лізавета Рыгораўна (н. ў 1897 у Дубне Гродзенскага пав., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.), верагодна, жонка Б. Вызвалена 25.10.1945. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Узнйцы «АЛЖМРа». Спйсок женіцйн—заключенных Акмолйнского й другйх отделенйй Карлага. М., 2003.
БЕСЕР (БЕССЕР) Міхаіл Іосіфавіч [1891, в. Страхіні Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач-тэрапеўт. 3 сям'і яўрэйскага ці польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 28.1.1943 (?) у с. Ішантаў УНКВД па Акмолінскай (Цалінаградскай) вобл. Казахскай ССР. Пасля вызвалення працаваў у гарадской паліклініцы Драгічына Брэсцкай вобл. Зноў арыштаваны 29.12.1948. Асуджаны 8.6.1949 асобай нарадай МДБ як «член шпіёнскай арганізацыі» да высылкі. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны 6.9.1957 трыбуналам Туркменскай ВА «за недаказанасцю складу злачынства», па другой (№ 8621-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) 31.5.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл.
29.6.1940 у Брэсце асобай нарадай пры НКВД СССР асуджана да пазбаўлення волі і выслана на спецпасяленне ў тагачасны Сысольскі р-н Комі АССР Бесер Айдля Міхайлаўна
(н. ў 1911 у мяст. Клабуцк (Ktobuck), Польшча), верагодна, жонка М. Бесера. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Сведенйя КНБ РК; Кнйга памятй Республйкй Колш.
БЖАЗЭ (БЖАЗЕ) Юлій Германавіч [1899, Ломжа (Lomza), Польшча — студз. 1938, Полацк ці Орша, турма НКВД], педагог. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам Віцебскага медыцынскага інстытута. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, меў дзесяцера дзяцей. Арыштаваны 5.11.1937. Асуджаны 3.1.1938 як «член шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.6.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 8462-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БЖЭНЧЫК (БЖЕНЧНК) Іван Уладзіслававіч [1916, Лапы (tapy) Беластоцкага пав., Польшча — ?], ветэрынарны фельчар, сын У. Бжэнчыка. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Зэльве Гродзенскай вобл. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў польскай нацыяналістычнай арганізацыі “АК”». Арыштаваны 24.11.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 9.4.1955. Асабовая справа Б. № п-4756 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БЖЭНЧЫК (БЖЕНЧНК) Уладзіслаў Сцяпанавіч [1893, Трускалісы (Truskolisy-Lachy?) Беластоцкага пав., Польшча — ?], ветэрынарны фельчар, бацька I. Бжэнчыка. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у ветэрынарным участку ў мяст. Дзярэчын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў польскай нацыяналістычнай арганізацыі “АК”». Арыштаваны 24.12.1944