Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
НЕСЦЯРОВІЧ (НЕСТЕРОВНЧ) Уладзімір Іванавіч [? — ?], старшы ветэрынарны ўрач Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны ў ліп. 1938 з шэрагам кіруючых работнікаў р-на. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і «польскі шпіён». Пасля катаванняў прызнаў сябе вінаватым.
Кр.: НАРБ, ф. 4п, в. 1, с. 14638, л. 3.
НЕСЦЯРЭНКА (НЕСТЕРЕНКО) Фёдар Канстанцінавіч [1.1.1918, в. Слабада (Сіпараўская Слабада) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ў Мінскім заалагічным ветэрынарным тэхнікуме. Арыштаваны 7.4.1937 са студэнтам таго жтэхнікума В. Бардзілоўскім. Асуджаны 13.9.1937 за «анты-
савецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.1.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Групавая справа Н. і Б. № 32531-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
НЕФ Генрых Марцінавіч [1903, в. Тагай, Крым, цяпер Украіна — ?]. 3 нямецкай сям’і. Працаваў выкладчыкам заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.8.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць нямецкай разведкі», 1.3.1939 аператыўным упаўнаважаным УКДБ БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 5402 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
НІКАЛАЕВА (ННКОЛАЕВА) Юзэфа Сямёнаўна [1914, Мінск — ?], фельчар. 3 бел. рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны служыла ў 198-м стралковым палку 359-й стралковай дывізіі 50-й арміі. Была замужам за афіцэрам Чырвонай Арміі. Арыштавана 22.4.1942. Асуджана ваенным трыбуналам 21—22.6.1942 як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўлення звання «старшы ваенны фельчар». Этапавана ў Цемнікоўскі лагер, Дубраўны лагер МУС Мардоўскай АССР (пас. Явас). Яна 22.4.1952 пасля сканчэння тэрміну пакарання пераведзена з лагера на пасяленне ў Абаканскі р-н Краснаярскага краю, куды прыбыла 25.5.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваенным трыбуналам Маскоўскай ВА 12.4.1962. Асабовая справа Н. № 17657-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
НІКАЛАЕЎ (ННКОЛАЕВ) А. Я. [? — ?], урач. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1930-я гг. служыў у 15-м памежным атрадзе РСЧА. Арыштаваны ў 1938. Абвінавачваўся ў «сувязі з германскай разведкай». Неўзабаве вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
НІКАЛАЕЎ (ННКОЛАЕВ) Уладзімір Сяргеевіч [1927, в. Вараноўка Магілёўскай губ. — ?], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў на Шклоўскай эпідэміялагічнай станцыі. Арыштаваны 20.11.1951. Асуджаны 8.1.1952 за «антысавецкую прапаганду» да 25 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.3.1992 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Н. № 14716 захоўваеццаўархіве УКДБ Магілёўскай вобл.
НІКАЛАЙЧЫК (ННКОЛАЙЧНК) Аляксей Фядосавіч [1902, в. Валіцкаўшчына Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Канічы» Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.10.1933. Асуджаны 10.1.1934 калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.6.1992 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
3 Н. па адной справе (№ 4696-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (17.6.1957 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) болыл за 10 ветэрынарных работнікаў, заатэхнікаў і інш. (падрабязней гл. арт.: Калібераў Ігнат Аўрамавіч).
НІКЕЕНКА (ННКЕЕНКО) Аляксандра Ігнатаўна [1912, в. Ушакі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі
р-н Магілёўскай вобл. — ?], акушэрка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў в. Вепрына Чэрыкаўскага р-на. Арыштавана 19.1.1945. Абвінавачвалася як «сацыяльна небяспечны элемент». Вызвалена і рэабілітавана 27.10.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 59^сн захоўваецца ў архіве УКДБ БССР па Магілёўскай вобл.
НІКІЦЕНКА(ННКНТЕНКО)Сяргей Георгіевіч [1897, мяст. Почап Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і ўкраінскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы імя У. I. Леніна ў Віцебску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.6.1941. Асуджаны 24.1.1942 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяслечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (у 1942 — каля 24 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Н. № 20165-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
НІКІЦІН (ННКНТНН) Конан Яўменавіч [1890, в. Панкратаўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Загадваў гаспадаркай бальніцы ў Горках. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да ВМП. Расстраляны.
3 Н. у адзін дзеньарыштаваны, па адной слраве (№ 14368, захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (15.11.1957 Вярхоўным судом БССР) бухгалтар Кайзераў Кірыла Анісімавіч (н. ў 1897), кладаўшчык Горацкага гарбудаддзела Муркоў Макар Яфімавіч (1881), тэхнік-будаўнік Рудаў Панцялей
Савельевіч (1892), загадчык гаспадаркі Фабрыстаў Антон Фёдаравіч (1892).
НІШТ (ННШТ) Соф’я Фёдараўна [1923, в. Шэйпічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы раённага аддзела аховы здароўя пры чыгуначнай ст. Свіслач, з 1955 Елізарава Асіповіцкага р-на. Арыштавана 15.1.1945. Асуджана за «здраду радзіме» і «антысавецкую агітацыю». Вызвалена і рэабілітавана 9—17.7.1946 пастановай следчага аддзела УМДБ тагачаснай Бабруйскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
3 Н. па адной справе (№ 254-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны ўрач Махун Ганна Пятроўна, медсястра Сычова Ганна Тарасаўна.
НОВІК (НОВНК) Мікалай Яфрэмавіч [1874, в. Варонічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 11.1.1938, Віцебск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 15.9.1937 у в. Крайск, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 5.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ, агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.2.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Н. № 13840-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
НОВІК (НОВНК) Фёдар Дзямідавіч [15.8.1889, в. Лясны (з 1922 Чырвоны) Востраў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., пасля 1946 в. Лясное Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 8.10.1938, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. Арыштаваны 10.6.1938
у в. Маладуша Рэчыцкага р-на. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.9.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.5.1960.
НОВІКАЎ (НОВНКОВ) Іван Іванавіч [1887, в. Забялышын Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Ельня Хоцімскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 4.1.1945. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 21.7.1945 следчым аддзелам УНКДБ Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 497-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
НОВІКАЎ (НОВНКОВ) Міхаіл Кірылавіч [1913, Віцебск — ?], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў бальніцай у в. Мяжа, цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.5.1946. Асуджаны 4.9.1946 за «дапамогу нямецкім акупантам» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер МУС Казахскай ССР (п/с 419). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.8.1955 пракуратурай БВА. Асабовая справа Н. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
НОСАЎ (НОСОВ) ілья Маркавіч [1916, в. Перавалочча (?) Курскай губ., Расія — ?], ветэрынарны тэхнік. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарным участку ў в. Загараны Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 28.12.1944. Абвінавачваўся ў «працы загадчыкам ветэрынарнага пункта падчас нямецкай акупацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 22—25.9.1945 УНКДБ
Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 2760-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
НЯВІНСКІ (НЕВННСКНЙ) Уладзімір Сцяпанавіч [1881, в. Ляхі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919—21 у Чырвонай Арміі. Перад арыштам працаваў у магілёўскай кааператыўнай гаспадарцы «Усход», у кааператыўнай гаспадарцы «Вішанька» Бабруйскага р-на. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 17.6.1933. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (кара заменена на 5 гадоў высылкі). Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР (у 1933— каля 85 000 зняволеных). Вызвалены 3.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА. Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Н.
Групавая справа Н., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
НЯМІРА (НЕМНРО) Браніслава Фадзееўна [1900, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала ў Віцебскай гарадской бальніцы. Арыштавана 20.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 6-я Вайкова, д. 7. Асуджана 20.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляна.
3 Н. па адной справе (№ 4016-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (28.11.1957 трыбуналам БВА): дворнік віцебскага гаркама Баркоўскі Фёдар Сцяпанавіч (н. ў 1876), касір арцелі імя Кітайскай Чырвонай Арміі Барысевіч Раман