Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
СЕРЖАНІНА (СЯРЖАНІНА) (СЕРЖАНННА) Фаіна Андрэеўна [1923, мяст. Любань Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. У 1941—44 сувязная партызанскага атрада «Жалязняк». Перад арыштам студэнтка Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 1.2.1945. Асуджана 24.11.1945 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.8.1979 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. Ne 20638-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя сваякі С.
СІВЕРЫНА (СНВЕРННА) Надзея Сцяпанаўна [1920, в. Гарадзішча Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў в. Лышчыцы Брэсцкага р-на. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 16.12.1944. Асуджана 18.7.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа С. № 10834-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
СІВІЦКІ (СНВНЦКНЙ) Яўген Ігнатавіч [1908, Магілёў — ?], урач-тэрапеўт. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1928—37 служыў у РСЧА ў Магілёве. Быўжанаты. Арыштаваны 9.9.1937. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 14.11.1937 пастановай асобага аддзела 33-й стралковай дывізіі. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 7991-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СІВОШКА (СНВОШКО) Міхаіл Язэпавіч [1924, в. Заброддзе Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у абласной бальніцы ў Баранавічах. Арыштаваны 25.1.1941 у Баранавічах па адрасе: вул. Ляхавіцкая, д. 12. Асуджаны 23.3.1946 асобай нарадай НКВД як «кіраўнік нацыяналістычнай арганізацыі «СБМ» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР (Варкута, калона № 7). Вызвалены 25.1.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.4.1968 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 6418-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя сваякі С.
СІДАРОВІЧ (СНДОРОВНЧ) Уладзімір Канстанцінавіч [1924, в. Чарніхава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў асістэнтам на складзе аптэкі Брэст-Літоўскай чыгункі ў Баранавічах. Арыштаваны 21.1.1949 у Баранавічах па адрасе: Навамышскі тракт, д. 39а. Асуджаны 7.8.1949 як «удзельнік антысавецкай падпольнай арганізацыі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 21.11.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.6.1994 пленумам Вярхоўнага суда Беларусі. Асабовая справа С. № 26447 захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
СІДАРЭНКА (СІ4ДОРЕНКО) Васіль Рыгоравіч [1914, в. Вялікая Джоўга Вінадзелінскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 7.7.1948. Асуджаны 30.9.1948 за «напісанне і адпраўку ліста антысавецкага зместу на імя старшыні Савета Міністраў БССР» і за тое, што «падчас вайны здаўся ў палон немцам», да 25 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.5.1965 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 9038 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СІЛІНА (СНЛННА) Соф’я Іванаўна [1923, в. Бронніца Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў мяст. Лявонпаль Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 22.12.1944. Асуджана 9.3.1946 асобай нарадай
НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 1 года і 4 месяцаў ППК. Этапавана ў Паўночна-Чыгуначны лагер МДБ Комі АССР (у 1947 больш за 13 500 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. № 22087-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СІЛЬВАНОВІЧ (СНЛЬВАНОВНЧ) Аляксандра Восіпаўна [1908, Беласток, цяпер Польшча — ?], служачая. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала лабаранткай у Рэнтгенаўскім інстытуце ў Беластоку. Арыштавана 23.3.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 22.3.1941 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 25.12.1989. Асабовая справа С. № п-11649 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СІМКУЎНА (СНМКУВНА) Марыя Францішкаўна [1918 — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Варшаве. Арыштавана 13.12.1939. Асуджана асобай нарадай НКВД 4.9.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 22.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 9.3.1993. Асабовая справа С. № п-17045 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СІНІЦКІ (СНННЦКНЙ) Парфірый Фролавіч [13.9.1895, в. Дворышча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 24.10.1941, ГУПАГ|, ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваўу Ігрушаўскім ветэрынарным пункце. Быў
жанаты. Арыштаваны 4.8.1938 у в. Мурашкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 9.10.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 13118-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СІНІЦЫН (СНННЦЫН) Уладзімір Фёдаравіч [1919, в. Іваненкі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у 31-м артылерыйскім палку 49-й стралковай дывізіі РСЧА. Арыштаваны 20.12.1944. Асуджаны 25.1.1945 як «агент нямецкіх разведвальных органаў» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Кемераўскай вобл. (г. Сталінск, п/с № 247/2). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1956 трыбуналам Прыбалтыйскай ВА. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СІПОВІЧ (СНПОВНЧ) Антаніна Іосіфаўна [1900, в. Востраў Лешч Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў дзіцячай кансультацыі ў Полацку, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштавана 3.8.1938. Асуджана 11.9.1939 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з канцлагераў Карагандзінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.3.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 8949-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СІПУХІН (СНПУХНН) Меер Гіршавіч (Рыгоравіч) [1894, Таропец, цяпер Цвярская вобл., Расія — ?], службовец. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту загадчык эпідэміялагічнага сектара (аддзела) Наркамата аховы здароўя БССР. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 13, кв. 3. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй ГПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер ГПУ НКВД Далёкаўсходняга краю (9-е аддзяленне, ст. Магдагачы, цяпер райцэнтр Амурскай вобл.). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР.
3 С. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
СІРОТКА (СНРОТКО) Іосіф Нікадзімавіч [1.3.1898, в. Хадакі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў дома. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.12.1939 у в. Аўсянікі Вілейскага р-на Вілейскай (цяпер Мінская) вобл. Асуджаны 21.8.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР (у 1941 — каля 40 000 зняволеных). Вызвалены 3.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 18.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 28998-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СІРОТКА (СНРОТКО) Юзэфа Міхайлаўна [18.3.1898, Мінск — ?], акушэрка. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Савецкай бальніцы № 1 Барысава, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана ў 1936. Праз некаторы час вызвалена. Працавала акушэркай у Мінскай чыгуначнай бальніцы. Зноў арыштавана 30.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 68, кв. 2. Асуджана 7.10.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Горнашорскі канцлагер НКВД Томскай чыгункі (у 1938 — больш за 11 000 зняволеных). Вызвалена ў 1946. Асобай нарадай пры МДБ СССР прыгаворана 27.8.1949 да ссылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана транспартнай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1955. Асабовыя справы С. № 6539-с, 12222-с захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
СІСЕЛЬ (СНСЕЛЬ) Лізавета Уладзіміраўна [1923, в. Барысаўка, цяпер Краснадарскі край, Расія — ?], медсястра. 3 сям’і чэшскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Гродзенскім скурна-венерычным дыспансеры. Жыла з 2 братамі. Арыштавана 13.12.1944. Абвінавачвалася як «сацыяльна небяспечны элемент». Выслана ў Комі АССР. Вызвалена і рэабілітавана МУС Комі АССР у перыяд 5—26.11.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № п-1100 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.