Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
РАМАНОЎСКАЯ (РОМАНОВСКАЯ) Альбіна Іванаўна [1897, Берлін — ?], служачая. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала сястрой-гаспадыняй у ваенным шпіталі ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Уступіла ў ВКП(б). Арыштавана 16.8.1938. Абвінавачвалася як «агент замежнай разведкі». Вызвалена і рэабілітавана 28.10.1938 пастановай асобага аддзела НКВД вайсковай часці № 4635. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 6003 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РАМАНОЎСКАЯ (РОМАНОВСКАЯ) Валянціна Антонаўна [1922, мяст. Бобр Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў медпункце чыгуначнай станцыі Бобр. Арыштавана 19.1.1945. Асуджана 8.4.1946 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.8.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Р. № 34575-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РАМАНОЎСКАЯ (РОМАНОВСКАЯ) Юлія Станіславаўна [1910, Магілёў — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у в. Дзеркаўшчына, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштавана 15.3.1938. Асуджана 20.9.1938 тройкай НКВД як «польскі агент» да 10 гадоў
ППК. Этапавана ў адзін з лагераў Джамбульскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалена 11.11.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.9.1955 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 5702 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РАСЦВЯТАЕЎ (РАСЦВЕТАЕВ) Іван Мікалаевіч [1871, с. Пудрына Санкт-Пецярбургскай губ., цяпер Ленінградская вобл., Расія — ?], ветэрынарны фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на Магілёўскім мясакамбінаце. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1933 на хут. Зацішша, цяпер Магілёўскі (?) р-н. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (кара заменена на 5 гадоў пазбаўлення волі). Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКВД Карэла-Фінскай АССР (у пачатку 1934 — больш за 70 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа R, шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РАТКЕВІЧ (РОТКЕВНЧ) Марыя Яфімаўна [1906, в. Ступкаўшчына Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў шпіталі ў мяст. Івянец, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Арыштавана 27.1.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.6.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР (у пачатку 1941 — каля 85 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 2.4.1992. Асабовая справа Р. № 32452-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РАТНЕР Ніна Ісакаўна [1897, Віцебск — ?], урач. Арыштавана 10.4.1938 ва Уладзіміры, Расія. Асуджана да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
РАТНЕР Саул Адольфавіч [1897, мяст. Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Віцебскай раённай ветэрынарнай інспекцыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 26.10.1938 у Ленінградзе. Абвінавачваўся як «удзельнік дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 26.9.1939 пастановай НКВД Ленінградскай ВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 9261 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РАЎБА (РАУБО) Міхаіл Уладзіслававіч [1898, мяст. Радашковічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 мяшчанскай сям’і. Арыштаваны ў мяст. Смаргонь, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Асуджаны 22.4.1946 ваенным трыбуналам МУС тагачаснай Маладзечанскай вобл. да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
РАХАЛЕВІЧ (РАХАЛЕВНЧ) Пелагея Канстанцінаўна [1917, в. Шырвінты Віленскага пав., цяпер Літва — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Ашмянах, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыла з двума братамі. Арыштавана 11.12.1944. Абвінавачвалася як «сацыяльна небяспечны элемент». Вызвалена і рэабілітавана МДБ Комі
АССР 16.1—5.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № п-6428 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РАХОЎСКІ (РАХОВСКНЙ) Якаў Абрамавіч [1895, Мазыр Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], навуковец. 3 купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту навуковы супрацоўнік Мінскага мікрабіялагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. Базарная, д. 4, кв. 1. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
РАЧЫНСКАЯ (РАЧННСКАЯ) Фёкла Юльянаўна [1893, фальварак Пожанька Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Ушацкага р-на Віцебскай вобл. (фальварак не існуе) — 20.12.1937, Орша, турма НКВД], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ва Ушацкай бальніцы. Была замужам, мела чацвёра дзяцей. Арыштавана 13.11.1937. Асуджана 22.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «супрацоўніцтва з польскімі разведвальнымі органамі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 12.10.1989 ваенным пракурорам БВА. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РЖАВУЦКАЯ (РЖЕУТСКАЯ) Антаніна Гаўрылаўна [1903, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала загадчыцай жаночай кансультацыі ў Барысаве. Была замужам, мела трое дзяцей. Арыштавана 28.10.1944 у Барысаве па адрасе: вул. Ленінская, д. 20. Асуджана 3.10.1945 асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» і як «агент нямецка-фашысцкай разведкі» да 4 гадоў ППК. Этапавана ў Нырабскі ППК Молатаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.4.1956 трыбуналам БВА. Асабовая слрава Р. № 6684-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Р.
РОНКІН (РОНКНН) Залман Абрамавіч [1896, Вяліж Смаленскай губ., Расія — ?], службовец. 3 яўрэйскай сям’і. Працаваў загадчыкам базы Аптэкаўпраўлення у Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны ў жн. 1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны.
3 Р. па адной справе (№ 6680-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (2.10.1956 трыбуналам БВА) кладаўшчык Аршанскай швейпрамарцелі Беленькі Зэлік Давыдавыч (н. ў 1890), кравец швачнай майстэрні НКВД Бунімаў Самуіл Мееравіч (1895), забеспячэнец Аршанскага швейпрамсаюза Модэль Хаім Абрамавіч (1888), інструктар Аршанскага швейпрамсаюза Фукс Залман Шлёмавіч (1897), загадчыкаддзела ўліку Аршанскага швейпрамсаюза Шыфрын Залман Шмуйлавіч (1910).
РОЯК (РОЯК) Лея Пінхусаўна [1896, Вінніца, Украіна — ?], санітарка. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў санітарнай бактэрыялагічнай
лабараторыі ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштавана 9.11.1949. Асуджана за «шпіянаж» да высылкі за межы БССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Р. № 10441-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РУБЕНЧЫК (РУБЕНЧНК) Ісак Майсеевіч [1889, мяст. Беразіно Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Новасібірску. Жыў з жонкай Лізаветай (н. ў 1889), дачкой (1909), сынам (1914) у Новасібірску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 36, кв. 1. Арыштаваны 28.4.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 23.7.1931 за «шкодніцкую дзейнасць» і як «удзельнік антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1941, 16.12.1949 асобай нарадай МДБ СССР зноў прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 17.8.1955. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. па яго першай справе (№ 11457-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны (на розныя тэрміны) і рэабілітаваны (судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957) кансультант Белкаапсаюза ці Дзяржплана Берман Веніямін Фабіянавіч (н. ў 1892 у Варшаве; атрымаў вышэйшую адукацыю), адказны выканаўца Белкаапсаюза Вальфсон Барыс Ліпманавіч (1892), загадчыкпланавага аддзела Белкаапсаюза Гармізе Ісак Львовіч (1884), дацэнт БДУ Герцык Ілья Якаўлевіч (1872; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), інструктар Белкаапсаюза Гордзін Ізраіль Навумавіч (1885), эканаміст Белкаапсаюза Дунец Лявонцій Хаімавіч (1899), адказны выканаўца МЦРК (?) Ізакаў Берка Зелікавіч (1887), загадчык планавага аддзела МЦРК Крол Айзік Мендзялеевіч (1895; атрымаў вышэйшую адукацыю), загадчык фінансавага аддзела Белкаапсаюза Левінсон Якаў Майсеевіч (1890), кансультант Белкаапсаюза Лур’е
Залман Іосіфавіч (1889), начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення Наркамфіна Мількаманавіч Ілья Абрамавіч (1889; атрымаў вышэйшую адукацыю), супрацоўнік аддзела забеспячэння ВСНХ (?) БССР Найдус Абрам Ісакавіч (1899), кансультант Дзяржплана БССР Перэльман Майсей Абрамавіч (1887; атрымаў вышэйшую адукацыю), эканаміст Наркамгандлю БССР Рабіновіч Іосіф Ісакавіч (1898), кансультант Белкаапсаюза Ракаў Майсей Ільіч (1890), вучоны сакратар Інстытута эканамічных даследаванняў Расін Лазар Абелевіч (18.9.1898; атрымаў вышэйшую адукацыю; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), кансультант Дзяржплана БССР Рагінскі Вульф Абрамавіч (1902; атрымаў вышэйшую адукацыю), кансультант Белкаапсаюза Разенгаўз Давыд Аронавіч (1896; атрымаў вышэйшую адукацыю), інжынер Наркамгандлю БССР Тагер Мірон Ільіч (1885; атрымаў вышэйшую адукацыю), член прэзідыума Дзяржплана БССР Шэйнін Аркадзь Ільіч (1898; атрымаў вышэйшую адукацыю), кансультант Наркамата знешняга гандлю Юнгерц Рыгор Мікалаевіч (1892; атрымаў вышэйшую адукацыю), старшы інспектар Дзяржбанка Янкелеў Сямён Майсеевіч (1885).