• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    войскаў МУС Прыволжскай ВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 7772-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    СЦЯТКЕВІЧ (СТАТКЕВІЧ) (СТЕТКЕВНЧ, СТАТКЕВНЧ) Адам Мікалаевіч [6.1.1886, засценак Пятніцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 22.9.1920, 4K], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў мяст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 1.8.1920. Асуджаны 20.9.1920 за «выдачу белапалякам чырвонаармейца» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 С. па адной справе (№ 34870-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіў, арыштаваны (19.8.1920), асуджаны затоеж«злачынства» (да пазбаўлення волі да канца грамадзянскай вайны) і рэабілітаваны (30.9.1992 пракуратурай Беларусі) селянін-аднаасобнік, бацька шасці дзяцей Вераскоўскі Дзям’ян Васілевіч (н. ў 1874 у мяст. Пухавічы). Далейшы яго лёс невядомы.
    СЫРАКВАШ (СЫРОКВАШ) Валянціна Антонаўна [1921, в. Блудава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 сялянскай сям’і. Працавала ў Маладзечанскай гарадской бальніцы. Жыла з сястрой і пляменніцай. Арыштавана і асуджана ў 1940 як «член сям’і кулака» да спецпасялення. Выслана ў Казахскую ССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана камісіяй УУС Мінскага абл. выканкама 30.1.1993. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УУС Мінскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі С.
    СЫЧ Пётр Кліменцьевіч [1878, в. Пераходцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у савецкай бальніцы № 3 у Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 26.12.1932 на працы. Асуджаны 8.2.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 29407-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СЫЧОВА (СЫЧЕВА) Ганна Тарасаўна [?, в. Баранцы II Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай. вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў мяст. Свіслач Асіповіцкага раённага аддзела аховы здароўя. Арыштавана 16.1.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме» і «антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 9—17.7.1946 пастановай следчага аддзела УМДБ тагачаснай Бабруйскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    3 С. па адной справе (№ 254-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны ўрач Махун Ганна Пятроўна, медсястра Нішт Соф’я Фёдараўна.
    СЫЧОЎ (СЫЧЕВ) Дзмітрый Барысавіч [1907, с. Навасёлкі Разанскай губ., Расія — ?], ветэрынарны фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Да арышту старшы фельчар 5-га артылерыйскага палка ў Полацку, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 22.7.1938 у ваенным гарадку ў Полацку. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі і шкодніцтве». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 14—21.1.1939 асобым аддзелам НКВД вайсковай часці № 4482. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    СЫЧОЎ (СЫЧЁВ) Якаў Авакумавіч [1893, в. Калатоўкі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Служыў у 50-м вучэбным палку 6-й вучэбнай брыгады ў Казані (ваенны лагер № 1). Быў жанаты, меў чацвёра няпоўналетніх дзяцей. Арыштаваны 19.2.1943. Зняволены ў Казанскай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам Маскоўскай ВА 14.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 11259-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    СЯГАЛЬ (СЕГАЛЬ) (СЕГАЛЬ) Гірш Сепселевіч [1892, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — ?], фармацэўт. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай у Дуброўне, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 20.6.1938. Асуджаны 12.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Латвіі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Котласкі лагер НКВД Комі АССР (ст. Сівая Маска). Вызвалены ў лют. 1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.6.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 7241-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    25.8.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Мопраўская, д. 7 арыштаваны Сягаль (Сегаль) Міхаіл Гіршавіч (н. ў 1916 у Вільні), верагодна, сын С. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП і 4.11.1937 расстраляны ў Віцебскай турме НКВД.
    3 С. па адной справе (№ 8518-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (21.9.1959 трыбуналам БВА) Блох Якаў Ісакавіч (н. ў 1907 у мяст. Вялікая Бераставіца Гродзенскага пав., цяпер цэнтр Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
    спецмайстар віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», Вільканскі Арон Генахавіч (н. ў 1910 у Навагрудку), студэнт Віцебскага політэхнікума, Галявіцкі Пейсах Самуілавіч (н. ў 1910 у в. Бронікі Навагрудскага ваяводства), рабочы трамвайнай канторы, Гарбунова Геня Ізраілеўна (н. ў 1912 у Вільні), Карп Любоў Паўлаўна (н. ў 1905 у в. Вялікая Слабада Навагрудскага пав.), краўчыха фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», Мелер (Мілер) Арон Генухавіч (н. ў 1882 у Гродна), рабочы фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», Незаў (Нязоў) Майсей Гіршавіч (н. ў 1913 у Вільні), токар завода «Камінтэрн», Рольбін Ізраіль-Арон Майсеевіч (Моўшавіч) (н. ў 1894 у Мінску), рабочы-грузчык 13-га лесазавода, Спасібёнак Афанасій Максімавіч (н. ў 1901 у мяст. Бабынічы Лепельскага пав.), прыёмшчык АТК завода імя Кірава, Шнейдар Якаў Барысавіч (н. ў 1905 у Вільні), шкляр арцелі шкляроў, Шусцер Давід Іоселевіч (н. ў 1911 у мяст. Эпсішкі (Эйсішкі) Лідскага пав. Віц. губ.), рымар арцелі «Адраджэнне», Юнгельсон Геня Самуйлаўна (Шмуйлаўна) (н. ў 1905 у мяст. Глыбокае Віленскай губ.), краўчыха фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі».
    СЯКАЦКІ (СЕКАЦКІ) (СЕКАЦКІ4Й) Іван Іванавіч [1894, в. Дуброўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Шлях сацыялізму». Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 26.7.1938. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.9.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа С. № 13665-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    5.2.1930 у в. Дуброўка арыштаваны селянін-аднаасобнік бацька траіх дзяцей Сякацкі (Секацкі) Рыгор Іванавіч (н. ў 1902). Асуджаны 9.3.1930 калегіяй АДПУ за «зрыў гаспадарча-
    палітычных мерапрыемстваў у вёсцы, распаўсюджванне правакацыйных чутак» да высылкі з БССР з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўн. край. Далейшы лёс невядомы.
    3 С. па адной справе (№ 9572; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (3.2.1982 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда); Казакевіч Антон Якаўлевіч (н. ў 1885), Казакевіч Іван Рыгоравіч (н. ў 1907), Казакевіч Селіцыян Рыгоравіч (н. ў. 1891), Крупенька Фабіян Аляксандравіч (н. ў 1864), Крупенька Антон Вікенцьевіч (н. ў 1909), Крупенька Іван Антонавіч (н. ў 1882), Крупенька Іосіф Юр’евіч (н. ў 1894), Крупенька Пётр Станіслававіч (н. ў 1897), Крупенька Якаў Сцяпанавіч (н. ў 1867), Мяркушэвіч Станіслаў Людвігавіч (н. ў 1870), Сякацкі Іван Фабіянавіч (н. ў 1860), Сякацкі Бярнард Станіслававіч (н. ў 1885), Сякацкі Лука Іванавіч (н. ў 1893), Сякацкі Сцяпан Фабіянавіч (н. ў 1867), Сякацкі Рыгор Іванавіч (н. ў 1902).
    СЯМАШКА (СЕМАШКО) Пётр Парфенавіч [1895, в. Казачына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 13.10.1938, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Вендараж Магілёўскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 10.3.1938. Асуджаны 29.9.1938 тройкай НКВД за «прыналежнасць да агентуры польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.3.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 4936 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    СЯМЁНАВА (СЕМЕНОЙА) Соф’я Уладзіміраўна [1911, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Бабруйскай цэнтральнай аптэцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 31.12.1944.
    Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай НКВД як «член Саюза барацьбы супраць бальшавізму» да 3 гадоў ППК. Вызвалена ў перыяд 7.7—1.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.3.1992 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 14578 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    СЯМЁНАЎ (СЕМЕНОВ) Аляксандр Сцяпанавіч [20.5 (1.6). 1885, мяст. Холмеч Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. —17.3.1966, ГлускМагілёўскай вобл.], урач. 3 сям’і бел. святара. У1905 паступіў у Варшаўскі ветэрынарны інстытут, праз некаторы час перавёўся ў Харкаўскі ветэрынарны інстытут, які скончыў на «выдатна» ў 1910. Паступіў на медыцынскі ф-тХаркаўскага імператарскага ун-та, які скончыў у 1913. Працаваў земскім урачом у Глускай павятовай бальніцы. 3 сярэдзіны 1914 у дзеючай арміі, старшы ўрач пяхотнага палка, старшы ўрач палявога рухомага шпіталя, урач санітарнага цягніка. Удзельнічаў у баях. Пасля дэмабілізацыі ў крас. 1918 вярнуўся ў Глуск на ранейшае месца працы. Ажаніўся, гадаваў сыноў Вячаслава1, Алега2, Юрыя3. Удзельнічаў у 1-м з’ездзе ўрачоў БССР. Арыштаваны 16.1.1938. Пад следствам знаходзіўся ў Глускай, Бабруйскай, Мазырскай турмах НКВД. У Глускай турме жорстка катаваны следчымі, старшым лейтэнантам НКВД Каськом Сямёнам Анісімавічам (н. ў 1911), Серадой Сяргеем Сяргеевічам. Заганялі іголкі пад пазногці, заціскалі пальцы
    1 Нарадзіўся ў 1922 г. Загінуў без звестак падчас Другой сусветнай вайны.
    2 Нарадзіўся ў 1924 г. Падчас Другой сусветнай вайны адпраўлены як сын ворага народа ў штрафны батальён. Загінуў 16.10.1945 у г. Стрый (цяпер Львоўская вобл., Украіна). У цэнтры горада яму быў усталяваны помнік (знесены ў 1990-я гг.).