Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ПЯТКЕВІЧ (ПЕТКЕВНЧ) Франц Станіслававіч [1899, мяст. Лепель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю
адукацыю. Вучыўся на медыцынскім ф-це БДУ ў Мінску. Арыштаваны 6.11.1924. Асуджаны 12.12.1924 асобай нарадай АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 3 гадоў ППК, 18.5.1928 прыгавораны да 3 гадоў высылкі, 18.3.1931 асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.7.1992 пракуратурай БВА. Асабовая справа П. № 34220-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПЯТНІЦКАЯ (ПЯТНМЦКАЯ) Тамара Міхайлаўна [1924, мяст. Антопаль Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г.п. Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Падчасарышту хатняя гаспадыня. Былазамужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 19.8.1951 у Антопалі па адрасе: вул. Камсамольская, д. 9. Пад следствам знаходзілася ў турме МДБ у Баранавічах Брэсцкай вобл. (у/ж 15/8). Асуджана 26.10.1951 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена 20.10.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.3.1989 лленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. № 7435-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ПЯТРОВІЧ (ПЕТРОВНЧ) Фама Кліментавіч [1889, в. Шчорсы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе імя Крупскай. Быў жанаты. Арыштаваны 20.5.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК, 17.7.1946 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Краснаярскага краю прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Пясчаны лагер МДБ Казахскай ССР (у 1952 — каля 40 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа П. (першая) і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПЯТРОЎ (ПЕТРОВ) Фёдар Міронавіч [1870, с. Ільінская Кастрамской губ., Расія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Фашчаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы.
3 П. па адной справе (№ 11678; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (16.1.1989 пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР) хатняя гаспадыня Джунькоўская Ірына Іосіфаўна (н. ў 1874), селянін-аднаасобнік Раманаў Карней Сцяпанавіч (1852).
ПЯТРОЎ-ВЕРЫН (ПЕТРОВ-ВЕРНН) Павел Мацвеевіч [1893, с. Акцябрскі Гарадок Ніжне-Вольскага краю, Расія — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 1922 у Чырвонай Арміі. Падчас арышту ў артылерыйскім палку ў Мінску. Арыштаваны 9.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, д. 42. Абвінавачваўся калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР». Вызвалены 29.1.1932 з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
3 П.-В. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
ПЯТРОЎСКАЯ (ПЕТРОВСКАЯ) Казіміра Віктараўна [1907, Вільня — ?], акушэрка. 3 сям’і польскага рабочага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала дома. Жыла з мужам, бацькам, маці, сёстрамі. Арыштавана 23.4.1940 у Вільні. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 26.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 24.9.1992. Асабовая справа П. № п-15238 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ПЯЧКОЎСКІ (ПЕЧКОВСКНЙ) Вікенцій Васілевіч [1874 — 16.2.1938, Мазыр, турма НКВД], фельчар. Арыштаваны і асуджаны асобай нарадай НКВД да ВМП. Расстраляны.
РАБІНОВІЧ (РАБННОВНЧ) Фаіна Рыгораўна [1892, мяст. Цімкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Займалася прыватнай практыкай. Арыштавана. Знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Асуджана асобай калегіяй АДПУ 27.7.1928 за «дапамогу нелегальнаму пераходу дзяржаўнай мяжы ўцекачу з месца зняволення» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай РБ 22.4.1992. Асабовая справа Р. № 32777-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РАБЦАВА (РЯБЦЕВА) Марыя Васілеўна [1920, в. Асіноўка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскай цэнтральнай паліклініцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 23.12.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Клінічная, д. 22а. Абвінавачвалася ў «дапамозе нямецкім акупантам». Этапавана ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. (у пачатку 1945 — больш за 13 000 зняволеных). Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 18.6—3.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РАВЕЦКАЯ (РЕВЕЦКАЯ) Рэгіна Машэкаўна [1920, Венгруў (Wggrow), Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў шпіталі ў Варшаве. Арыштавана 25.8.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 22.3.1941 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.5.1992. Асабовая справа Р. № п-13579 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РАГАЛЕВІЧ (РОГОЛЕВЙЧ) Адам Іларыёнавіч [1889, в. Баславічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на Слуцкай інкубатарнай станцыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Пралетарская, д. 51. Асуджаны 10.5.1933 тройкай НКВД за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення працаваў у Калтайскім медпункце Томскага р-на, Расія. Зноў арыштаваны 3.11.1937. Асуджаны 9.11.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 26091-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай БССР. Па другой — 12.5.1960.
РАГАТНЕР (РАГОТНЕР) Максім Рыгоравіч [1894, мяст. Косава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 2.7.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 жонкай Радавай Гітай (н. ў 1900) гадаваў сыноў Міхаіла (1920), Марэнка (1933), дачку Віледу (1927). Арыштаваны ў 1936. Асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Узяты ў лагеры пад варту 10.4.1937. Перавезены ў Мінск. Прыгавораны 2.7.1938 тройкай НКВД як «удзельнік трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа Р. № 11053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РАГОЎСКІ (РОГОВСКНЙ) Ян Леапольдавіч [1903, в. Каменкі Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 18.2.1941, Мінск (?), турма НКВД], урач. 3 польскай
сям’і. Працаваўу 1-й савецкай бальніцы ўЛомжы, Польшча. Быў жанаты, гадаваў сына Андрэя (н. ў 1933). Арыштаваны 25.5.1940. Асуджаны ВК Вярхоўнага суда СССР 3.2.1941 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі “Польская армія вызвалення”» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны31.12.1992. Асабовая справа Р. № 35174-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РАДАНЕЖСКАЯ (РАДОНЕЖСКАЯ) Яфалія Аляксандраўна [1906, Омск, Расія — ?], навучэнка. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. Арыштавана 18.9.1937. Асуджана 25.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Вызвалена 15.3.1940. Рэабілітавана 15.3.1940 НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РАДЗЕВІЧ (РАДЕВНЧ) Браніслаў Адольфавіч [10.5.1913, в. Верацеі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. —11.11.1937, Орша, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Загадваў гаспадаркай Бягомльскай раённай бальніцы. Арыштаваны 24.8.1937 у в. Таўшчы, цяпер Докшыцкі р-н. Асуджаны 29.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1989 Ваеннай пракуратурай БВА. Асабовая справа Р. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РАДЗЕЧКА (РАДЕЧКО) Андрэй Канстанцінавіч [1909, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую
ветэрынарную адукацыю. Падчас арышту ваенны ўрач 3-га рангу, начальнік ветэрынарнай службы вайсковай часці № 6825 у Томску. Арыштаваны 17.7.1938. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1938 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.8.1957.
РАДЗІШЭЎСКІ (РАДНШЕВСКНЙ) Дзмітрый Сямёнавіч [1888, Магілёўская губ. — 26.10.1938, Благавешчанск, Расія], фельчар. 3 бел. сям’і. Працаваў на прыіску Сафійскім Далёкаўсходняга краю. Арыштаваны 13.7.1938. Асуджаны 15.10.1938 тройкай НКВД Далёкаўсходняга краю за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.6.1958 пастановай прэзідыума Амурскага абл. суда.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
РАЖКОЎ (РОЖКОВ) Аляксандр Рыгоравіч [1883, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі дрэваапрацоўчага камбіната ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Хабараўскі край. Вызвалены 2.9.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.12.1955 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 6560 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.