• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ПАЛЬЧЫНСКАЯ-БАЦВІНКА(ПАЛЫтСКАЯ-БОТВМНКА) Ірына Пятроўна [н. 2.3.1927, мяст. Клецк Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл.], акушэрка. Бацька скончыў рамеснае вучылішча ў Вільні, атрымаў спецыяльнасць разніка — майстра па вырабе мясной прадукцыі, але мець сваю справу не давялося, працаваў па найме. Сям’я набыла кавалак зямлі і жыла непадалёку ад Клецка. П.-Б. хадзіла ў польскую школу. Пасля прыходу савецкіх войскаў у 1939 школа стала беларускай, а дырэктарам быў прызначаны вядомы ў Клецку настаўнік Пятро Пілецкі. У 1941, нягледзячы на ваенны час, паступіла ў медыцынскую школу ў Баранавічах, цяпер Брэсцкая вобл., стала сябрам СБМ. Пасля адступлення немцаў школа аднавіла сваю працу і шмат навучэнцаў вярнулася ў Баранавічы — цяпер ужо ў фельчарска-акушэрскую школу, якую П.-Б. скончыла і атрымала дыплом фельчара-акушэркі. Накіравана на лрацу ў Клецк. У ліст. 1947 выйшла замуж за дэмабілізаванага жыхара Клецка Уладзіміра Пальчынскага. 3 дапамогай бацькоў маладыя пабудавалі хату. Неўзабаве ў іх нарадзілася дачка Кацярына. Арыштавана 10.7.1951 у Баранавічах, куды прыехала на аптэчны склад па медыкаменты. Пад следствам знаходзілася ў Баранавіцкай турме МДБ (так званае «Крывое кола»). Асуджана 13.9.1951 за «прыналежнасць да антысавецкай арганізацыі СБМ і антысавецкую прапаганду (сшытак з вершамі)» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Праз перасыльную турму ў
    Оршы этапавана ў адзін з лагераў Валагодчыны, дзе яе чакаў лесапавал. Вясной 1953, пасля смерці Сталіна, пачалося паслабленне рэжыму. Старых і хворых перавялі на інваліднасць. П.-Б. атрымала 2-ю групу, працавала медсястрой у санчасці зоны. У лютым 1954 інвалідаў этапавалі ў лагер «Шылуце» каля Каўнаса, Літва. Вызвалена 16.5.1955. Вярнулася ў Клецк, але яе чакала расчараванне: муж стварыў новую сям’ю. Забрала дачку і паехала ў Вільнюс да сяброў па лагеры. У 1956 з іх дапамогай знайшла жытло і працу па спецыяльнасці пры філіяле бальніцы «Чырвоны Крыж». Вільнюс становіцца яе другой радзімай: там яна аддала замуж дачку, прычакала ўнука. У 1986 вярнулася ў Клецк, дзе жыве ў двухпакаёвай кватэры, якую атрымала як кампенсацыю за канфіскаваную ўласную хату. Піша мемуары.
    Кр.: 3 асабістага архіва пісьменніка У. Дамашэвіча.
    ПАЛЯКОВА (ПОЛЯКОВА) Матрона Апанасаўна [1889 — ?], медсястра. Арыштавана ў 1937 у в. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля. Асуджана асобай нарадай пры НКВД да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ў 1973.
    ПАЛЯКОЎ (ПОЛЯКОВ) Дзямід Іосіфавіч [15.8.1888, в. Падарэссе Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 3.12.1937, Мінск, турма НКВД], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. 3 жонкай Ганнай гадаваў сыноў Фёдара (н. ў 1921), Данілу (1923), Цімафея (1925), Івана (1927). Арыштаваны 6.12.1936 у Бабруйску паадрасе: вул. Фурманава, д. 11. Асуджаны асобай нарадай НКВД 16.9.1937 як «старшыня баптысцкай групоўкі-абшчыны» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 П. па адной справе (№21078-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (пракуратурай
    БССР 28.3.1989) баптысты: слесар 3-й аўтарамонтнай брыгады Войтуль Аляксандр Сямёнавіч (н. ў 1913), калгаснік калгаса «Новы мір» Старадарожскага р-на Дзенісевіч Васіль Мікітавіч (1895), вартаўнік склада «Лесбела» Дубко Раман Васілевіч (10.12.1893), селянін-аднаасобнікКімпельКірыла Антонавіч (1887), калгаснік калгаса «Барацьбіт» Старадарожскага р-на Кацяк (Коцяк) Антон Якаўлевіч (1878), прыбіральшчыца Мінскага радыёвузла Навакоўская Разалія Карлаўна (1.10.1897), прыбіральшчыца мінскага завода «Чырвоны інвалід» Аляшкевіч Надзея Георгіеўна (1901), селянін-аднаасобнік Пятровіч Рыгор Кузьміч (1893), сталяр Мінскага вагонарамонтнага завода імя Мяснікова Рэмізевіч Сцяпан Цімафеевіч (20.12.1892), рабочы торфапрадпрыемства імя 16-ці чырвоных партызан Русак Рыгор Міхайлавіч (1906), пажарны ахоўнік «Мінскбуда» Сапоў (Сапаў) Мікалай Антонавіч (1901), садоўнік трэста зялёнага будаўніцтва Тацьянчанка Іван Цімафеевіч (1904).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ПАЛЯНСКАЯ (ПОЛЯНСКАЯ) Паўліна Баляславаўна [1899, Вільня — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала на санітарнай станцыі Народнага камісарыята аховы здароўя ў Вілейцы, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 5.11.1940 у Вілейцы па адрасе: вул. Віленская, д. 10. Асуджана 26.4.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. (у пачатку 1942 каля 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 26298-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПАЛЯШЧУК (ПОЛЕЦУК) Мікалай Ігнатавіч [1889, в. Гулевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 1942], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. У 1919 служыў у Чырвонай Арміі. Перад арыштам працаваў у медпункце ў в. Малышэвічы, цяпер Слуцкі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.4.1930. Асуджаны 27.4.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю, бандытызм» да пазбаўлення волі. У 1937 зноў арыштаваны і высланы ў Благавешчанск, дзе і памёр. Рэабілітаваны 6.8.1960 прэзідыумам Мінскага абл. суда.
    3 П. па адной справе (№ 33569-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і былі асуджаны да высылкі ў Сібір сяляне-аднаасобнікі Есман Антон Лявонавіч (н. ў 1899) і Есман Ігнат Юльянавіч (1889). Далейшы іх лёс невядомы.
    ПАМЕЦЬКА (ПОМЕТЬКО) Бенядзікт Ануфрыевіч [1887, в. Жэлядскія ЖукайнЮвянцянскага пав. Віленскай губ.уцяпар Астравецкі р-н Гродзенскайвобл. —,?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медпункце ў роднай вёсцы. Арыштаваны 12.10.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.'5.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР (у 1941 — каля 40 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 25.12.1989. Асабовая справа П. № п-11578 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПАНКОЎ (ПАНКОВ) Іван Мікалаевіч [1910, в. Усцівічы, цяпер Палтаўская вобл., Украіна — ?], санінструктар. 3 украінскай сялянскай сям’і. Служыў у 41-й асобнай стралковай брыгадзе. Жыў з жонкай Марыяй Макараўнай (н. ў 1916). Арыштаваны 6.12.1942 у с. Чарамхова Іванаўскага р-на
    Амурскай вобл. Асуджаны ваенным трыбуналам Чырвонай Арміі 27.3.1943 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
    3 П. праходзіў па адной справе (№ 36480-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны і рэабілітаваны (Беларускім ваенным судом 20.6.1995) чырвонаармеец 41-й асобнай стралковай брыгады Пескавой Пётр Якаўлевіч (н. ў 1912). Далейшы лёс невядомы.
    ПАПКО (ПОПКО) Антон Казіміравіч [1908, в. Мазуркі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай НКВД да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ПАПКОВІЧ (ПОПКОВІ4Ч) Сямён Гаўрылавіч [1880, в. Вязаўшчына Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Перад арыштам працаваў на гаспадарцы ў в. Антунава Вялікадолецкага сельсавета Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 8.4.1930. Абвінавачваўся 24.4.1930 калегіяй АДПУ ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Пад следствам знаходзіўся ў камеры папярэдняга зняволення ГІолацкага акруговага аддзялення 13-га памежнага атрада. Вызвалены і рэабілітаваны 24.4.1930. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПАПКОЎСКІ (ПОПКОВСКНЙ) Кандрат Мікалаевіч [1885, в. Вольніца Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі
    р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Меў сярэднюю адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў в. Дараганаўка, цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Жыў з жонкай Аляксандрай, дочкай Валянцінай, сынамі Яўгенам і Мікалаем. Арыштаваны 22.9.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 23.11.1937 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 8.3.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай прэзідыума Мінскага абл. суда 30.3.1957. Асабовая справа П. № 4257-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПАПОК (ПОПОК) Міхаіл Пятровіч [1906, мяст. Асіповічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік ветэрынарнай службы 4-й дывізіі ў Слуцку, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.3.1938 у Слуцку па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 20. Асуджаны 7.10.1939 за «злоўжыванне службовым становішчам» да 15 гадоў ППК (тэрмін зніжаны да 2 гадоў) з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1968 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 9352 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ПАРХІМЧЫК (ПАРХНМЧНК) Ірына Ануфрыеўна [1927, Мінск — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў мінскай фельчарскай школе. Арыштавана 4.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 19, кв. 1. Асуджана 8.3.1945 за «антысавецкую дзейнасць» да 4 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў адзін з лагераў Магадана. Вызвалена 13.9.1948. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана 26.5.1998.
    3 П. па адной справе (№ 37104-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і асуджаны навучэнкі мінскай фельчарскай школы Дрозд Зоя Фёдараўна, Лук’яновіч Святлана Мікіцічна, беспрацоўны Урбан Міхаіл Іванавіч (н. ў 1917).
    ПАРЦЯНКА (ПОРТЯНКО) Вольга Міхайлаўна [1887, Гродна — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў гродзенскай гарадской бальніцы № 2. Гадавала дачку. Арыштавана 29.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры МУС 1.4.1946 за «ўдзел у перыяд нямецкай акупацыі ў антысавецкай арганізацыі “Рускі камітэт” да 3 гадоў ППК. Вызвалена ў 1946. Далейшы лёс невядомы.