• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    САБАЛЕЎСКІ (СОБОЛЕВСКНЙ) Аркадзь Уладзіслававіч [1896, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 19.5.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў с. Усць-Волма Ленінградскай (цяпер Ноўгарадская) вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 4.2.1938. Асуджаны 25.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.1.1968 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 9870-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САБІЛА (САБНЛЛО) Уладзімір Феліцыянавіч [1903, в. Дзегцяроўка Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], службовец. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі Мінскага абл. аптэчнага склада. Быў жанаты. Арыштаваны 11.6.1949 у Мінску па адрасе: вул. 1-я Землямерная, д. 26, кв. 2. Асуджаны 23.7.1949 за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Асобы лагер № 4 (г. Паўлаград). Вызвалены 11.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1994 Мінскім абл. судом. Асабовая справа С. № 35847-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    26.12.1937 у в. Дзегцяроўка арыштаваны калгаснік калгаса імя Варашылава Сабіла Станіслаў Феліцыянавіч (н. ў 1879), брат С. 30.12.1937 тройкай НКВД асуджаны за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 2.3.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа С. Сабілы № 29507-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САВЕЛЬЕЎ (САВЕЛЬЕВ) Альфрэд Іванавіч [1888, у межах цяперашняй тэрыторыі Беларусі — ?], урач. 3 нямецкай сям’і. Арыштаваны 10.7.1941. Асуджаны 12.10.1941 асобай нарадай НКВД СССР за «антысавецкую прапаганду» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў ліп. 1989 Куйбышаўскай абл. пракуратурай.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    САВІЦКІ (САВІ4ЦКНЙ) Іван Антонавіч [1880, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і бел. службоўца. Працаваў у саўгасе «Буйнічы» Магілёўскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 29.8.1938 у Магілёве. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 3206 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    САВІЧ (САВНЧ) Міхаіл Піліпавіч [1890, в. Калюжыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 24.3.1952], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1930 працаваў у Мазырскім туберкулёзным дыспансеры. Перад арыштам загадчык інфекцыйнай бальніцы ў Мазыры, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.12.1933 у Мазыры па адрасе: вул. Н. Стросіна (?), д. 25. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. 3 С. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна). Вызвалены, верагодна, датэрмінова. Вярнуўся ў Беларусь.
    Савіч М. П. (пачатак 1950-хгг.)
    У пачатку 1950-х гг. галоўны ўрач Мазырскай інфекцыйнай бальніцы. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1948).
    3.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 22/17 арыштаваны старшы бухгалтар арцелі «Чырвоны ўтыльшчык» Савіч Мікалай Піліпавіч (н. 5.12.1887 у в. Калюжыца), верагодна, брат Міхаіла Сав/ча. 14.3.1938 тройкай НКВД асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 26.3.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракура-
    турай Мінскай вобл. Асабовая справа М. Савіча № 23312-с
    захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САВОЙТАН (САВОЙТАН) Марыя Максімаўна [1923, в. Вільча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў ваенным шпіталі № 1305 у Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштавана 7.4.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана УНКДБ Бабруйскай вобл. 17—18.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 887-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    САДОЎСКАЯ-РОГАЧ (САДОВСКАЯ-РОГАЧ) Марыя Самуілаўна [1903, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 бел. ся-
    лянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Выйшла замуж. Арыштавана ў 1939. Асуджана ваенным трыбуналам Паўн.-Каўказскай ВА як «шпіёнка чэшскай разведкі» да 8 гадоў ППК. Вызвалена ў 1945. Загадвала ўрачэбным участкам у пас. Смаляны, цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Зноў арыштавана 23.10.1949. Пастановай асобай нарады пры міністры дзяржбяспекі СССР 1.3.1950 за «былую шпіёнскую дзейнасць» выслана на пасяленне ў Акмолінскую вобл. Далейшы лёс невядомы.
    САЙКОВІЧ (САЙКОВНЧ) Альбярціна-Юзэфа Францаўна [1898, мяст. Камянец-Літоўскі Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Камянец Брэсцкай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымала пачатковую адукацыю. Працавала ў эвакапрыёмніку (?) Мінска. Была замужам. Арыштавана 1.4.1930 у Мінску па адрасе: вул. Н. Маскоўская, д. 31, кв. 1. Асуджана 1.5.1930 калегіяй АДПУ за «шпіёнскую дзейнасць» да 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 28879-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САКАЛОЎ (СОКОЛОВ) Фёдар Міхайлавіч [1897, Нараўчат Пензенскай губ., Расія — ?], фармацэўт. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам аптэкі пры ваенным шпіталі ў Полацку, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.1.1931 у Полацку па адрасе: вул. Верхняя Набярэжная, д. 1. Асуджаны 4.7.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1989. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    САКАЛОЎСКАЯ-ВЫСОЦКАЯ (СОКОЛОВСКАЯ-ВЫСОЦКАЯ)Ядвіга Язэпаўна [31.1.1896, Мінск — ?], стаматолаг. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ва ўчастковай бальніцы ў мяст. Самахвалавічы, цяпер Мінскі р-н. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 19.11.1937 у в. Пяцеўшчына Мінскага р-на. Асуджана 2.12.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Волжскі ППК НКВД Яраслаўскай вобл. (на канец 1937 — каля 73 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа С.-В. № 21435-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САКАЛОЎСКІ (СОКОЛОВСКНЙ) Сцяпан Іванавіч [1890, в. Пукава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. —13.1.1938, Магілёў (?), турма, НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Загадваў ветэрынарнай лячэбніцай ў мяст. Касцюковічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 21.5.1937. Асуджаны 9.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.12.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 6817 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Таксама гл. артыкул: Абуховіч Казімір.
    САКОВІЧ (САКОВНЧ) Васіль Іванавіч [1894, в. Асмаловічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 1.4.1938, Магілёў (?), турма НКВД], санітарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на санітарнай станцыі ў Клімавічах. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938. Асуджаны 10.3.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989
    указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа С. № 12928 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Хутчэй за ўсё, рэпрэсаваны і некаторыя са сваякоў С.
    САКОВІЧ. У 1937 урач 24-й кавалерыйскай дывізіі РСЧА. Арыштаваны з шэрагам афіцэраў дывізіі, памочнікам камандзіра палка Петуховым, урачом Полацкай механізаванай брыгады РСЧА (прозвішча ўстанавіць не ўдалося) і інш. У жн.верас. 1937 катаваны падчас допытаў следчымі УДБ НКВД у Мінску Палавінкіным і Шырокім П. А. Збіты, падпісаў, што з'яўляецца членам антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі (з 6—7 чалавек) і атруціў вайскоўцаў дывізіі ядам «Батулін». Асуджаны да ВМП і расстраляны.
    САЛАВЕЙ (СОЛОВЕЙ) Георгій Канстанцінавіч [1926 ці 1929, в. Кучынаўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт 4-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 3.8.1949 у Мінску па адрасе: Каралінскі зав., д. 10, кв. 2. Асуджаны 4.3.1950 асобай нарадай МДБяк «член антысавецкай арганізацыі» і «бандыцкай групы» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Рачны лагер НКВД Комі АССР (Варкута). Вызвалены ў жн. 1955. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.12.1956. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на Мінскай гарадской дэзінфекцыйнай станцыі. Зноў арыштаваны 20.10.1960 у Мінску па адрасе: 2-гі Грыгор'еўскі зав., д. 12, кв. 4. Абвінавачваўся ў распаўсюджванні дакументаў антысавецкага зместу. Асуджаны 30.12.1960 да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па другой справе рэабілітаваны 29.5.1992 Вярхоўным судом Беларусі. Першая справа С. (№ 9845-с; з фотаздымкам) і другая (№ 35615-с; з фотаздымкам) захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
    САЛАЎЁЎ (СОЛОВЬЕВ) Яфім Аляксеевіч [1907, в. Малькава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ваенны ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям'і. Служыў у 78-м стралковым палку 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.9.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам 25-й дывізіі 15.11.1942 за «правядзенне антысавецкай агітацыі», «захоўванне антысавецкіх улётак» і «здрадніцкія намеры» да ВМП (кара заменена на 10 гадоў ППК) з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.1.1976. Асабовая справа С. № 13986-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.