Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
СТАНСКАЯ (СТАНСКАЯ) Ванда Міхайлаўна [25.12.1917, мяст. Крайск Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Мела няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала сястрой-практыканткай у бальніцы ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Жыла з маці (н. ў 1883), сястрой Аленай (1915), братамі Антонам (1921), Міхаілам (1923). Арыштавана 24.8.1935. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.2.1936 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы (разам са сваякамі)» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Свярдлоўскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 19.5.1992. Асабовая справа С. № 33756-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СТАРАСЕЛЬСКІ (СТАРОСЕЛЬСКНЙ) Марк Сяргеевіч [25.8.1905, Казлоў-Мічурынск Варонежскай губ., Расія — 4.3.1938, Мінск (?), турма НКВД], медык, вайсковец. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік аддзялення санітарнай службы 153-га стралковага батальёна РСЧА. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.4.1937 у пас. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 14.12.1937 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны.
3 С. па адной справе (№ 12485-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіла, асуджана за тое ж «злачынства», расстраляна (13.1.1938 у турме НКВД у Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.) і рэабілітавана (трыбуналам БВА 8.9.1958) хатняя гаспадыня Дарашкевіч Ядвіга Казіміраўна (н. ў 1906 у в. Бялькішкі, цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл., у польскай сялянскай сям’і; атрымала сярэднюю адукацыю; арыштавана 16.10.1937 у в. Зарэчча Пухавіцкага р-на), верагодна, жонка М. Старасельскага.
СТАРАСЦІН (СТАРОСТНН) Яфім Іванавіч [1907, в. Давыдовічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у Быхаве. Быў жанаты. Арыштаваны 14.3.1938. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 27.4.1939 пастановай пракурора аддзела па спецсправах Магілёва. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 4373-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
29.12.1932 у в. Давыдовічы арыштаваны бацька траіх дзяцей, селянін-аднаасобнік Старасцін Давыд Іванавіч (н. ў 1904 у в. Давыдовічы), брат Я. Старасціна. Асуджаны 3.2.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.3.1978 Магілёўскім абл. судом. Асабовая справа Д. Старасціна № 9546 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СТАРЖЫНСКАЯ (СТАРЖННСКАЯ) Соф’я Лаўрэнаўна [1908, Люблін (Lublin), Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў мяст. Піліцы (Рііісу) Келецкага ваяв., Польшча. Арыштавана 3.5.1940. Асуджана 9.1.1941
асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 4.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.12.1993 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № п-19778 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ па Гродзенскай вобл.
СТАРЫКОВІЧ (СТАРНКОВНЧ) Аркадзь Францавіч [1923, в. Падбалонне Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў загадчыкам ветэрынарнага пункта ў мяст. Войстам, цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. Жыў з маці, жонкай, дачкой, братам і 3 сёстрамі. 3 мая да ліп. 1942 удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 12.5.1949. Асуджаны 6.9.1949 ваенным трыбуналам вайсковай часці № 62920 за «здраду радзіме» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 10.5.1956. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны ваенным пракурорам КБВА 27.8.1991. Асабовая справа С. № п-13273 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі С.
СТАРЫКОВІЧ (СТАРНКОВНЧ) Тэрэза Георгіеўна [1897, мяст. Салокі Ковенскай губ. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 22.10.1937. Асуджана 29.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляна.
3 С. па адной справе (№ 3959-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (31.10.1958 калегіяй па крымінальных справах
Вярхоўнага суда БССР) качагар Віцебскай мэблевай фабрыкі Адамскі Станіслаў Піліпавіч (н. ў 1887), хатняя гаспадыня Вяржбіцкая Соф’я Іванаўна (н. ў 1885 у Віцебску), рабочы Віцебскага вагоннага дэпо, бацька дваіх дзяцей Вяржбіцкі Казімір Яцкавіч (н. ў 1877 у мяст. Чашнікі Віцебскай вобл.), токар майстэрні Віцебскага політэхнічнага тэхнікума, бацька дваіх дзяцей Катовіч Лонгін Антонавіч (н. ў 1900), прачка аддзялення Чырвонага Крыжа ў Віцебску Таркаліна Ганна Пятроўна (н. ў 1879 у Віцебску).
СТАРЫНСКАЯ-ІВАНОВА (СТАРННСКАЯ-НВАНОВА) Клаўдзія Ільінічна [1907, Віцебск — ?], навуковец, жонка В. Старынскага. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Перад арыштам асістэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Гадавала з мужам двое дзяцей. Арыштавана 10.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 10. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапавана, хутчэй за ўсё, праз Оршу ў Акмолінскае лагернае аддзяленне жонак здраднікаў радзімы НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С.-І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СТАРЫНСКІ (СТАРННСКНЙ) Васіль Сямёнавіч [1903, в. Крупіянава Станіца Дзямідаўскага пав. Смаленскай губ., Расія — 31.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец, педагог, муж К. Старынскай-Іванавай. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам кафедры зоагігіены Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Гадаваў з жонкай двое дзяцей. Арыштаваны 4.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 10. Асуджаны 30.10.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны
з Г. Качанавым, В. Кляніцкім і інш. (усяго больш за 20 чалавек; падрабязней гл.: Ахвяры ікарнікі...). Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СТОМА Іван Сямёнавіч [1885, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — Магілёў (?), снеж. 1937 — студз. 1938, турма НКВД], ветэрынарны работнік, службовец. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў начальнікам ветэрынарнага ўчастка ў Слуцку, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 7.10.1937. Асуджаны 5.11.1937 як «член польска-германскай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.2.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 3662 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СТРАЗДАС (СТРАЗДАС) Апена-Марыя Восіпаўна [1911, Санкт-Пецярбург — ?], фармацэўт. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў адной з аптэк Варшавы. Жыла з бацькамі, мужам і братам. Арыштавана 15.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (у 1940 — каля 20 000 зняволеных). Вызвалена 11.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 23.12.1992. Асабовая справа С. № п-16228 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СТРАКОЎСКІ (СТРОКОВСКНЙ) Апанас Яўгенавіч [1915, мяст. Почэп, цяпер Бранская вобл., Расія — ?], урач. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адука-
цыю. Загадваў бальніцай у мяст. Радунь, цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Какчэтаўскага (Какшэтаўскага) р-на Акмолінскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалены 15.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.8.1993 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № п-19557 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СТРАНЦФелікс Антонавіч [1893, Варшава (Warszawa) — ?], урач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Перад арыштам галоўны ўрач бальніцы ў мяст. Скідаль, цяпер горад Гродзенскага р-на. Жыў з жонкай, трыма дзецьмі і сястрой. Арыштаваны 8.1.1940. Асуджаны 20.2.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва УхтаІжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР (у ліп. 1941 — каля 40 000 зняволеных). Вызвалены 26.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.12.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № п-11377 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СТРАХАЛЬ Піліп Фёдаравіч [1888, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам склада Мінскага аптэкаўпраўлення. Арыштаваны 7.9.1950 у Мінску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 87. Асуджаны 19.1.1951 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Зняволены ў турме № 14 Магілёва. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.5.1990 Вярхоўным
судом БССР. Асабовая справа С. № 30973-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СУДЗІЛОЎСКІ (СУДЗНЛОВСКНЙ) Міхаіл Мікалаевіч [1899, в. Старыя Броды, цяпер Чарнушынскі р-н Пермскага краю, Расія — 5.1.1938, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў на Віцебскай навуковадаследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 28.11.1937. Асуджаны 14.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 6790-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.