• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    СКАВЫРКА (СКОВЫРКО) Хераніма Іванаўна [28.12.1900, Варшава (Warszawa), Польшча — 13.4.1938, Мінск, турма НКВД], навучэнка. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Уступіла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзіця.
    Арыштавана 8.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая, д. 5а, кв. 1. Асуджана 25.2.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. Ns 24524-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Лхвяры і карнікі...
    СКАКУН (СКАКУН) Карней Канстанцінавіч [1894, в. Клінкі Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 26.11.1937, Орша, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе імя Молатава ў в. Ваўча Бягомльскага (цяпер Докшыцкага) р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 13.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Полылчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    СКАПОВІЧ (СКОПОВНЧ) Іпаліт Антонавіч [1893, в. Патрыкавы Сядлецкай губ., цяпер Польшча — ?], фельчар. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у паліклініцы ў Навагрудку, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.3.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. Ns п-9738 захоўваецца ў архіве УКДБ па Гродзенскай вобл.
    СКАПОЎСКАЯ (СКОПОВСКАЯ) Адэлаіда Мацвееўна [1888, Санкт-Пецярбург — ?], служачая. 3 бел. сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту сакратар Магілёўскай
    ветэрынарна-занальнай станцыі. Арыштавана 28.9.1933. Асуджана 24.2.1934 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.10.1962 трыбуналам БВА.
    3 С. па адной групавой справе (№ 8447-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі каля 40 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Карвоўская Марыя Станіславаўна.
    СКАРАБАГАТАЯ (СКОРОБОГАТАЯ) Алена Генрыхаўна [1917, мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіла ў ВЛКСМ. Працавала ў медыцынскім пункце ў пас. Негарэлае Дзяржынскага р-на. Арыштавана 8.8.1937. Асуджана 22.11.1937 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Іўдэльскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (у канцы 1938 — больш за 20 000 зняволеных). Вызвалена і рэабілітавана трыбуналам БВА ў кастр.-снеж. 1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 5544-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    7.8.1937 у Дзяржынску па адрасе: вул. Савецкая, д. 100 арыштаваны бацька траіх дзяцей, рабочы завода «Чырвоны штампоўшчык» Скарабагаты Уладзімір Генрыхавіч (н. ў 1908), брат А. Скарабагатай. Пастановай НКВД і пракурора СССР 19.11.1937 асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 17.12.1937 расстраляны ў турме НКВД у Оршы. Рэабілітаваны 11.8.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа У. Скарабагатага № 12333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    8.8.1937 у Дзяржынску па адрасе: вул. 1-я Ленінская, д. 29 арыштаваны бацька дваіх дзяцей, загадчык базы гандлёва-прамысловага аддзела НКВД Скарабагаты Іосіф Генрыхавіч (н. ў 1906), брат А. Скарабагатай. Пастановай НКВД і пракурора СССР 19.11.1937 асуджаны як «агентполь-
    скай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 17.12.1937 расстраляны ўтурме НКВД у Оршы. Рэабілітаваны 28.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Іосіфа Скарабагатага № 12078-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    8.8.1937 у Дзяржынску па адрасе: вул. Савецкая, д. 80 арыштаваны шафёр Дзяржынскага райкама КП(б)Б Скарабагаты Іван Генрыхавіч (н. ў 1911), брат А. Скарабагатай. Пастановай НКВД і пракурора СССР 19.11.1937 асуджаны як «удзельнік шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 17.12.1937 расстраляны ў турме НКВД у Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Рэабілітаваны 30.3.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Івана Скарабагатага № 25048-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СКАРАБАГАТАЯ (СКОРОБОГАТАЯ) Юзэфа Адамаўна [1903, в. Ваські Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 17.9.1937, Бабруйск, турма НКВД], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Жыла з бацькамі, 3 братамі і сястрой. У 1929 выслана з бацькамі ў Сібір, маёмасць канфіскавана. Праз некаторы час вярнулася ў БССР. Працавала ў раённай бальніцы ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Муж С. Аркадзь Судар рэпрэсаваны ў 1936 за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Арыштавана 21.6.1937. Асуджана асобай нарадай НКВД 7.9.1937 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і як «контррэвалюцыйны элемент» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 30.8.1968. Асабовая справаС. № 19987-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    6.8.1937 у в. Багінаўка Заслаўскага (цяпер Мінскі) р-на арыштавана рабочая Заслаўскага леспрамгаса Скарабагатая Марыя Адамаўна (н. ў 1901 у в. Ваські), хутчэй за ўсё, сястра Ю. Скарабагатай. Асуджана 7.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 23.9.1937 расстраляна ў Мінскай унутранай турме НКВД.
    Рэабілітавана 30.8.1968 Вярхоўным судом БССР. Асабовая слрава М. Скарабагатай № 19987-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    31.10.1939у в. Дубрава, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. арыштаваны дарожны рабочы Скарабагаты Уладзімір Адамавіч (нар. ў 1898 у в. Ваські), хутчэй за ўсё, брат Ю. Скарабагатай. Асуджаны 17.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.2.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа У. Скарабагатага № п-20057 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя іншыя сваякі Ю. Скарабагатай.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    СКАРАХОДАЎ (СКОРОХОДОВ) Аляксандр Мікалаевіч [1918, в. Дубралебава Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у 102-м палку 35-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Арыштаваны 13.4.1943. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 24.5.1943 ваенным трыбуналам 35-й дывізіі. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 8056-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    СКАЎРОНСКІ (СКОВРОНСКНЙ) Канстанцін Станіслававіч [1896, в. Міканова Варшаўскай губ., цяпер Польшча — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў на бойні ў мяст. Антопаль, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.2.1940
    у асадзе Губерня таго ж р-на. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР (у канцы 1940 — больш за 80 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа С. № 7445-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя сваякі С.
    СКАЧКОЎ (СКАЧКОВ) Васіль Якаўлевіч [1908, мяст. Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. 3 1930 у РСЧА. Служыў у ветэрынарнай службе вайсковай часці асобнага горна-стралковага палка ў Шкотаўскім р-не Прыморскай вобл. Далёкаўсходняга краю. Арыштаваны 11.6.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай прапаганды і агітацыі». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 28.7.1939 ваенным трыбуналам Ціхаакіянскага Флоту. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 8773-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    СКОВЫШ (СКАВЫШ) (СКОВЫШ) Аляксандр Кузьміч [1904, в. Дайнава Ігуменскагапав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў 19-м урачэбным участкам на чыгуначнай ст. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 9.2.1948. Асуджаны 13.5.1948 за «дапамогу нямецкім акупантам» і як «член Саюза барацьбы супраць бальшавізму» да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Цемнікоўскі (пас. Явас), потым — у Дубраўны (ст. Поцьма) лагеры МДБ Мардоўскай ССР. Камісіяй па пераглядзе спраў рэпрэсаваных
    27.11.1954 тэрмін пакарання зніжаны да Югадоў. Вызвалены 29.10.1955. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 11.5.1965 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа С. № 19209-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СКРЫГАН (СКРЫГАН) Пётр Тарасавіч [1890, в. Праснакі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калыльскі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1937, Слуцк, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваўу Доўгаўскай амбулаторыі. Быўжанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 28.4.1937 у в. Гадзень Старобінскага (цяпер Салігорскі) р-на Мінскай вобл. Асуджаны 22.9.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
    3 С. па адной групавой справе (№ 18774-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (1.4.1958 трыбуналам БВА) яго брат, калгаснік калгаса «ГІяцігодка», бацька дваіх дзяцей Скрыган Якаў Тарасавіч (н. ў 1904) і яшчэ больш за 60 сялян, жыхароў тагачаснага Старобінскага р-на.
    СКРЫПІНСКІ (СКРНПННСКНЙ) Мацвей Сяргеевіч [5.8.1884, в. Балтунаўка, цяпер Хвалынскі р-н Саратаўскай вобл., Расія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Зялёнка Полацкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. № 21278-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.