• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    УРУБЛЕЎСКІ (ВРУБЛЕВСКНЙ) Антон Вацлававіч [1896, мяст. Дзісна Віленскай губ., цяпер горад Мёрскага р-на Віцебскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД], педагог. 3 сям'і польскага двараніна. Выкладаў на медыцынскім факультэце Віцебскага кінатэхнікума. Быўжанаты. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 20.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.2.1959 трыбуналам БВА.
    3 У. па адной справе (№ 10895-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і расстраляны: дырэктар Белэнергадзяржзбыта ў Віцебску Валадко Пётр Феліксавіч (н. ў 1889), слесар віцебскай фабрыкі імя Кагановіча Варановіч Пётр Яфімавіч (н. ў 1903), выкладчык Віцебскага політэхнікума Варпаховіч Іосіф Фёдаравіч (н. ў 1902), ваенрук Віцебскага музыкальнага вучылішча
    Дамброўскі Міхаіл Канстанцінавіч (н. ў 1896), выкладчык Віцебскага мастацкага вучылішча Даркевіч Пётр Яўгенавіч (н. ў 1898), вартаўнік Віцебскай біяфабрыкі Ерафееў Сідар Кірылавіч (н. ў 1894), механік віцебскай вадакачкі Жураў Емяльян Міхайлавіч (н. ў 1889), сталяр віцебскай абутковай фабрыкі імя Лекерта Закрэўскі Антон Ульянавіч (Юльянавіч) (н. ў 1904), наборшчык віцебскай друкарні Закржэўскі Франц Данілавіч (н. ў 1886), інжынер будаўніцтва льнокамбіната ў Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Кандрашук Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1894), майстар віцебскага завода імя Кірава Карповіч Антон Уладзіслававіч (н. ў 1892), выкладчыца школы для малаадукаваных пры віцебскім заводзе імя Кірава Круковіч Ганна Генрыхаўна (н. ў 1897), кравец віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» Кузняцоў Васіль Пятровіч (н. ў 1888), выкладчык СШ № 1 у Віцебску Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (н. ў 1887), старшы дарожны майстар віцебскага дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 701 Мухніцкі Віктар Антонавіч (н. ў 1900), інструктар майстэрні віцебскага дзіцячага дома Паўлюкевіч Канстанцін Антонавіч (н. ў 1895), сталяр віцебскай люстэркавай фабрыкі Пржэвальскі Міхаіл Іосіфавіч (н. ў 1895), токар віцебскай абутковай фабрыкі «Прагрэс» Рашчынскі Рыгор Назаравіч (н. ў 1843?), слесар віцебскай фабрыкі «КІМ» Савіцкі Іосіф Вікенцьевіч (н. ў 1900), чорнарабочы віцебскай інструментальна-мэблевай фабрыкі Скаржынец (Скаржанец) Адам Ільіч (нар. 29.5.1905), машыніст Віцебскага шчаціннага камбіната Старыковіч Браніслаў Аляксандравіч (н. ў 1894), экспедытар віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» Старыковіч Станіслаў Ануфрыевіч (н. ў 1892), дарожны майстар Віцебскага гарсавета Сухорскі Станіслаў Паўлавіч (н. ў 1895), кандуктар чыгуначнай ст. Віцебск Ценероў Ціхан Севасцьянавіч (н. ў 1879), выкладчык Віцебскага мастацкага тэхнікума Чумакоў Рыгор Іванавіч (н. ў 1889), тэхнічны эксперт Наркамлегпрама ў Віцебску Школдзін Фёдар Лукіч (н.
    ў 1870), супрацоўнік віцебскага завода «Чырвоны металіст» Юргілевіч Станіслаў Карлавіч (н. ў 1889), супрацоўнік Віцебскай акулярнай фабрыкі Якубоўскі Андрэй Міхайлавіч (н. ў 1898).
    УРУБЛЕЎСКІ (ВРУБЛЕВСКНЙ) Белік Міхайлавіч [1901, Беласток (Bialystok) Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], урач. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у медпункце СШ у Беластоку. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Высланы ў Комі АССР. Вызвалены 10.9.1941 па амністыі для польскіхграмадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-9714 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    УСЦІНКАЎ (УСТННКОВ) Фёдар Піліпавіч [1903 ці 1904, в. Палавіца або Палавіны Смаленскай губ., цяпер Дзямідаўскі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?], службовец. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў ветэрынарным інспектарам у Магілёўскім свінаводтрэсце. Арыштаваны 30.4.1933 у Магілёве па адрасе: 3-ці Кастрычніцкі зав., д. 9. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. 3 11.1.1938 у Варкуцінскім канцлагеры НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.4.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа Т. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    УСЦІНОВІЧ (УСТННОВНЧ) Іван Пятровіч [1888, в. Макрэнь Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў на Магілёўскім мясакамбінаце. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 28.4.1945. Асуджаны 19.7.1945 за «здраду радзіме» да 15 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа У. № 2856 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    УСЦІНОВІЧ (УСТННОВНЧ) Уладзімір Мітрафанавіч [1891, г. Вілейка Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у фельчарскім пункце ў г. п. Радунь, цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. Жыў з 4 братамі і 3 сёстрамі. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 У. па адной справе (№ п-11813; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (21.8.1989 пракурорам Гродзенскай вобл.)селянін-аднаасобнік Андруконіс Эльяш Восіпавіч (н. ў 1898).
    15.5.1928 арыштаваны рабочы чыгуначнай ст. Вілейка Усціновіч Антон Мітрафанавіч (нар. 9.1.1907 у г. Вілейка), верагодна, брат У. Усціновіча. Асуджаны 17.9.1928 калегіяй АДПУ як «падазроны ў прыналежнасці да польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены 20.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1967 трыбуналам БВА. Асабовая справа У. № 19724-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    УТКО Яраслаў Аляксандравіч [1929, в. Сугакі, цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у аптэцы ў Лідзе, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Арыштаваны 18.4.1952. Асуджаны УМДБ Гродзенскай вобл. 16.4.1952 як «член сям’і кулака» да спецпасялення з канфіскацыяй маёмасці. Высланы ў Паўд.Казахстанскую вобл. Казахскай ССР. Вызвалены 1.10.1956. Далейшы лёс невядомы. Справа У. захоўваецца ў архіве УУС Гродзенскага аблвыканкама (фонд 4, справа № 2832).
    3 У. арыштаваны, высланы, вызвалены і рэабілітаваны (31.3.1993) яго маці Утко Вера Іванаўна (н. ў 1902) і сястра Утко Людміла Аляксандраўна (н. ў 1931).
    ФАВІЦКАЯ (ФАВНЦКАЯ) Людміла Яўгенаўна [1898, ст. Казакава, цяпер Забайкальская вобл., Расія — ?], акушэрка. 3 рускай дваранскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў радзільным аддзяленні бальніцы ў с. Есіплева, цяпер Кінешамскі р-н Іванаўскай вобл., Расія. Жыла з братам Канстанцінам (н. ў 1904). Арыштавана 9.8.1930. Асуджана асобай нарадай пры АДПУ 8.7.1931 як «член контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер АДПУ Новасібірскай вобл. 27.4.1933 пастановай калегіі АДПУ выслана ў Зах. Сібір. 28.7.1933 пастанова ануліравана. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ф. па адной справе (№ 28390-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (трыбуналам БВА 23.9.1989) настаўніца Вайткевіч Іраіда Іванаўна (н. ў 1906; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), сяляне-аднаасобнікі Пантус Аляксандр Канстанцінавіч (н. ў 1908), Шапчыц Апалінарый Браніслававіч (1894), Яшчанка Пракоп Самсонавіч (1907). А. Пантус асуджаны да ВМП, А. Шапчыц — да 3 гадоў ППК, П. Яшчанка — да 10 гадоў ППК.
    ФАЙНБЕРГ (ФАЙНБЕРГ) Барыс Ісакавіч [1.3.1898, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урачхірург. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 1-й мінскай савецкай бальніцы. Быў жанаты. Арыштаваны 27.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31, кв. 27. Асуджаны 2.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 3 гадоў ссылкі (заменена на 3 гады ППК умоўна). Далейшы лёс невядомы.
    3 Ф. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўша) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    ФАЛЬТЫНСКІ (ФОЛЬТЫНСКНЙ) Антон Францавіч [1897, в. Ляхава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер не існуе — ?], фельчар. 3 польскай сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.9.1940 у в. Ляхава. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 12.5.1941 за «парушэнне дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 19.5.1992. Асабовая справа Ф. № п-13791 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ФАЛЬЧЭЎСКІ (ФАЛЬЧЕВСКНЙ) Барыс Міхайлавіч [1900, Масква —13.11.1937, Віцебск(?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў Чашніках, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 22.10.1937 у в. Лукомль Чашніцкага р-на. Асуджаны 2.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» і «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.10.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Ф. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ФАМІНЫХ (ФОМННЫХ) Марыя Іванаўна [1913, Дзмітраўск-Арлоўскі, цяпер райцэнтр Арлоўскай губ., Расія — ?], акушэрка. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў жаночай кансультацыі ў Бранску, Расія. Была замужам. Арыштавана 24.9.1938 у Оршы. Абвінавачвалася ў «правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 19.12.1938 пракуратурай Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ф. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ФАМІЧ (ФОМНЧ) Ганна Ігнатаўна [26.12.1885, в. Радуч (Radusz), Польшча — 26.11.1938, Мінск (?), турма НКВД], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў раённай бальніцы ў Плешчаніцах, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Была замужам, мела трое дзяцей. Арыштавана 26.7.1938 у Плешчаніцах па адрасе: вул. Кіраўская, д. 20. Асуджана 11.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Полывчы» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 20.7.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ф. № 14451-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.