Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
БАРАНОЎСКАЯ (БАРАНОВСКАЯ) Лідзія Альбертаўна [1902, Навазыбкаў, цяпер Бранскай вобл., Расія — ?], урач. 3 сям’і нямецкага мешчаніна. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ва ўрачэбным участку ў в. Цытва Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 15.7.1930. Асуджана 14.10.1930 калегіяй АДПУ за «ўкрывальніцтва агента польскай разведкі» да 3 гадоў зняволення. Этапавана ў Калпашаўскі р-н Томскай вобл. 3.8.1933 пазбаўлена права пражывання ў вызначаных месцах (буйных гарадах). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.10.1964 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 30 чалавек, сярод якіх выкладчык Слуцкага педагагічнага тэхнікума Бржазоўскі Іван Мітрафанавіч (гл.: Рэпрэсаваныя...), урач Бараноўскі Кастанцін Міхайлавіч і інш.) № 23916-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАНОЎСКАЯ (БАРАНОВСКАЯ) Яніна Іванаўна [9.7.1904, Вільня — 27.11.1989, Мінск], санітарка. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала ў інфекцыйнай бальніцы № 3 Мінска. Была замужам, мела трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 1.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Інвалідная, д. 3. Асуджана 18.1.1945 за «добраахвотную службу ў немцаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Паўночна-Усходні лагер МДБ Хабараўскага краю. Пасля вызвалення вярнулася на радзіму. Рэабілітавана 18.8.1964 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 18977-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАНОЎСКІ (БАРАНОВСКІ4Й) Канстанцін Міхайлавіч [1901, маёнтак Манькава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Слуцкага р-на Мінскай вобл. (маёнтак не
існуе) — ?], урач. 3 бел. дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 39-м кавалерыйскім палку Мінска. Арыштаваны 15.7.1930. Асуджаны 14.10.1930 калегіяй АДПУ як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі і правоў. Высланы ў Нарым Томскай вобл., Расія. 3.8.1933 калегіяй АДПУ Зах. Сібіры зноў пазбаўлены на 3 гады правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Б. і інш. (гл. арт. Бараноўская Лідзія Альбертаўна) № 23916-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАНОЎСКІ (БАРАНОВСКНЙ) Мікалай Сцяпанавіч [1893, в. Кутнева Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у амбулаторыі шклозавода «Кастрычнік» у Магілёве. 3 жонкай Вольгай гадаваў сына Канстанціна (н. ў 1926). Арыштаваны 23.1.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 7.2.1932 як «актыўны ўдзельнік дыверсійна-царкоўнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа Б. і інш. (усяго па ёй праходзіла больш за 70 чалавек, сярод якіх настаўнік пачатковай школы ў в. Чыжоўка Слуцкага р-на Шулякоўскі Павел Іванавіч, выкладчык Слуцкага педагагічнага тэхнікума Шулякоўскі Павел Мікалаевіч, настаўнік пачатковай школы ў в. Папоўцы Салігорскага р-на Корбут Кірыл Іванавіч, настаўнік школы ў в. Кавержыцы Слуцкага р-на ШчарбовічВечар Мікалай Міхайлавіч, настаўнік школы ў в. Даманавічы Салігорскага р-на Татур Міхаіл Міхайлавіч, праваслаўны святар Шамяціла Феафан Іванавіч (пра ўсіх падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...) № 27941-сзфотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАНЧЫК (БАРАНЧНК) Сідар Андрэевіч [12.2.1898, в. Чапялі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 6.10.1937, Слуцк, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Чапялі Старобінскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.5.1963 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Б. № 11339-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БАРБАРЧУК (БАРБАРЧУК) Ніна Язэпаўна [1919, Мінск — ?], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў 10-й паліклініцы і 5-й бальніцы Мінска. Арыштавана 28.10.1961. Асуджана 15.1.1962 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана 16.12.1991 прэзідыумам Вярхоўнага суда РБ. Асабовая справа Б. № 32070-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ БССР.
БАРДЗІЛОЎСКІ (БОРДНЛОВСКНЙ) Вікенцій Антонавіч [1918, в. Колюж Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту студэнт Мінскага заалагічнага ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны 7.4.1937 са студэнтам таго ж тэхнікума Ф. Несцярэнкам. Асуджаны 13.9.1937 за «антысавецкую агітацыю» да Югадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.1.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Б. і Н. № 32531-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Б.
БАРКОЎСКАЯ (БАРКОВСКАЯ)Яўгенія Рыгораўна [1914, Магілёў — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў дзіцячай кансультацыі ў Магілёве. Была замужам, мела дачку. Арыштавана 20.8.1938. Абвінавачвалася ў правядзенні «тэрарыстычнай дзейнасці». Вызвалена і рэабілітавана 18.11.1938 пастановай НКВД ст. Магілёў Бел. чыгункі. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 6051 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАРКОЎСКІ (БОРКОВСКНЙ) Мечыслаў Іосіфавіч [1908, в. Кудзідла (?), цяпер Польшча — ?], хірург. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Гродзенскай гарадской бальніцы № 1. Арыштаваны 5.12.1944. Асуджаны ваенным трыбуналам войскаў НКВД Гродзенскай вобл. 5.6.1945 як «удзельнік польскай нацыяналістычнай арганізацыі АК» да 15 гадоў ППК. 7.9.1945 ваенным трыбуналам войскаў НКВД тэрмін зніжаны да 10 гадоў. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. па адной справе (№ 0-4489; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства» і рэабілітаваны (судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 28.10.1966) настаўнік СШ № 8 Гродна Эйсмант Пётр Сцяпанавіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...) і хатняя гаспадыня Пармонік Яніна Стэфанаўна (н. ў 1914 у Ваўкавыску). Далейшы лёс іх таксама невядомы.
БАРОЎСКІ (БОРОВСКНЙ) Даніла Сямёнавіч [1890, Гродзенская губ. — 10.1.1942, НКВД], фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 13.7.1941 у в. Ніжняя ці Новая Бараўлянка Троіцкага р-на Алтайскага краю. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай агітацыі». Асуджаны 23.9.1941 Алтайскім краявым судом да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.6.1993 пракуратурай Алтайскага краю.
Кр.: Жертвы полшпйческого террора...
БАРСКІ (БАРСКНЙ) Вульф Ізраілевіч [1887, Мазыр Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам санітарнай станцыі Барысава. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 20.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 33, кв. 4. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
1 .9.1937 у г. Фацяж Курскай вобл. арыштаваны загадчык мясцовай аптэкі Барскі Давыд Ізраілевіч (н. ў 1885 у Мазыры), верагодна, брат Вульфа Барскага. Неўзабаве асуджаны тройкай НКВДда ВМП і 26.3.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 9.3.1957.
Кр.: Кнйга памятй Курской обл.
БАРСУКОВА Ксенія Навумаўна [1921, в. Сіняны Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], навучэнка. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў Віцебскай фармацэўтычнай школе. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 13.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Асуджана асобай нарадай пры МДБ 14.4.1945 да 10 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў Магаданскай вобл. Вызвалена 21.4.1952. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. па адной справе (№ 13093-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (Вярхоўным судом БССР 23.4.1965) бацька чацвярых дзяцей,
калгаснік калгаса «17 Октября» Барсукоў Пётр Навумавіч (н. ў 1906), верагодна, брат Ксеніі Барсуковай. Вызвалены 20.12.1952. Далейшы лёс яго таксама невядомы.
БАРСУКОЎ (БАРСУКОВ) Радзівон Іванавіч [1892, в. KaHep Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 21.12.1937, Орша, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Працаваў у медыцынскім пункце в. Трубаносы Сенненскага р-на. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.10.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 11828-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БАРТЛЕЎСКІ (БОРТЛЕВСКНЙ) Юльян Іванавіч [1866, Ашмянскі пав. Віленскай губ. — ?], фельчар. Працаваў у медыцынскім пункце мяст. Краснае Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 21.9.1920. Пад следствам знаходзіўся ў Мінскай турме ЧК. Асуджаны 31.12.1920 як «агент польскай разведкі» да пазбаўлення волі (тэрмін не выяўлены). Вызвалены 24.5.1922. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1992 беларускім ваенным пракурорам. Асабовая справа Б. № 33978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРЧОНАК (БАРЧЕНОК) Іван Фядосавіч [1918, в. Харытанцы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у лагеры для ваеннапалонных № 284 у Брэсце. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 11.7.1946 у Брэсце па адрасе: вул. Талстога, д. 5. Асуджаны ваенным трыбуналам БВА 28.2.1950
за «дзейнасць на карысць немцаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР 7.5.1954. Асабовая справа Б. № 2243-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.