• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ПАЦЫКАЛІК (ПАЦЫКАЛІ4К) Аляксандр Цімафеевіч [1903, Слуцкі пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.9.1937, Ленінград, НКВД]. 3 бел. сям’і. Апошняе месца работы — ветэрынарны ўрач Ленінградскай ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі. Арыштаваны 13.2.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 31.8.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
    ПАЦЬКО Віктар Марцінавіч [1886 —18.11.1938, Віцебск (?), турма НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у пас. Асінторф, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 19.8.1938 у в. Верацея Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 31.10.1938 тройкай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.12.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 7873-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПАЦЯКОЎ (ПОТЯКОВ) Малах Маркавіч [1880, мяст. Уваравічы Гомельскага лав. Магілёўскай губ., цяпер БудаКашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў мяст. Талачын, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 23.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Архангельскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1992 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПАЧКОЎСКІ (ПАЧКОВСКНЙ) Іван Францавіч [1900, в. Мікулічы Дзісенскага пав. Вілейскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на «хуткай дапамозе» ў Пінску, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 26.7.1940 у Пінску па адрасе: вул. Аданаўская, д. 5. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР (у 1940 — каля 20 000 зняволеных). Вызвалены 5.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны
    31.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа П. № 5909-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ПАШКЕВІЧ (ПАШКЕВНЧ) Антон Мацвеевіч [1889, в. Варонаўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у дзіцячым гарадку імя Леніна. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 21.2.1938 у в. Быкаўшчына, цяпер Полацкі р-н. Асуджаны 15.6.1938 асобай нарадай НКВД як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (Салікамск; у студз. 1939 — больш за 30 000 зняволеных). Вызвалены 23.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.11.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 8730-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПЕНСКІ (ПЕНСКІ/ІЙ) Эрнест-Губерт Эрнеставіч [1887, Адэса, цяпер Украіна — ?], урач. 3 польскай шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у гарадскім аддзеле аховы здароўя ў Беластоку, цяпер Польшча. Жыў з жонкай Яўгеніяй (н. ў 1889) і траімі дзецьмі. Арыштаваны 14.12.1939 у Беластоку па адрасе: вул. Электрычная, д. 8, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.3.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 27.12.1989. Асабовая справа П. № 29476-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПЕТРАШКЕВІЧ (ПЕТРАШКЕВЙЧ) Міхаіл Бярнардавіч [1886, хут. Навінкі Мінскага пав., цяпер у межах Мінска —
    4.11.1937, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Мінскім венералагічным дыспансеры. Арыштаваны. Асуджаны 1.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «удзельнік антысавецкай дыверсійнашпіёнскай арганізацыі «ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 П. па адной справе (№ 3235-с; захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзіла, асуджана, расстраляна і рэабілітавана (15.2.1963трыбуналам БВА)ягожонка, Петрашкевіч Эмілія Іванаўна (н. ў 1898 у Мінску).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ПЕТРАШОЎ (ПЕТРАШОВ) Ціхан Іванавіч [1916, в. Цялічча (?) Арлоўскай губ., Расія — ?], стаматолаг. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў дома ў Гродне. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны асобай нарадай МУС 1.4.1946 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.9.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПЕТРУСЕВІЧ (ПЕТРУСЕВНЧ) Казімір Вікенцьевіч [23.4.1902, в. Альхавец Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Пятровічы, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Быўжанаты, меўчацвёра дзяцей. Арыштаваны 27.9.1937. Асуджаны ў ліст. 1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераўСвярдлоўскай вобл. Вызвалены 27.9.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.6.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа П. № 6628-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПЕТРУСЕВІЧ (ПЕТРУСЕВНЧ) Уладзіслаў Андрэевіч [1881, Навагрудак Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. (паводле інш. звестак, мяст. Раслаўе Смаленскай губ., Расія) — 19.1.1938, Орша, турма НКВД], фармацэўт. 3 польскай шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай на чыгуначнай ст. Орша, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.5.1931. Асуджаны 18.8.1931 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў загадчыкам медыцынскага аддзела «Белвестсклада» на чыгуначнай ст. Орша. Зноўарыштаваны 20.11.1937. Прыгавораны 7.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
    3 П. па першай справе (№ 10597-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны на той жа тэрмін і рэабілітаваны (19.11.1960 трыбуналам БВА): ягосын Петрусевіч Рамуальд Уладзіслававіч (н. ў 1908; у 1937 арыштаваны паўторна; 28.12.1937 прыгавораны да ВМП і 27.1.1938 расстраляны), дзесятнік 5-й групы чыгуначнай ст. Орша Забела Мікалай Барысавіч (1906), прараб 5-й групы чыгуначнай ст. Орша Кузняцоў Мікалай Васілевіч (1896), начальнік Аршанскага фабрычна-заводскага вучылішча чыгуначнікаўХаркевіч Андрэй Феліксавіч (1875), яго сыны, дзясятнік 4-й групы чыгуначнай ст. Орша Харкевіч Вікенцій Андрэевіч (1909) і слухач курсаў чыгуначнікаў (?) Харкевіч Франц Андрэевіч (1910).
    П. па другой справе (№ 8738-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 25.12.1959.
    ПЕТУХОВА Марыя Аляксандраўна [1892, Рэжыца Віцебскай губ., цяпер Рэзекне, Латвія — ?], служачая. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Пра-
    цавала сястрой-гаспадыняй у Магілёўскім доме адпачынку спажыўкааперацыі. Арыштавана 14.12.1937. Асуджана 24.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «антысавецкую агітацыю» і «шпіянаж» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана27.11.1989 Ваенным пракурорам БВА. Асабовая справа П. № 13598-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ПЕЎЗНЕР (ПЕВЗНЕР) Залман-Янкель Аронавіч [1907 — ?], урач-неўрапатолаг. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 14.12.1937. Пад следствам знаходзіўся ў Чыцінскай турме НКВД. Вызвалены і рэабілітаваны 2—4.8.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 8142-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ГІЕЦАЛЬД (ПЕЦОЛЬД) Макс Георгіевіч [1909, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — 1958, Асіповічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.], урач, брат Э. Пецальда1, муж Г. ПецальдСтаравойценкавай. 3 сям’і выкладчыка нямецкай мовы нямецкага паходжання. Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1932). Накіраваны ў Лоеўскі р-н, цяпер Гомельская вобл. У сярэдзіне 1930-х гг. вярнуўся ў Мінск, вучыўся ў аспірантуры, быў вучнем члена-карэспандэнта
    1 Пецальд Эміль Георгіевіч [30.7.1907, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — 15.3.1938, Мінск, турма НКВД], педагог. 3 сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Беларускім ваенным вучылішчы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 31/1, кв. 3. Асуджаны 21.1.1938 тройкай НКВД як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.5.1961 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 17061-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...; Ахвяры /карнікі...
    (з 1940 — акадэміка) АН БССР А. Я. Пракапчука (1896—1963?). Адчуваючы небяспеку, выехаў з сям’ёй у Оршу, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Працаваўхірургам, загадваў паліклінікай № 1. Арыштаваны 22.6.1941 уОршы па адрасе: вул. Першамайская, д. 13, кв. 6. Асуджаны 29.4.1942 асобай нарадай НКВД як «агент германскіх разведвальных органаў» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР (Джэзказган). У зняволенні зноў асуджаны да 15 гадоў ППК. Вызвалены
    Пецальд М. Г. (1932 г.)
    ў маі 1956. Вярнуўся ў Мінск. 3 жонкай выехаў у Асіповічы. Працаваў галоўным урачом раённай бальніцы. Рэабілітаваны
    Пецальд М. Г. з сынам Цімафеем (1939 г.)
    28.10.1989 пракуратурай БВА. У 2005 перапахаваны на Вайсковых могілках Мінска. Асабовая справа П. № 19956-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПЕЦАЛЬД-СТАРАВОЙЦЕНКАВА (ПЕЦОЛЬД-СТАРОВОЙТЕНКОВА) Ганна Несцераўна [1908, ст. Пагодзіна Гродзенскай губ. — 23.10.2001, Мінск], памочнік санітарнага ўрача, жонка Пецальда М. 3 сям’і бел. служачага. Скончыла медыцынскія курсы. У 1932 выйшла замуж за М. Пецальда. У 1934 у іх нарадзіўся сын Цімафей1. Адчуваючы небяспеку, выехала з сям’ёй у Оршу, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны жыла ў Лодзі. У 1945 вярнулася ў Мінск. Працавала на Мінскай санітарнай эпідэміялагічнай станцыі. Арыштавана 24.9.1948 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 8, кв. 29. Асуджана 27.11.1948 за «працу перакладчыкам у перыяд акупацыі» да 25 гадоў (кара заменена на 10) ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Паўночны лагер МДБ Дальбуда Магаданскага краю (пас.