• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ТРЫЗНА (ТРНЗНО) Мікалай Андрэевіч [1907, в. Ізабеліна Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — 24.12.1937, Віцебск, турма НКВД], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Перад арыштам студэнт Віцебскага ветэрынарнага
    інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 Т. па адной справе (№ 6939-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (29.10.1957 трыбуналам БВА) загадчык крамы ў Віцебску, бацька траіх дзяцей Біншток Самуіл Барысавіч (н. ў 1884 у Лодзі, Польшча), рабочы віцебскага таракамбіната Галашчоў (Галашоў) Ермалай Парфёнавіч (н. ў 1884), рабочая віцебскага шчоткакамбіната Гусакова Ірына Восіпаўна (н. ў 1894 у мяст. Сіроціна Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл), механік МТС ў Бешанковічах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Зябко Цімафей Венядзіктавіч (н. ў 1904), старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Палюшыс Станіслаў Усцінавіч (н. ў 1908 у Ніжнім Ноўгарадзе), шафёр Ушасдар № 701 у Віцебску Пацееў Іван Васілевіч (н. ў 1911), конюх лесазавода «Пралетар» Ціханенка Андрэй Ігнатавіч (н. ў 1880), калгаснік калгаса імя Дзяржынскага Чыжэўскі Станіслаў Дамінікавіч (н. ў 1869).
    ТРЫЧ (ТРНЧ) Іосіф Казіміравіч [19.4.1906, в. Шацілы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 10.3.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў мяст. Лагойск, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 28.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т. № 13314-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Верагодна, рэпрэсаваны і некаторыя сваякі Т.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ТРЭБЕНДЗІС (ТРЫБЕНДЗІС) (ТРЕБЕНДНС, ТРНБЕНДІ/ІС) Браніслаў Марцінавіч [1891, Віленская губ. — 5.10.1938, Мінск (?), турма НКВД], санітар. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Еўлахі Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быўжанаты, меўтроедзяцей. Арыштаваны 13.6.1938 у в. Навасёлкі Талачынскага р-на. Асуджаны 25.9.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т. № 11168-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ТРЭМБОВІЧ (ТРЕМБОВНЧ) Пётр Іосіфавіч [1899, в. Кодзеўцы, цяпер Гродзенскі р-н — 30.5.1955, Інта, ГУЛАГ], урач. 3 польскай сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у паліклініцы пры чыгуначнай ст. Ліда, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыў з 2 братамі і 2 сёстрамі. Арыштаваны 18.8.1949. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 17.12.1949 за «дапамогу нацыяналістычнай бандзе» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Інцінскі лагер МДБ Комі АССР. Загінуўузняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.5.1956. Асабовая справа Т. № п-6162 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ТУЗ Аляксей Мікітавіч [1900, в. Комсенічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 9.3.1938, Варашылаў, турма НКВД], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1919—23 і з 1933 у РСЧА. Перад арыштам служыў у дывізійным лазарэце 66-й стралковай дывізіі ў Лесазаводску, цяпер Прыморскі край, Расія. Быўжанаты. Арыштаваны 7.11.1937. Асуджаны 8.3.1938 за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.8.1957 ваеннай калегіяй
    Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. № 8764-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ТУМІЛОВІЧ (ТУМНЛОВНЧ) Іван Вікенцьевіч1 [1884, в. Турына Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 9.3.1938, Магілёў (?), турма НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункцеў в. Даколь, цяпер Глускі р-н. Быўжанаты. Арыштаваны 11.12.1937 у сваёй хаце. Асуджаны 20.1.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т. № 6959 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    6.8.1937 у в. Песчанец Любанскага р-на Мінскай вобл. арыштаваны калгаснік калгаса «Пражэктар» Туміловіч Мікалай Вікенцьевіч (н. ў 1878 у в. Турына), брат I. Туміловіча. 14.10.1937 тройкай НКВД асуджаны як «член ПАВ» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП і расстраляны 24.10.1937 у Слуцкай турме НКВД.
    3 Т. па адной справе (№ 14927-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (30.10.1959 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР): кладаўшчык калгаса «Пражэктар» Беразоўскі Адам Рафаілавіч (н. ў 1872), калгаснік калгаса «Пражэктар» Барысевіч Рыгор Сцяпанавіч (н. ў 1887),
    1 Не блытаць з: Туміловіч Іван Вікенцьевіч [1867, в. Сверынава, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. 3 польскай шляхецкай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Арыштаваны
    10.2.1932 на хут. Тур'якава, цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 11.5.1932 калегіяй АДПУ як «агент польскіх разведорганаў» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Зах. Сібір. Далейшы лёс невядомы.
    3 Т. па адной справе (№ 25819-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (30.6.1989 пракуратурай БВА) сяляне-аднаасобнікі: Дземідовіч Франц Паўлавіч (н. ў 1876), Камароўская Эмілія Вікенцеўна (н. ў 1890), Саковіч Франц Францавіч (н. ў 1895), Татур Антон Мікалаевіч (н. ў 1905), Якубоўскі Феліцыян Аляксандравіч (н. ў 1896).
    калгаснікі калгаса «2-я пяцігодка» Маеўскі Фелікс Антонавіч (н. ў 1891) і Тарасевіч Антон Адамавіч (н. 23.4.1895), селянінаднаасобнік Цвірка Іван Іванавіч (н. ў 1876), запраўшчык трактароў Цуба Васіль Ануфрыевіч (н. ў 1901), калгаснік калгаса «Звязда» Шулякоўскі Іосіф Усцінавіч (н. ў крас. 1883).
    12.11.1933 у в. Турына арыштаваны Туміловіч Фелікс Вікенцьевіч (н. ў 1892), брат I. Туміловіча, 10.2.1934 асуджаны як «удзельнік дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі ПАВ» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Т. па адной справе (№ 9633; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (29.10.1957 трыбуналам БВА) земляробы: Астрэйка Пётр Ігнатавіч (н. ў 1894), Гавароўскі Фадзей Іванавіч (н. ў 1892), Кучынскі Адам Паўлавіч (н. ў 1902), Кучынскі Адам Уладзіміровіч (н. ў 1887), Туміловіч Мікалай Францавіч (н. ў 1892), Туміловіч Дамінік Антонавіч (н. ў 1902). Далейшы іх лёс невядомы.
    ТУМІЛОВІЧ (ТУМЙЛОВЙЧ) Яніна Іосіфаўна [1901, в. Масявічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыла з маці, братам і 2 сёстрамі. Арыштавана 13.12.1944. Абвінавачвалася як «удзельнік антысавецкай паўстанцкай арганізацыі АК». Вызвалена і рэабілітавана УНКВД Гродзенскай вобл. 29—30.3.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № п-38 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ТУНІЦКІ (ТУННЦКІ/ІЙ) Эдуард Іванавіч [1906, Пінск Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і
    польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Пінскай гарадской бальніцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.10.1944 у Пінску па адрасе: вул. Горкага, д. 43. Пад следствам знаходзіўся ў Пінскай турме НКВД. Асуджаны 7.2.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
    3 Т. па адной справе (№ 12537-с; захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (23.2.1994 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда) фармацэўт Мацкевіч Альбін Мацвеевіч і селянін-аднаасобнік Лукашэвіч Раман Іванавіч (н. ў 1888).
    ТУР (ТУР) Мікалай Яфімавіч [4.12.1894, мяст. Нягневічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 8.1.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў мяст. Смалявічы, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.8.1937. Асуджаны 27.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.10.1957 трыбуналам Прыбалтыйскай ВА. Асабовая справа Т. № 11498-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ТУРКЕВІЧ (ТУРКЕВІ4Ч) Уладзіслава Іосіфаўна [3.9.1910, Вільня — 9.1.1938, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў паліклініцы ў Мінску. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 21.8.1937. Асуджана 3.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі»
    да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 30.9.1969 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т. № 20106-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    17.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 4/15 арыштавана сакратар-машыністка камісіі Зах. Беларусі АН БССР Туркевіч Станіслава Іосіфаўна (н. ў 1907 у Вільні), сястра У. Туркевіча. Яна 9.1.1934 асуджана калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Этапавана ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызваленаў 1946. Рэабілітавана 18.4.1956 трыбуналам БВА, 26.11.1952 асобай нарадай МДБ асуджана на пасяленне ў Пячору. Групавая справа Т. і інш. № 10182-с (па ёй праходзіла каля 100 чалавек, у асноўным педагогі і навукоўцы) спынена 16.8.1956 пастановай КДБ БССР. Гл. арт.: Адарыч Яўген Пятровіч.
    23.12.1940 у Мінску арыштаваны лінатыпіст друкарні «Звязда» Туркевіч Іван Іосіфавіч (н. ў 1913 у Вільні), брат У. Туркевіча. Ён 10.4.1941 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні 1.6.1943.
    3 Т. па адной справе (№ 20110-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (4.11.1969 пленумам Вярхоўнага суда БССР) літаратурны работнік рэдакцыі газ. «Знамя свободы» Васюкевіч Віктар Антонавіч (н. ў 1919 у г. Таганрог, цяпер Растоўская вобл., Расія). Далейшы яго лёс невядомы.