• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    САЛАЎЦОЎ (СОЛАЎЦАЎ) (СОЛОВЦОВ) Яфім Сцяпанавіч [1880, в. Красавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Загадваў медпунктам у в. Савінічы Клімавіцкага р-на. Быўжанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за «распаўсюджванне паклёпніцкіх чутак пра голад» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.9.1989 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 11791 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    САЛІЦКІ (САЛНЦКНЙ) Вацлаў Андрэевіч [1908, мяст. Каліш (Kalisz), цяпер Польшча — ?], урач. 3 польскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім участку ў в. Лыктуны Пастаўскага р-на Віленскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 16.2.1941. Асуджаны ваенным трыбуналам 3-й арміі РСЧА 14.5.1941 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і «спробу звяржэння савецкай улады» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў верас. 1941. Далейшы лёс невядомы.
    Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 3.11.1993. Асабовая справа С. № 22607-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    САЛЯМОН (САЛЯМОН) Майсей Шлем-Лейзеравіч [1.1.1891, мяст. Ставіскі (Stawiski), цяпер Польшча — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 30.4.1940 у Беластоку (цяпер Польшча) па адрасе: вул. Ленінская, д. 46. Асуджаны асобай нарадай НКВД 28.5.1941 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай РБ 8.4.1992. Асабовая справа С. № 32862-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САЛЯНКОВА (САЛ ЕНКОВА) Алена Канстанцінаўна [1922, мяст. Любань Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], служачая. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала сястрой-гаспадыняй інфекцыйнага аддзялення раённай бальніцы ў райцэнтры Старыя Дарогі Мінскай вобл. Арыштавана 5.1.1945. Асуджана 17.3.1947 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.10.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа С. № 35655-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САМАФАЛАЎ (САМОФАЛОВ) Хрысанф Лазаравіч [1893, в. Трасціно Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяперХоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў Хоцімску. Быў жанаты. Арыштаваны 23.9.1944. Асуджаны
    27.12.1944 за «здраду радзіме» да 15 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны пастановай УКДБ Мінскай вобл. 2.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 1836-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    САМСОННІКАЎ (САМСОНННКОВ) Уладзімір Арцёмавіч [1903, в. Скрыль Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ваенны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у 32-м асобным артылерыйскім дывізіёне ў Крычаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 5.5.1942. Асуджаны 15.5.1942 за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1960 трыбуналам Ленінградскай ВА. Асабовая справа С. № 7068-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    САМУСЕЎ (САМУСЕВ) Майсей Сцяпанавіч [1912, в. Мокрае Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у саўгасе «Камунар» Касцюковіцкага р-на. Арыштаваны 2.11.1933. Асуджаны 10.1.1934 калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 17.6.1957 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
    3 С. па адной справе (№ 4696-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (17.6.1957 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) больш за 10 ветэрынарных работнікаў, заатэхнікаў і інш. (падрабязней гл. арт.: Калібераў Ігнат Аўрамавіч).
    САМУСКЕВІЧ (САМУСКЕВНЧ)Уладзімір Канстанцінавіч [1899, мяст. Узляны Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваўу Чэрвені Мінскай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 27.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні край. Вызвалены 25.10.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа С. і інш. № 10333-с (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    17.7.1937 у в. Узляны арыштаваны калгаснік калгаса імя Куйбышава Самускевіч Канстанцін Мікалаевіч (н. 21.5.1868 у Навагрудскім пав. Мінскай губ. у бел. сялянскай сям’і), верагодна, бацька С. Ён 12.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і расстраляны 19.8.1937 у Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 28.3.1989 пракуратурай БССР. Яго асабовая справа № 21714-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Таксама гл.: Ахвяры і карнікі...
    САНДАМІРСКІ (САНДОМНРСКНЙ) Якаў Рыгоравіч [1902, Крамянчуг Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — 29 ці 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец, педагог. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 11, кв. 21. Перавезены ў Мінск. Асуджаны 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабо-
    вая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Паводле некаторых звестак, рэпрэсаваны і бацька Я. Сандамірскага.
    Гл. таксама: Рэпрэсаваныя...', Ахвяры і карнікі...
    САПІР (САПНР) Ісай Давідавіч [1897, Вілкамір, цяпер Літва — ?], навуковец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. У 1920-я гг. скончыў медыцынскі ф-т Маскоўскага ун-та. Працаваўу 1-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1933— 36 загадчык кафедры нервовых хвароб Маскоўскага медыцынскага інстытута. Перад арыштам прафесар, загадчык нервовага аддзялення Савецкай бальніцы № 1 у Магілёве. Арыштаваны 9.7.1938. Асуджаны 5.2.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Якуцкую АССР. Некаторы час працаваў у Краснаярскім медыцынскім інстытуце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.11.1956 пастановай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 2237-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    САРАКШАБЕЛЬ (СОРОКШАБЕЛЬ) Шлёма Іцкавіч [1903, Гродна — ?], службовец. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту начальнік вучэбнай часці санінструктараў у Ленінградзе. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 18.10.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.3.1938 за «шпіянаж» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Ленінградскай ВА 4.7.1956. Асабовая справа С. № п-8441 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    САРОКА (СОРОКА) Адольф Захаравіч [1875, фальварак Балотніца ці маёнтак Блошніцы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Працаваў у тагачасным Ветрынскім (цяпер Полацкім) раёне. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 25.3.1929. Асуджаны 19.6.1929 асобай нарадай НКВД як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Па адной з С. групавой справе (№ 8460-п; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (трыбуналам БВА 15.5.1958) яго брат Сарока Нікадзім Захаравіч (н. ў 1889) і яшчэ каля 50 сялян-аднаасобнікаў.
    САРОКА (СОРОКА) Антаніна Іосіфаўна [1921, г. Мелекес, цяпер Куйбышаўская вобл., Расія — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў раённым аддзеле НКВД у Лідзе, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыла з бацькамі, 3 братамі і 2 сёстрамі. Арыштавана 13.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры МУС 18.7.1946 як «удзельніца белапольскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Комі АССР, потым у Кустанайскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.9.1994. Асабовая справа С. № п-21243 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    САРОКА (СОРОКО) Міхаіл Іванавіч [8.11.1897, мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту выконваў абавязкі загадчыка Мінскай чыгуначнай бальніцы. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 22.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Аўтадорная, д. 9, кв. 1. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД як «член
    эсэраўскай шпіёнскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Вызвалены 22.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 6786-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    САФОНАЎ (САФОНОВ) Ніл Рыгоравіч [1893, в. Плешчыцы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта ў Магілёўскай арцелі «14 год Кастрычніка». Арыштаваны 27.3.1953. Асуджаны 16.6.1953 за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
    3 С. па адной справе (№ 15149; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (15.5.1992 Вярхоўным судом Беларусі), верагодна, яго жонка, хатняя гаспадыня Сафонава Домна Уладзіміраўна (н. ў 1889), рабочая чыгуначнай ст. Магілёў Арцёмава Ганна Паўлаўна (1904), хатняя гаспадыня Усава Алена Іванаўна (1901). Далейшы іх лёс невядомы.